Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на аповесць Васіля Быкава "Аблава"

Авг/10

18

Яшчэ не ацэнена

Аповесць «Аблава» стала першым мужным помнікам, які ўвасобіў трагічны Лес беларускага сялянства ў гады сталіншчыны, у гады гістарычнага эксперымента над народам. Галоўная ідэя твора — амаральнасць сталіншчыны, якая не толькі фізічна знішчала мноства людзей, але і расчалавечвала чалавека, растоптвала ў яго душы спагадлівасць, міласэрнасць і здольнасць адчуваць чужы боль, звычайную суседскую прыязнасць, сяброўскія і сваяцкія пачуцці. Кожнай старонкай аповесці Быкаў сцвярджае, што самае страшнае злачынства сталінізму — разбурэнне духоўнасці, страта самазахавання. Гэта катастрофа, вытокі якой у тыповым трагічным лесе галоўнага героя Хведара Роўбы.

Ссыльны беларускі селянін Хведар Роўба дабіраецца з далёкага Котласа ў сваю вёску Нядолішча. Некалі гэтага чалавека раскулачылі без падстаў. Хведар быў сумленны чалавек, які старанна працаваў, нават адолеў купіць сабе малатарню, якая пасля стала, можна сказаць, адной з прычын яго няшчасця. Страціўшы на чужбіне жонку і дзіця, Роўба вырашыў збегчы ў родныя мясціны, пабачыць сваю хату, сад, гаспадарчыя пабудовы, пабачыць сына, які адрокся ад бацькі. Дабраўшыся да родных мясцін, Хведар вымушаны хавацца, здабываць сабе ежу, бо яго шукаюць, яго лічаць кулаком, «ворагам народа». Сапраўды, людзі, асабліва знаёмыя, былі для Хведара наибольшей небяспекай. За час блукання ён нават адвык ад чалавечага голасу, сам маўчаў, толькі напружана ўзіраўся і ўслухоўваўся ў наваколле. Не баяўся ён толькі статна, разы тры падыходзіў да пастушкоў, яму давалі чаго-небудзь перакусіць. Адна яснавокая дзяўчынка-пастушка, што нагадала яму дачку Волечку, пачаставала яго нават кавалачкам сала. Расчулены, Хведар, адышоўшыся, заплакаў.

Хведар Роўба зайздросціць людзям, якія спакойна ходзяць па сваёй зямлі і не ведаюць, як цяжка жыць без яе. Як ні асцерагаўся Хведар, яго ўсё ж убачылі, на ўцекача, «ворага народа», наладжваецца аблава. Апісанне яе — самыя балючыя, самыя трагічныя старонкі твора.

Сталася так, што гаспадару зямлі, які так умее працаваць на ёй, які ні ў чым не павінны, які стаў выгнаннікам з Радзімы, з Бацькаўшчыны, няма на зямлі месца. Загнаны аблавай, якую ўзначальваў яго сын, у дрыгву, ён да канца захоўвае волю, імкнецца застацца сабой, недасягальным для нелюдзяў. Паміраючы, Хведар шкадуе толькі пра здраднікасына, які так і не ўразумеў сэнс гэтага жыцця.

Праз трагедыю Хведара Роўбы і яго сям'і Быкаў паказаў, як руйнуецца свет, разбураецца чалавек у нечалавечых абставінах, напомніў аб бязвінных ахвярах сталіншчыны.