Віктар Казько. Аналіз творчасці. Рэферат
Віктар Каэько, аўтар раманаў «Неруш», «Хровіка дзетдомаўскага саду», аповесцей «Суд у Слабадзе», «Но пасаран», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел», адносіцца да сярэдняга пакалення пісьменнікаў. У полі зроку яго знаходзіцца тэма вайны, пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі, узаемаадносіны чалавека з прыродай.
У аповесці «Суд у Слабадзе» аўтар паказаў жорсткае аблічча фашысцкіх вылюдкаў-вампіраў, якія ў гады вайны ператваралі палонных дзяцей у донараў для сваіх салдат і афіцэраў.
Героямі аповесці «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» з'яўляюцца звычайныя палешукі, якія многа чаго зведалі ў сваім нялёгкім жыцці. Жывучы надзённымі клопатамі аб ежы, кураве, адзенні, яны як бы змірыліся са сваім лёсам і «бесперспектыўным» становішчам, адышлі ад грамадскай дзейнасці. Калі ж паўстала пытанне аб знішчэнні парадзелай пасля шматлікіх вырубак дубррвы, дзе жыў занесены ў Чырвоную кнігу чорны бусел, людзі прачнуліся. Яны нарэшце зразумелі, што іх раўнадушша, абыякавасць да навакольнага свету могуць прывесці да бездані, забыцця, самазнішчэння. Аўтар сцвярджае, што кожны чалавек павінен заняць актыўную жыццёвую пазіцыю ў адносінах да прыроды і жывёльнага свету, грамадства наогул.
Цэментуючай асновай у рамане «Хроніка дзетдомаўскага саду», дзе спалучыліся падзеі мінулай вайны і сённяшняга дня, з'яўляецца сад. Калісьці яго пасадзіў Трахім Трубецкі, які верыў, што дрэвы — гэта працяг чалавечага жыцця, сувязь пакаленняў. Чалавек, на думку героя твора, жыве, «пакуль пра яго не забыліся»: «Пасаджанае табою дрэва — гэта ты сам, гэта чалавек, працяг яго ў вяках... Людзі пра яго не забудуцца, сад будзе расці». Аднак у гады вайны сад быў знішчаны фадіыстамі. Але зноў зашапацелі маладой лістотай дрэвы сада, які пасля вайны аднавіў дырэктар дзіцячага дома Мар'ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб'ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы сада пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул, — гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні.
Раман В. Казько «Неруш» прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — МацвеЙ Роўда — сумленна працуе на пасадах начальніка будаўнічамантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распараджэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёЙ дзейнасці, Роўда разумее, што ёя спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненае. Жалезны Чалавек, .яго двайнік, судзіць галоўнага героя: «Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, без смецця і паскудства. Чыстымі былі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. I цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш, ужо лішні сам сабе, імкнешся пераступіць і цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. I тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую». Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі..
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад