Віктар Карамазаў. Аналіз творчасці. Рэферат
Асноўнай тэмай у творчасці Віктара Карамазава з'яўляецца прырода, псіхалагічныя і сацыяльныя ўзаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем. Раман «Пушча» (1978) — пра веліч і прыгажосць ляснога царства. Ён прасякнуты гуманістычным пафасам, думкамі аб сэнсе чалавечага жыцця, верай у добрыя справы добрых людзей. Героі твора — Міхаіл Пятровіч Валошка, Макар Курнопа, Андрэй Старапольны, дзед Гарох — арадніліся з лесам, без яго не ўяўляюць свайго існавання. Адчуваючы грозны наступ цывілізацыі на прыроду, героі твора выступаюць супраць высячэння лясоў, знішчэння флоры і фауны, спрабуюць дапамагчы пушчы абараніцца ад практычна-бяздушных людзей тыпу дырэктара лясгаса Зімаўца, лесніка Рысева. Асабліва ўражвае сцэна, калі ляснік у зімовую сцюжу выводзіць ласіную сям'ю з месца, дзе павінна было адбыцца паляванне. Выратаванне звяроў — гэта і выратаванне надзеі на тое, што пушчу не чакае трагічны лёс.
Аповесць В. Карамазава «Краем Белага Шляху» прысвечана чарнобыльскай тэме. Галоўны герой твора Васіль Валетаў, абходзячы забруджаныя радыяцыяй месцы, бачыць, як пусцеюць навакольныя вескі, паміраюць людзі. Шкадуючы вяскоўцаў, ён спрабуе іх суцешыць, абнадзеіць. Але людзям патрэбна праўда, няхай горкая і суровая. Хлусня, нават самая пышнаслоўная, прыносіць толькі шкоду. Валетаў, адчуваючы кроўную сувязь з роднай зямлёй, змагаецца (у межах сваіх сіл. і здольнасцей) за яе выратаванне, за яе будучыню.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад