Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Кандраты Крапівы. Тэматыка і сацыяльная праблематыка баек, іх мастацкія асаблівасці

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.2 (38 галасоў)

Байкі ў белар. літаратуры — сталыя традыцыі. Я.Купала і Я.Колас зрабілі бел. байку рэалістычнай народнай. Кандрат Крапіва (К.К.) да жанру байкі звярнуўся ў 1922г., калі пачаў пісаць па-беларуску. Асаблівы росквіт К.К.-байкапісца прыпадае на 1925-1929гг., калі была напісана большая частка баек. У 1927 г. байкі выйшлі асобнай кніжкай, якая так і называлася "Байкі". Крапіва зрабіў байку баявой зброяй белар. сатыры. К.К., як байкапісцу не трэба было хаваць свае думкі. Яго задача заключалася ў тым, каб пры дапамозе канкрэтных, простых і даступных народу вобразаў, раскрыць сутнасць той ці іншай жыццевай з'явы. Народны погляд пісьменніка на рэчаіснасць, шырокае выкарыстанне фальклору, прыказак і прымавак надавалі мове яго баек народны характар.
У аснове многіх баек К.К. ляжыць прыказка. Напрыклад, "Баба з калес, калесам лягчэй” — байка "Дзед і баба". Выкарыстоўваючы ў байках прыказкі, Крапіва ў першую чаргу звяртае ўвагу на мараль. К.К. як байкапісец прадаўжае традыцыю Купалы і Коласа, алігарычныя вобразы твораў якіх узяты з жыццевага свету Беларусі. Крапіва захоўвае тыя традыцыйныя характарыстыкі алігарычных персанажаў, якімі надзяляе іх народ.
Тэматыка сатыры К.К. шырокая і разнастайная. Па тэматыцы байкі К.К. можна аднесці да маральна-бытавых агульна-грамацкіх, закранаючых міжнародныя і літаратурныя праблемы. Праўда, такі падзел даволі ўмоўны. Пісьменнік чэрпае матэрыялы з жыцця ці з фальклору. Даволі шмат баек прысвечана праблемам мастацтва і навукі ("Дзед і баба"). У свой час пісьменніка цікавілі міжнародныя падзеі, пытанні народнага, культурнага і гаспадарчага будаўніцтва.
Асаблівае месца ў першы перыяд яго літаратурнай дзейнасці займала тэма грамадзкай вайны. Асноўнымі сродкамі, якімі карыстаўся К.К., з'яуляецца іронія, гратэск, карыкатура. Каго б ні браў байкапісец у якасці персанажаў, ён заўседы мае на ўвазе чалавечае грамадства. Байкапісец ставіць персанажаў, супраць якіх накіравана байка, у смешнае становішча і паказвае несумяшчальнасць іх імкненняу, звычак, паводзін, учынкаў з агульна-прынятымі нормамі маралі, прыстойнасці, чалавечансці. Байка канчаецца мараллю. У байцы спалучаюцца бытавыя сцэны, залеўкі прыроды, лірычныя адступленні, дыялог. Мова байкі блізка да гутарковай. Байка пішацца вольным вершам.
Многія баячныя вобразы, створаныя К.К., сталі літаратурнымі тыпамі, а канцоўкі баек — крылатымі выразамі. Байкапісец шырока карыстаецца характэрнымі для народнай мовы зваротамі.
Вядомы драматург, сатырык, байкапісец, ён даўно заваяваў прызнанне і літар. аўтарытэт. Байкі, напісаныя ў 1922-25гг. — шмат у чым класічныя ўзоры калючай, задзірістай, часам вельмі несправядлівай у сваіх аценках маладнікоўскай паэзіі. Сатырычны дыяпазон баек быў шырокі — даставалася ў іх сусветнай буржуазіі, польскім панам, пісьменнікам старэйшага пакалення.
”Дыпламаваны баран". Само слова "баран” стала сінонімам тупасці і разумовай абмежаванасці. Але ад жывел розуму ніхто не патрабуе. На гэтых рысах, спрадвеку замацаваных за баранам, пабудавана гэта байка (1920). Смешна тое, што не маючы розуму, баран вырашыў здабыць сабе славу ілбом. Што ні гаварыць, а ён у яго быў трывалы. іронія тут вынікае ў падтэксту. Баран сапраўды заслужыў дыплом галавою. Толькі не розумам, а ілбом. Розніцу паміж тым, хто `н у сапраўднасці, яму растлумчыла кошка, кажучы "што заслужыў ен свой “дыплом” не галавою, аілбом".

спасибо выручили

спасибо выручили