Янка Лучына. Реферат
(1851—1897)
Сапраўднае імя і прозвішча паэта Ян Неслухоўскі. Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і адваката. Вучыўся ў Мінскай гімназіі, потым паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, адкуль перавёўся на механічнае аддзяленне Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута, якое скончыў у 1876 г. Працаваў у Тыфлісе і Мінску на чыгуначных службах. Адначасова пісаў вершы на беларускай, рускай і польскай мовах, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. У апошнія гады жыцця паэт цяжка хварэў, быў параліэаваны. Памёр 16 ліпеня 1897 г.у Мінску.
Не я пяю — народ божы
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.
Я. Лучына
Пісаць Янка Лучына пачаў рана. Першы ж верш яго на рускай мове «Не ради славы или расчета» з'явіўся ў друку толькі ў 1886 г. У ім ён сцвярджае, што будзе служыць «стране глухой, забытой, где мрак невежества царит, в лачуге где, соломой крытой, мужнк печально днн влачпт». Праграма ж яго паэтычнай дзейнасці, эстэтычнае крэда яскрава выражана ў перакладзе верша У. Сыракомлі «Не я пяю — народ божы». У ім Я. Лучына называе сваю творчасць голасам народа, адлюстраванаем яго дум і спадзяванняў:
З iм я злiўся з добрай волi,
Чы то ў долi, чы ў нядолi,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асiна, грудзь трасецца.
Беларускамоўныя вершы Я. Лучыны выйшлі асобнай кнігай «Вязынка» ўжо пасля смерці паэта ў 1903 г. у Пецярбургу. У ёй пераважае сялянская тэматыка, што было абумоўлена патрэбамі часу і літаратуры, а таксама ўплывам на творчасць паэта яго папярэднікаў. Селянін, паводле Я. Лучыны, увасабляе сабой радзіму, з'яўляецца носьбітам лепшых маральных якасцей чалавека. I, як найбольш варты прадстаўнік народа, ён займае галоўнае месца ў творчай спадчыне паэта. 3 асаблівай мяккасцю і лагоднасцю расказвае аўтар пра лёс селяніна-беларуса, яго жыццё. У вершы «Што думае Янка, везучы дровы ў горад» раскрываецца ўнутраны стан героя. Трывога, сум, перажыванні за свой горкі лёс ахапілі селяніна ў дарозе: «усюды песні і гулянкі», а ён у старой, рванай, ветрам шытай сярмяжцы едзе ў калядныя маразы прадаваць дровы, каб купіць жыта.
Нараканні на горкую сялянскую долю гучаць і ў вершах «Сівер», «Вясна». Жыццё людзей вёскі аўтар параўноўвае з лютай зімой, якая не хоча саступіць месца вясне. Веснавое ж абуджэнне асацыіруецца з надыходам лепшага жыцця. «Устрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзі, — усклікае герой верша «Сівер», — дый забылі бы мы мора смутку і слёз». У чаканні светлай зары, шчаслівай долі праходзіць жыццё селяніна:
I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.
Абзавіся! — гдзе ты? — за табой я пайду
На край света шукаць! — на якой ты мяжы?..
Адзавісь, эашчабеч салавейкай ў саду! —
Яснай зоркай ўзгляні! — Гдзе ты, доля. — скажы!..
(«Вясна»)
Любоўю да роднага краю і яго працавітага народа, спагадай нялёгкаму сялянскаму лёсу, задушэўнасцю і шчымлівым лірызмам прасякнуты верш «Роднай старонцы». Паэт верыць у лепшае жыццё, і таму верш заканчваецца аптымістычнымі радкамі:
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
I будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
Шырокая панарама жыцця беларускага сялянства знайшла сваё выяўленне ў польскамоўнай паэме Я. Лучыны «Паляўнічыя замалёўкі» (беларускім аўтаперакладзе яе раздзела «Стары паляўнічы»). Галоўным героем паэмы з'яўляецца Грышка — «дзіця прыроды вольнага Палесся», які выхаваны «імшарай, ды чаротаў песняй, ды азёр бязмежжам». Вобразам Грышкі аўтар выказвае пратэст супраць спажывецкіх, здзеклівых адносін чалавека да прыроды. У творы малююцца краявіды беларускага Палесся, лясныя пейзажы, паказваюцца жыццё і побыт лесніковай сям'і. Паэма была як бы прадвесніцай Коласавай «Новай зямлі».
Янка Лучыва з'яўляецца аўтарам шматлікіх вершаў, двух нарысаў, драматычнага абразка, перакладчыкам твораў У. Сыракомлі, М. Някрасава, I. Крылова, Г. Гейне, Гамера. Яго творчасць адыграла значную ролю ў паглыбленні лірызму нацыянальнай паэзіі, яе гуманістычнага пафасу і аптымістычнага погляду ў будучыню.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад