Вячаслаў Адамчык. Аналіз творчасці. Рэферат
Вячаслаў Адамчык з'яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1983), «I скажа той, што народзіцца» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.
У рамане «Чужая бацькаўшчына» В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У цэнтры яго — сям'я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпе «мая хата з краю». Нікому ён асабліва не дапамог, заўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страціўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўшы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вуакаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.
У другім рамане В. Адамчыка «Год нулявы» прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., калі Заходняя Беларусь сустракала воінаў Чырвонай Арміі. 3 тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.
Заключны твор тэтралогіі — раман «Голас крыві брата твайго» — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэнай гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябожчыка на могілкі. «Жыць трэба, жыць!», — усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад