Водгук на паэму Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"
Выдатнымі дзеячамі беларускай культуры эпохі Адраджэння былі вучоны, мысліцель, перакладчык і арганізатар выдавецкай справы Францыск Скарына і паэт Мікола Гусоўскі.
Пра жыццё Гусоўскага вядома мала. Не захавалася звестак ні пра месца, ні пра год нараджэння, ні пра дату смерці. Даследчыкі творчасці паэта лічаць, што нарадзіўся ён паміж 1470 і 1480 гадамі, а памёр пасля 1533 г.
Паходзіў з нейкага мястэчка ці вёскі з назвай Гусава, адсюль прозвішча паэта — Гусоўскі.
М. Гусоўскі нарадзіўся, відаць, у сям'і велікакняжацкага паляўнічага, таму і атрымаў выдатную адукацыю. Ён вучыўся ў адной з беларускіх царкоўнапрыходскіх школ, затым вышэйшую адукацыю атрымоўваў у Вільні, Польшчы і Італіі. Магчыма, што ён скончыў Кракаўскі і Балонскі універсітэты.
Лёс М. Гусоўскага змяніўся, калі ён трапіў у акружэнне Эразма Вітэліуса, сакратара велікакняжацкай канцылярыі. Вітэліус зрабіў бліскучую кар'еру, узняўшыся да біскупа Вялікага княства Літоўскага, неаднаразова пасылаўся з дыпламатычнымі місіямі ў заходнееўрапейскія краіны, у прыватнасці, тройчы ў Ватыкан.
Гусоўскі суправаджаў Вітэліуса ў трэцім пасольскім падарожжы ў 1518—1523 гг. Мэта дыпламатычнай місіі — угаварыць папу Рымскага Льва X Медычы стварыць кааліцыю хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага татарскага ханства, якія пастаянна пагражалі еўрапейскай бяспецы.
Так М. Гусоўскі апынуўся ў Рыме, цэнтры самай высокай на той час у свеце культуры, і прабыў у Італіі даволі доўга.
У паэме «Песня пра зубра» паэт прыгадвае, як аднойчы пасольства прысутнічала на карыдзе, дзе, назіраючы бой быкоў, Гусоўскі ўспомніў паляванне на зуброў. Так паэт атрымаў заказ напісаць паэму пра Вялікае княства Літоўскае. На радзіму М. Гусоўскі не вярнуўся, ён з Рыма паехаў у Кракаў, дзе стаў прыдворным паэтам у палацы польскага караля. Менавіта ў Кракаве была выдадзена паэма ў 1523 г. пры дапамозе польскай каралевы італьянскага паходжання Боны, якой паэт і прысвяціў твор. На беларускую мову з лацінскай паэма «Песня пра зубра» перакладзена Я. Семяжонам і У. Шатонам, асобныя ўрыўкі — В. Дарашкевічам.
Паэма «Песня пра зубра» — гімн Беларусі, яе людзям, прыродзе. Калі паэт піша пра родныя краявіды, то апісанне прасякнута глыбокім патрыятычным пачуццём:
Край наш багаты. Але з усіх наяўных багаццяў
Люд перавагу аддаў скарбам, прынамсі, лясным.
Шаты зялёных дуброў так і вабяць утульным спакоем...
(Игр. У. Шатона)
Галоўны герой паэмы — зубр, які з'яўляецца ўвасабленнем вобраза роднага краю, сімвалам яго былой магутнасці. Паэт прыпісвае зубру вышэйшыя маральныя якасці і грамадзянскія рысы характеру. Цар лясоў, волат між звяроў, мужны і чуйны, «кемлівы звер па прыродзе», ён усё бачыць і разумев.
Зубры жывуць, як паказаў паэт, статкам-абшчынай, кіруюцца спрадвечнымі законами Зубрыны гурт пад пяром Гусоўскага — мадэль ідэальнага калектыву. У гурце — роўнае права на ўладу, строгі абавязак ахоўваць слабых, аддаваць свой вопыт і сілу на агульную карысць і дабро. Зубр увасабляе дзяржаву, уладу, моц прыроды. Ён — князь пушчы і яе валадар, і ён жа пушчай народжаны. Цудоўным чынам у паэме злучаны зубр, князь і народ.
У паэме створаны вобразы князёў — сучаснага паэту Сігізмунда Старога і легендарнага Вітаўта. Сігізмунд Стары, як сведчаць гісторыкі, адступіў ад традыцыйнай палітыкі сваіх продкаў, якія наводзілі парадак у дзяржаве, абапіраючыся на шляхту. Ён зрабіў апорай трона магнатаў і выклікаў крызіс даверу ў шляхты. Таму зразумела, чаму ідэалам дзяржаўнага ўладара Гусоўскі аб'явіў Вітаўта. Вітаўт, як ніхто, узвысіў шляхту, выхадцам з якой быў Гусоўскі, умацаваў цэнтральную ўладу. Пры ім Вялікае княства Літоўскае мела наибольшую тэрыторыю, стрымлівала татар, паспяхова вяло абарончыя войны. Княжанне Вітаўта паўстае ў паэме як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. Паэт славіць устаноўленыя Вітаўтам паляванніспаборніцтвы як школу вайсковага выхавання.
Ідэалізацыя эпохі Вітаўта і самога князя непасрэдна звязана з задумай твора: паказаць росквіт сваёй Радзімы, сцвердзіць гераічныя традыцыі, якія могуць спатрэбіцца і сёння для абароны хрысціянскага свету ад мусульманскай пагрозы.
Адна з цэнтральных тэм твора — тэма вайны і міру. Аўтара засмучае, што універсальным сродкам вырашэння палітычных канфліктаў становіцца вайна, сіла, а не розум і справядлівасць. М. Гусоўскі выступав супраць любых войнаў, супраць людскіх пакутаў, супраць парушэння хрысціянскіх запаветаў міласэрнасці, братэрства і любові. Але ён разумеў, што сіле неабходна супрацьпаставіць сілу.
Такім чынам, паэмай «Песня пра зубра» М. Гусоўскі імкнуўся выклікаць у Папы і еўрапейскіх уладароў увагу і сімпатыю да свайго роднага краю, каб падтрымаць яго і абараніць ад шматлікіх ворагаў.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад