Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Святы дар роднай зямлі (водгук на ўрывак з паэмы Нiла Гiлевіча "Родныя дзеці")

Июл/10

06

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

I аж дакуль Зямлі зялёнай
Трымцець на лесу цеціве —
Найпершым клопатам надзённым
Тут будзе клопат пра цябе.
Н. Гілевіч.

Што мы прыгадваем, калі ўдыхаем водар-пах румянага хлеба? Можа, налітыя каласы, патрывожаныя гарэзай-ветрыкам. А можа, блакітныя вочкі пяшчотных васількоў у жыце. Нехта зноў пачуе шчымліва-радасны пошчак маленства і ўспомніць расцалаваныя снегам і дажджом «далоні шчаснай маці, што дзецям лусты раздав». А хтосьці, ап'янёны водарам духмянай скібы, прыгадае цяпло і ласку Зямлі-Матухны. У песнях «цар зямлі» параўноўваецца з сонцам, што лашчыць сваімі прамянямі ўсё жывое.
Нялёгка перадаць словамі ўражанне ад народнай песні, сатканай тонкімі струнамі чалавечай душы. А паэзія Ніла Гілевіча — гэта журботна-ўзнёслая песня, мелодыя крынічнай беларускай мовы. Песня-ўслаўленне сінявокай Беларусі, яе такіх сціплых і някідкіх, але дарагіх сэрцу краявідаў, свежага бохана на белым абрусе ці ручніку.
У фрагменце з рамана Н. Гілевіча «Родныя дзеці» слова «хлеб» набывае глыбокае сэнсавае гучанне. Хлеб — гэта не толькі смачны спажытак. Крамяная луста — гэта сімвал спагады і мірнага жыцця, высакароднай працы і шчаслівага будучага. Ці не таму паэт кажа:

Хлеб... Хай пляткараць у пляткарні,
А я скажу: ніякі дух,
Як той, што ўночы тхне з пякарні,
Ва мне не родзіць столькі дум.

А якім збавеннем у часы ваеннага ліхацецця былі тыя «ажымкі-праснакі — з гнілое бульбы перамерзлай і травяной трухі-мукі». Надаваў моцы нават «усохлы недагрызак скарынкі — чорнай, як зямля».
Холад і голад... Гэтыя страшныя словы ніяк не паставіш побач са словамі «дзіця», «маці». Ды ў «грозны час»

За Перамогу ваявала
I тая скібка, што ў сірот
Ад рота маці адрывала,
Каб не аслаб без хлеба фронт.

Магчыма, менавіта гэта скарынка, «бяссмерця прысмак», і выратавала знямоглага байца, што змагаўся за сонечную усмешку сваіх дзяцей.
Горка, балюча на душы ад таго, што не ўсе сёння паважаюць высакародную працу сейбіта. На вялікі наш жаль і сорам ёсць людзі, якія, «ад сытай роскашы аглухшы», раскідваюцца святым дарам зямлі. Яны ніяк не могуць усвядоміць, што хлеб — сдмае дарагое пас л я маці і Бацькаўшчыны. Пагарджаць ім — грэшна, недаравальна, злачынна.

Хлеб — мой і твой, яго і ўсіхны.
Ні для каго — не дармавы.

Мова верша Н. Гілевіча сакавітая, непаўторная, аздобленая эпітэтамі («зямля зялёная», «горкія скаргі»), метафарамі («свяціўся працаўнік», «несла вясна ажымкі-праснакі»), перыфразамі(«цар зямлі», «царнябёс», «бяссмерця прысмак»), што ажыўляюць тэкст, надаюць яму большую энеріію, эмацыянальнасць. Прыдаткі («мохам-плесняю», «водар-пах») робяць твор каларытным, жывапісным, шматфарбным. Паэт выкарыстоўвае бяззлучнікавасць — стылістычную фігуру, што запавольвае, замаруджвае тэмп верша і ўзмацняе сэнсавае напружанне: «Хлеб... Чорны, белы, шэры, сітны». Ніл Гілевіч ужывае простыл і складаныя сказы, аднародныя і абасобленыя члены сказа, што надаюць тэксту экспрэсіўнасць, выразнасць. Вялікую ролю іграе намінатыўны сказ: «Хлеб...» Ён некалькі разоў паўтараецца. I мне міжволі падалося, нібы гэта залатое жыта, што красуе на шырокіх, раздольных палях.
Духмяны, цёплы, свежы, крамяны, румяны хлеб... «Толькі смачны, вечна смачны.— калі зароблены і свой». Хлеб «аржаны, аўсяны, ячны», услаўлены майстрам беларускай паэзіі Шлам Гілевічам... Напэўна, толькі для таго, хто спазнае глыбіню гэтага слова, адкрыецца потым невычэрпная скарбніда людское душы.