Іван Мележ. Аналіз творчасці. Рэферат
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у в'ёсцы Глінішча Хойніцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярздняй школы працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але з першага курса быў прызваны ў армію. Служыў на Украіне, у Карпатах, удзельнічаў у вызваленні Паўночнай Букавіны і Бесарабіі, ваяваў пад Уманню, Нікалаевам, Растовамна-Доне, Лазавой. Быў двойчы паранены I пасля лячэння адпраўлены ў тыл. У 1943— 1944 гг. выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які тады знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой, і вучыўся завачна на філалагічным факультэце. Пасля заканчэння універсітэта (1945) вучыўся ў аспірантуры, выкладаў беларускую літаратуру, працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ, з'яўляўся сакратаром і намеснікам старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1972 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. У тым жа годзе за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» прысуджана Ленінская прэмія. Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Як птушкам —
Волі 1 бязмежнасці,
Вы нам жадалі незалежнасці.
Той чалавечай незалежнасці,
Што выспявае без паспешнасці
Сузор'1 дум, любоў 1 гнеў,
Ніхто ў жыцці каб не драбнеў,
Край бараніў свой 1 народ
Ад чорнай ганьбы I нягод.
А. Грачаяікаў
Іван Мележ прыйшоў у літаратуру ў канцы 30-х гг. з невялічкімі апавяданнямі, вершамі. Першы яго празаічны зборнік «У завіруху» (1946) прысвечаны падзеям ВялікаЙ Айчыннай вайны. Ў 1947 г. I. Мележ напісаў раман «Мінскі напрамак», асвоўнай тэмай якога з'яўляецца вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 асаблівай сілай талент пісьменніка раскрыўся ў «Палескай хроніцы» (раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), над якой аўтар працаваў з 1966 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.
Тэма калектывізацыі ў беларускай літаратуры не новая. Даваенная літаратура, як правіла, сцвярджала гістарычную неабходнасць калектывізацыі, пры гэтым хаваючы ці павярхоўна паказваючы сапраўдныя эканамічныя інтарэсы сялян. Гвалтаванне, прымусовасць, беззаконне ў правядзенні калектывізацыі і яе бесчалавечны характар тлумачыліся перагібамі і адступленнямі ад палітыкі Сталіна. Праўда, праз афіцыёзную і цэнзурна-лозунгавую літаратуру таго часу прабіваліся праўдзівыя творы, якія не толькі паказвалі трагічнасць сялянскай долі ў гады «вялікага» пералому, але і былі скіраваны супраць калектывізацыі і раскулачвання. Шмат горкай праўды аб тым часе можна знайсці ў аповесці П. Галавача «Спалох на загонах» і яго рамане «Праз гады», паэме У. Дубоўкі «ІІІтурмуйце будучыні аванпосты!», раманах М. Зарэцкага «Вязьмо» і Л. Калюгі «ПустадомкІ».
Раман М. Зарэцкага «Вязьмо» быў напісаны ў пачатку 30-х гг., калі вынікі калектывізацыі ўжо добра адчуваліся. Аўтар паказвае сапраўдную сутнасць тых падзей, узнаўляе грамадскую атмасферу 20-х гг. у вёсках Сівец і Сівалапы. Востра крытыкуючы суцэльную калектывізацыю, абараняючы інтарэсы працоўнай вёскі, М. Зарэцкі паказвае, як руйнаваліся чалавечыя лёсы, душэўна нявечыліся людзі, як стваралася атмасфера ўсеагульнага страху, падазронасці і варожасці. Тагачасныя ўлады не маглі дараваць гэтага пісьменніку. Яго «зрабілі» ворагам народа і ў 1937 г. расстралялі. Жыццём заплацілі за сваю мужнасць П. Галавач і Л. Калюга, якіх таксама расстралялі ў тым жа 1937 г. Да Дубоўкі лёс быў больш літасцівы: пасля 28-гадовай ссылкі вялікі пакутнік змог вярнуцца на Беларусь.
Новы падыход да паказу селяніна і адлюстравання калектывізацыі пачаўся ў літаратуры 60-х і наступных гадоў. 3 твораў на гэту тэму перш за ўсё неабходна назваць «Палескую хроніку» I. Мележа і аповесці В. Быкава «Знак бяды», «Аблава», «Сцюжа».
У цэнтры рамана «Людзі на балоце» — жыхары глухой вёскі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў (Васіля Дзятла, Ганны Чарнушкі, Яўхіма Глушака, Міканора, Хадоські, Андрэя Рудога, Грыбка, Сарокі, Халімона Глушака), тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.
Але ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачаў мяняцца быт. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі, і ў першую чаргу Васіль і Ганна (галоўныя героі твора).
* * *
Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: «I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. I не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты!..» Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна».
Прырода ўзнагародзіла Ганну рэдкай прыгажосцю і прывабнасцю, дасціпнасцю, чулай душой і пяшчотным сэрцам. I маральна, і духоўна Ганна вельмі прыгожая. Учынкі яе бескарыслівыя, пазбаўлены халоднага разліку. Хараство гераіні і ў яе здольнасці чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымаць у цяжкую хвіліну. I. Мележ часта паказвае дзяўчыну ў сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя».
Як і ўсе куранёўцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут не было ёй роўных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам. I ў рамане мы бачым яе ў асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы.
Ганна пяшчотна, горача, самааддана пакахала Васіля. Яна марыць аб вялікім шчасці і чыстым каханні, але ў яе жыцці ўсё складваецца інакш. Першае каханне, трапяткое і нясмелае пачуццё, з самага пачатку абразіў сам Васіль. Паверыўшы ў брыдкія плёткі, ён растаптаў усё тое прыгожае, што існавала паміж імі. I яна, абражаная і пакрыўджаная, насуперак свайму жаданню, без кахання выходзіць замуж за Яўхіма, спадзеючыся на спрадвечнае «сцерпіцца — злюбіцца». Але не злюбілася і не сцярпелася. I чым даўжэй яна жыве ў сям'і Глушака, тым болып выразна разумее ўсю жахлівасць свайго становішча. Асабліва балюча адчула Ганна сваё становішча жонкі-рабыні, калі нарадзіла дзіця. Стары Глушак прымусіў яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней — памерла. «Бог даў — бог узяў», — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.
Пасля смерці дачкі Ганна не можа больш жыць побач са сваімі «сваякамі», нелюбімым мужам. Яна пакідае Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе жыццёвым шляху.
Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда...
Па-іншаму склалася жыццё ў Васіля, кінутага ў бурлівы і драматычны рух калектывізацыі.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад