Сучасная беларуская проза. Тэматыка і асноўпыя героі
Сённяшні дзень у літаратуры — час мастацкага абнаўлення стыляў, шматграннага развіцця прозы. У полі зроку яе — самы шырокі жыццёвы матэрыял. Ужо ў 80-я гг. у сучаснай прозе адбываецца пашырэнне жанраў, жанравых формаў, узбагачаецца тэматычны пласт, становіцца больш разнастайнай структура твора і прыёмы пісьма, вылучаецца тэматычнае багацце: ад вечных філасофскіх тэм да сённяшніх актуальных і балючых (тэма жыцця моладзі, армейская тэма, жыццё горада і лёс сучаснага гараджаніна, экалогія прыроды і чалавека, вайна ў Афганістане).
Тэматыка значна шырэйшая, і побач з творамі на гістарычна-рэвалюцыйную тэму мы бачым творы, дзе аўтары звярнуліся да сівой мінуўшчыны, да вытокаў фарміравання беларускай народнасці.
Пасля У. Караткевіча бадай упершыню мы сустракаем шырокі выхад у нацыянальную гісторыю ў асобе Уладзіміра Арлова, які асэнсоўвае самыя розным гістарычныя часы і падзеі. У цэнтры яго мастацкага даследавання знаходзіцца, як правіла, лес гістарычнай асобы (аповесці «Дзень, калі ўпала страла», «Час чумы»). У першай аповесці ў аснове ляжаць драматычныя падзеі часоў Полацкай зямлі, калі яна трапіла пад гнёт нямецкіх тэўтонаў. Барацьбу з імі ўзначаліў князь Уладзімір (у хроніках названы Вальдэмарам).
Уладзімір — патрыёт і палітык. Аўтар стварыў жывы вобраз правадыра, які кіруецца патрыятычнай мэтай — вызваліць родную Полаччыну ад агрэсіі чужынцаў. Галоўны герой кліча да актыўнай дзейнасці, перажывае раз'яднанасць сваёй зямлі з Ноўгарадам і Псковам, паўночнымі суседзямі, якія прымірыліся з палітыкай крыжакоў. I ён спадзяецца толькі на свае сілы. Уладзімір — разважлівы, асцярожны і тонкі пал'ітык, таму вораг вымушаны яго паважаць як саперніка. Сімвалічным з'яўляецца апісанне стралы — сімвала повязі чалавечай асобы з гісторыяй, часам і памяццю.
У аповесці «Час чумы» У. Арлоў расказвае пра італьянскі перыяд жыцця і творчасці М. Гусоўскага. Аўтар апісаў самы вузлавы перыяд жыцця і творчасці М. Гусоўскага, творчы лёс паэта, абуджэнне кахання да рымлянкі Франчэскі.
Героі бальшасці твораў Алеся Наварыча — падлеткі і моладзь. У дзіцячыя і юнацкія гады, поўныя гарэзлівасці і рамантычных жаданняў, празаік вяртаецца ў апавяданнях «Смакотнікі», «Лётчыкі».
«Гепардава лета» — твор пра тое, як хлопец-летуценнік цаной кахання адкрывае для сябе ісціну: мара, адлучаная ад жыцця, не можа прынесці шчасця. Дзівосныя летуценні запалоньваюць юнака, яны ў яго жыцці — самае галоўнае. Менавіта праз сваю мару ён абыякавы да дзяўчыны, якае кахае і чакае ўзаемнага пачуцця.
Адным з самых таленавітых празаікаў у сучаснай беларускай літаратуры з'яўляецца Уладзіслаў Рубанаў. Яго творы вызначаюцца скіраванасцю да раскрыцця маральна-этычнага зместу сялянскага жыцця, лёсу чалавека з вясковымі каранямі.
Пачуццё раздвоенасці паміж горадам і вёскай не пакідае героя аповесці «Каштаны», якая складае аснову кнігі «Пахі адталай зямлі» (1984). Пятро шчыра кажа пра хісткасць сваіх памкненняў. Ён не шукае лёгкага жыцця, бо з дзяцінства яму прыйшлося спадзявацца толькі на свае сілы, сваю працу. Прозвішча героя — Чаранок — гаворыць само за сябе: чаранок, як вядома, частка сцябла, расліны. Пятро добра ўсведамляе, «што не ўсякая расліна выжыве, калі яе перасаджваць на чужую глебу або парушаць каранёвую сістэму ». Такія высновы стасуюцца да асобы Пятра Чаранка, бо ён па адукацыі мікрабіёлаг. Жыццё героя складаецца няпроста. Духоўныя выпрабаванні падпільноўваюць яго ў розных абставінах, у дачыненнях з людзьмі, у каханні да Ірыны, якая ўжо выхоўвае дзіця. Гонар Пятру робіць тое, што ён не прымае мяшчанства, двудушнасці, маральнага ўціску.
У. Рубанава сур'ёзна турбуюць узаемаадносіны паміж людзьмі. У аповесці «Разам па жыцці» сюжэт мае дзве лініі: першая — гэта каханне, адносіны Міколы і Любы, якія стаяць на парозе сумеснага жыцця; другая — лёс старэйшага пакалення: Пятра Максімавіча і Галіны Андрэеўны. Жыццё Пятра Максімавіча і Галіны Андрэеўны напоўнена каханнем, ахвярнай міласэрнасцю, сумленнасцю, спагадай.
Пятро Максімавіч — былы франтавік, вайна жорстка скалечыла яго, адабрала рукі, асудзіла, як здавалася, на вечныя пакуты і адзіноту. Але пасля шпіталя лес звёу маладога хлопца з дзяўчынай Галяй, якая прынесла скалечанаму франтавіку шчасце і каханне. Пятро Максімавіч Рубчэня ўражвае маладога журналіста Міколу Бібічыка сваёй жыццястойкасцю, мужнасцю характару.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад