Водгук на творчасць Якуба Коласа пасля кастрычніцкай рэвалюцыі
Перыяд кастрычніцкіх падзей 1917 г. і грамадзянскай вайны быў для Я. Коласа асабліва напружаным. Пісьменнік асэнсоўваў змест рэвалюцыі і тых працэсаў, якія адбываліся ў грамадстве, раздумваў над лёсам беларускага народа. Ён, захоплены веліччу перспектыў, верай у шчаслівы лёс, заклікае да працы на ніве нацыянальнага адраджэння:
Браты, Вялікая дарога
Чакае нас і родны край —
Жніво настала, працы многа, —
Навукі семя засявай!
У 20-я гг. выйшлі ў свет многія кнігі Я. Коласа: зборнікі апавяданняў «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», «На рубяжы», аповесць «На прасторах жыцця», дзве часткі трылогіі «На ростанях», зборнік вершаў «Водгулле». У творах гэтага перыяду пісьменнік расказвае пра мінулае беларускага народа, пра падзеі грамадзянскай вайны і пасляваеннае будаўніцтва, пра гераізм і самаахвярнасць людзей у гады ліхалецця.
У канцы 20-х — пачатку 30-х гг. Я. Колас, які аказаўся міжвольным прапагандыстам сацыялісгычных ідэй, стварае нямала дэкларатыўных, схематычных, далёкіх ад жыцця і мастацкай праўды твораў («Краіне Саветаў», «Калгаснае», «Памяці С. М. Кірава», «Шчаслівая хвіліна», «Пераможны май», «Да выбараў», «Радасць»). У іх тагачасная рэчаіснасць малюецца ў ружовых, светлых фарбах. Творы, як правіла, прысвечаны ўслаўленню стваральнай працы беларускага народа, ухваленню дзяржаўных і палітычных дзеячаў. Праўда, у некаторых творах можна знайсці праявы ўнутранага супраціўлення пісьменніка таталітарнаму рэжыму. Так, у аповесці «Адшчапенец» аўтар, паказваючы фарміраванне новага сялянскага светапогляду, праз антыподы станоўчых герояў раскрывае і сваю асабістую пазіцыю.
Сярод твораў 30-х гт. вылучаюцца аповесць «Дрыгва» і цыкл санетаў «Наперад». У аповесці «Дрыгва» (1933) узнаўляюцца падзеі грамадзянскай вайны. Героі яе — дзед Талаш, Мартын Рыль і іншыя палепгукі — змагаюцца з акупантамі і іх прыслужнікамі за свабоду беларускага народа. У санетах, аб'яднаных назвай «Наперад» (1937), раскрываецца філасофская мудрасць Я. Коласа, яго глыбокае разуменне адзінства чалавека і прыроды. Змяняюцца малюнкі прыроды, на змену восені прыходзіць зіма. Вечны рух і абнаўленне ў прыродзе нагадваюць жыццё чалавека, якое таксама не стаіць на месцы. I трэба ісці наперад, да пазнання новага, раней нязведанага:
Вітай жа дарогі і новыя далі,
I вечнага руху святыя скрыжалі,
I юнасць людскую, і мудрае слова,
I ясную радасць дабра, перамог,
I гэты шырокі, чароўны разлог,
Дзе заўжды прыгожа ўсс, молада, нова.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Я. Колас жыў і працаваў у Ташкенце і Падмаскоўі, дзе напісаў зборнікі вершаў «Адпомсцім», «Голас зямлі», паэмы «Суд у лесе», «Адплата». Творам Я. Коласа, напісаным у гады вайны, уласцівы публіцыстычны пафас і адначасова глыбокі лірызм. У вершы «Голас зямлі» аўтар з глыбокай усхваляванасцю расказвае аб паланёнай зямлі. Праз тысячы кіламетраў ён чуе і «стогн пушчы, і рэк усхліп, і плач крыніц». I хоць тэўтоны не ведаюць жалю, бязлітасна знішчаюць старых і малых, паэт верыць, што знойдуцца ў беларусаў багатыры-вызваліцелі:
Зямля мая, мая краінаі
Я чую твой прызыўны звон.
Прымі ж хоць слова ~зайго сына —
Не доўгі будзе твой палон.
Шумяць гняўліва твае пушчы,
Трасуцца помстаю бары,
I дзень твой хмурны змрок расплюшчыць —
Ёсць у цябс багатыры!
У вершы «Чымган» паэт не толькі апісвае хараство сонечнай краіны Узбекістан, але і выказвае свой боль і сваю трывогу за беларускую зямлю, кроў і смерць сваіх землякоў:
Эх, горы 1 скаяы, даліны і кручы
I ты, нерухомы, магутны Чымгані
Не злечыце сэрца майго вы ад ран
I боль мой не сцішыце, едкі, пякучы.
Пасля вайны Я. Колас вяртаецца на сваю радзіму і не пазнае яе. У руінах ляжалі многія гарады (верш «У родных мясцінах»). Многае змянілася і ў Вусці — прытулку дум паэта: «згубілася ў траве» сцяжынка, «паменшылася раць дубоў, як і людзей у родным краі». Горкія думы паэта пра родны край дапаўняюцца асабістым горам: не стала яго жонкі, з якой пройдзены вялікія жыццёвыя дарогі. Але паэт упэўнены, што загояцца раны, з пажарышчаў паўстане, расцвіце Беларусь ва ўсёй красе.
Пасля вайны Я. Колас плённа працуе над заканчэннем трылогіі «На ростанях», твора ў многім аўтабіяграфічнага.
Творы Я. Коласа — гэта цэлая панарама жыцця беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Яны ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Творы Я. Коласа — гэта гімн у гонар чалавека працы. К. М. Міцкевіч у якасці псеўданіма выбраў слова колас — сімвал жыццялюбства, жыццястойкасці, шчодрасці і плёну. Хлебны колас стаў сімвалічным выяўленнем сутнасці зямной дзейнасці пісьменніка. I сёння мы бачым, якую багатую спадчыну пакінуў пасля сябе Я. Колас. У чатырнаццаці тамах апошняга выдання твораў пісьменніка — усё тое, чым жыў, што перажыў беларускі народ за першую палову XX ст.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад