Водгук на камедыю Янкі Купалы "Тутэйшыя". Вобразы Мікіты Зносака і Янкі Здольніка
Лёс гэтага твора Янкі Купалы сапраўды склаўся драматычна. Напісаны ў пачатку 20-х гг. і надрукаваны ў 1924 г., ён з 1927 г. не перадрукоўваўся. Афіцыйнай забароны не было, але Я. Купалу ставіліся ў віну «пэўныя хісткасці ідэйных пазіцый» (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1981).
Пэўныя адносіны крытыкі, якая даволі доўга не ўспрымала гэты твор станоўча, тлумачацца вастрынёй праблем, пастаўленых у п'есе. АдніГз іх — праблема духоўнага абуджэння беларускага народа.
Слова «тутэйшыя» ў мінулым было амаль адэкватным па сэнсе слову «беларусы». Чаму ж тады Я. Купала не назваў п'есу «Беларусы»? Відаць, гэта тлумачыцца тым, што праблема «тутэйшых» і была гістарычнай трагедыяй Беларусь Прыгадаем, што ўсе дзейныя асобы п'есы за рэдкім выключэннем нарадзіліся на гэтай зямлі, нават такія «адукаваныя», як Усходні вучоны (сын мясцовага дзяка), Заходні вучоны (сын мясцовага арганіста), а таксама вучоны з італьянскім прозвішчам Спічыні. I, тым не менш, перад намі не беларусы, а «тутэйшыя». Слова «тутэйшыя» ў п'есе абазначае людзей з недастаткова развітай свядомасцю. Самая адмоўная рыса тутэйшага — няведанне, што рабіць. Характэрныя рысы «тутэйшых»— пасіўнасць, пакора і абыякавасць.
Аўтарская пазіцыя ў творы гуманістычная. Мы не толькі смяемся з недарэчнасцяў Мікіты Зносака, але і шкалу ем героя, які сам не разумев, што робіць. Пра сур'ёзную папераджальнасць аўтарскай пазіцыі ў адносінах да гэтага персанажа найбольш яскрава сведчыць той факт, што песня, якой заканчваецца твор, адрасавана яму, Мікіту Зносаку:
Ой ты, яблочко,
Куда коцішся?
Не туда попадзёш —
Не вароцішся...
Прыгадаем, што на заўвагу Мікіты Зносака, што яго «лінія жыцця вельмі простая», Янка Здольнік адказвае, нібы папярэджвае: «Памыляецеся, пане рэгістратар, ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямнецкая ваша лінія, і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца».
Пазіцыя Мікіты Зносака, на жаль, цалкам беспрынцыпная. Ён лічыць, што «можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Асноўная мэта — зрабіць кар'еру, а якім шляхам — не мае значэння. Пра адносіны героя да свайго, нацыянальнага сведчаць наступныя словы: «Эх, каб я быў, меджду протчым, царом! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці галавой над языкамі, як баран які над студняй».
У той жа час Мікіта Зносак увесь час «перафарбоўваецца», нават прозвішча мяняе спачатку на Знасілава, затым на Знасілоўскага. Безумоўна, гэтаму садзейнічае і час. Дзея ў творы адбываецца з лютага 1918 па чэрвень 1920 г. Пазіцыя Мікіты Зносака ў адносінах да сваёй нацыянальнай мовы адлюстроўвала пазіцыю пэўнай часткі інтэлігенцыі, абыякавасць якой да ўсяго роднага перарастае ў пагарду і адкрытую здраду. Менавіта тут, на думку аўтара п'есы, і крылася галоўная ўнутраная небяспека для развіцця бацькаўшчыны.
Паслухаем, што гаворыць Мікіта Зносак пра нацыяналыіую мову: «Не маючы што рабіць, інтэрнацыянальная інтэлігенцыя выдумала гэты нейкі нацыянальны беларускі язык, а вы хацелі б заставіць нас, руска-ісціную тутэйшую, меджду протчым, інтэлігенцыю, сушыць над ім свае апошнія мазгі».
Янка Здольнік — супрацілегласць Зносака. Ён агітуе за нацыянальную свядомасць, за беларускую народную культуру. Дзейныя асобы п'есы Янку Здольніка ніяк інакш не называюць, як «беларускім». I калі, збіраючыся ехаць у вёску, Алснка, вучаніца Здольніка, а пасля яго жонка, кажа, што з сабою яны возьмуць толькі беларускія кніжкі, Янка пацвярджае, што «аб іншых і рэчы быць не можа». Гэта не аднабаковасць інтарэсаў герояў, а вызначэнне пэўнай мэтазгоднасці ў працы.
Безумоўна, пазіцыя Янкі Здольніка не можа быць успрынята толькі ў станоўчым плане. Ёсць у гэтай пазіцыі і пэўная аднабаковасць, ёсць максімалізм, непрадбачлівасць. Але Янка — патрыёт сваёй Радзімы, і гэта бясспрэчна. Герой з натхненнем гаворыць Аленцы: «Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць на свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».
Думка галоўнага героя п'есы «Тутэйшыя» не страціла сваей актуальнасці і сёння.
Трагізм лесу герояў твора сведчыць пра заклапочанасць Я. Купалы лесам народа і Айчыны: чалавек і нават народ у прамым і пераносным сэнсе трапляе пад колы гісторыі.
Сёння п'еса «Тутэйшыя» вярнулася да чытача і гледача. Пастаноўка трагікамедыі на сцэне тэатра імя Я. Купалы была прызнана лепшым спектаклем 1990 года. I сёння п'еса з поспехам ідзе на сцэне тэатра.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад