Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на трылогію Якуба Коласа "На ростанях". Месца і назначэнне жаночых вобразаў

Окт/10

20

Сярэдняя: 3.7 (15 галасоў)

Узаемаадносіны Лабановіча і Ядвісі, дачкі падлоўчага Баранкевіча, адносяцца да ліку лепшых любоўных старонак беларускай прозы.
Можна сказаць, што, прыехаўшы настаўнічаць, Лабановіч жыве прадчуваннем кахання. Прыгажосць, і ў тым ліку прыгажосць жаночая, не пакідае яго раўнадушным.
Каханне Лабановіча да Ядвісі пачынаецца калі не з першага позірку, то, бадай, з першага знаемства. Ядвіся не такая прыгожая, як панна Марына ці Людміла, але за тое — настаўнік адчуў гэта адразу — багацей душой, праявамі ўнутранага жыцця.
Лабановіч і Ядвіся толькі ўступаюць у жыцце, таму іх каханне — першае, нясмелае, юнацкае. і ён, і яна — натуры дастаткова гордыя, каб паступіцца сваім гонарам нават у імя каханнЯ.Калі ж гаварыць пра Ядвісю, то на яе псіхіку моцна падзейнічала жорсткае абыходжанне, здзекі, якія чыніў бацька над маці, з-за чаго тая маладой сышла ў магілу. Таму ў кожным мужчыне Ядвіся схільна бачыць тырана, "гэрада".
Ядвіся — шырокая, багатая, няурымслівая натура, адна з тых дзяучат, якія самі не баяцца зрабіць першы крок у каханні. Раўнуе яна настаўніка да паннаў Людмілы ці Марыны, па вясне заносіць у яго пакой букецік кветак, прыладжывае ў кнігу запіску са шматзначнымі словамі "мілы... дурань" (а потым выкрадае яе), першая цалуе настаўніка, не дазволіўшы пацалаваць сябе.
Назва ўсяму гэтаму адна — каханне. і ўсе ж не разгарэлася яно ў страсць, не стала сілай, якая б прадыктавала дзяучыне жыццёвае рашэнне. інтуітыўна Лабановіч адчувае душэўную Ядвісіну няустойлівасць мітусню супярэчлівых пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваім прызнанням жартаўлівую форму.
Разумная, дасціпная, прыгожая, Ядвіга часам здаецца калючай, аўтар нават параўновае яе з калючай грушкай. На самой справе, яна вельмі добрая. Толькі многа гора бачыла ў сям'і, каб быць бесклапотнай і вяселай, каб адразу раскрываць сваю душу перад людзьмі. У Ядвігі прыгожая тугая каса, такая самая, як была ў яе маці. аўтар не шкадуе фарбаў, каб перадаць духоўнае і фізічнае хараство Ядвігі. Перажыванні дзяучыны мы чытаем у яе разумных цемных ва чах, то вяселых, то гнеўных. Пісьменнік параноўвае яе то з ластавачкай, то са спуджанай дзікай птушкай. Ядзвіга можа адмовіцца ад шчасця, ад кахання, як бы цяжка гэта ні было, але ніколі не адмовіцца яна ад запаведнай мары аб незалежнасці і самастойнасці, ад намеру вырвацца на шырокі прастор жыцця. Пры першай жа магчымасці яна назаўседы пакідае Цельшына, як нялегка было ей развітацца з Лабановічам са сваімі марамі, і не бацька быў таму віной. Колас піша: "Яна сама так захацела".
Лабановіч пакінуў Цельшынскую школу. Жыць у мясцінах, дзе ўсе нагадвала Ядвісю, першае, захліснуўшае ўсю істоту, але няудалае каханне, ён не здолеў бы. Нават ад'ехаўшы, чакае ліста ад Ядвісі, піша ў Хатовіцкую воласць знаемаму памочніку пісара Дубейку. Ліста няма. Так закончылася першая і, скажам, вельмі значная старонка душэўнай біяграфіі героя. Закончылася, як бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое напаткае Лабановіча на жыццевых дарогах. Хто ж вінаваты, што двое прыгожых, блізкіх духоўнымі імкненнямі людзей не могуць сысціся, абараніць свае шчасце? Абставіны жыцця — толькі такі можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкія, пакутлівыя ўмовы Ядвісінага жыцця ў бацькавай сям'і, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.
Вольга Андросава — прафесійная рэвалюцыянерка, яна прайшла школу палітычнай барацьбы. Аб гэтым сведчыць акрэсленасць яе палітычных поглядаў, аўтарскі талент, добрае знаемства з канспірацыяй. Андросава — валявы чалавек, яе ўчынкамі кіруе адна страсть, адно перакананне: каб вызваліць народ, трэба знішчыць царізм. Шлях да гэтага ляжыць праз рэвалюцыю.
Значнае месца ў трылогіі займае вобраз рэвалю цыянэркі Вольгі Андросавай. Гэта зусім яшчэ маладая дзяучына, але акрэсленасць яе ў палітычных поглядаў, агітатарскі талент, што яна прайшла школу палітычнай барацьбы. Сустрэчы і размовы Лабановіча з Андросавай робяць яе дзейнасць больш асэнсаванай і мэтанакіраванай. Лабановіч перадае Андросавой вопыт як лепш пачаць работу ў школе. Яна вядзе гутаркі з Лабановічам на палітычныя тэмы. Андросава звяртае ўвагу Лабановіч на пытанне, над якім ён не раздумаў: дабро ён робіць народу, ці зло, забіваючы розум дзяцей, іх чыстыя душы ўсякаю казённай трухляцінай. Яна дапамагла зразумець паражэнне Расіі ў руска-японскай вайне. Сустрэча Лабановіча з гэтай мужнай рэвалюцыянеркай была значнай падзеяй у яго жыцці, бо яна памагла Лабановічу паверыць у рэвалюцыю, пераканала ў неабходнасці звязацца з падпольнай арганізаціяй.
Вольга Андросава — гэта лепшая прадстаўніцца той часці інтэлігентнайнай Расіі, якая сваей прапагандыстскай работай уносіла ў свядомасць сялянства магчымасць класавай барацьбы.