Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на камедыю Андрэя Макаенка "Выбачайце, калі ласка!”. Надзеннасць праблем, узнятых у творы

Ноя/10

04

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Яркім сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. К. Л. “ (1953). Сюжэтны канфлікт камедыі будуецца на сутычцы прагрэсіўных адносін да працы са спажывецкімі і кар'ерысцкімі. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якія прыносяць у ахвяру дзяржаўныя інтарэсы. А. М. так пабудаваў камедыю, што Калібераў, з'яуляючыся галоўным сатырычным персанажам, у той жа час не ўдзельнічае ні ў адной махінацыі, нават адкрыта не падтрымлівае яе арганізатараў. Калібераў поўнасцю нідзе не выказвае свае думкі, але ўмее пыл у вочы пусціць, каб аказацца ў выгадным для сабе становішчы, нават у размове з жонкай, калі яны гавараць пра адны і тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкі жонкі ці не; то паводзіць ен сабе з упаўнаважаным, калі той прапануе разлічыцца з хлебапастаўкамі фальшывымі квітанцыямі са спіртзавода. Мэта Каліберава — вярнуцца ў Мінск, але гэта можна зрабіць пры адной умове — набыўшы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе інтарэсамі дзяржавы. Каб зрабіць выгляд заклапочанага кіраўніка, К. прыкідваецца хворым — камяні ў печані, і, нібыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзіць на працу. Печкуроў і Моцкін дапамагаюць К. пракласці "дарогу да славы". Моцкін ведае "сакрэты як выйсці ў перадавікі". і адзін з іх — як гэта зрабіць пры дапамозе фальшывых квітанцій. Правядзен ню гэтага "сякрэта” у жыцці вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка і дырэктар спіртзавода Печкуроў. У Моцкіна і Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць ціха, спакойна, у дастатку. Моцкіна не цікавяць дзяржаўныя інтарэсы і дабрабыт калгаснікаў, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства і клянецца рабіць так, як скажа начальства. Але ен падхалімнічае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калі адчувае небяспеку, то гатовы зваліць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкі М. і П., усей гэтай "кампаніі", дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага ўзбагачэння: кожны цягне ўсе, што можа: П. — спірт, М. — аферысцкія ідэі. і зусім было б добра, усе б жылі ў згодзе, каб не правалілася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць віну адзін на аднаго. Поўнае самавыкрыцце наступае ў фінале твора. Драматург выкрывае дэмагогію, бюракратычныя метады кіраўніцтва, якія ствараюць атмасферу баязлівасці і няупэўненасці, параджаюць такіх кіраўнікоў як Г., баязліўца, які не можа даць адпор, і такога тыповага кіраўніка, як К., што прыкрываецца клопатамі аб дзяржаўных інтарэсах, а на практыцы кіруецца кар'ерысцкімі метадамі. Носьбітамі станоўчага выступаюць у камедыі брыгадзір Міхальчук, пракурор Курбатаў, настаўніца Наташа Гарошка.
Спектакль па п'есе "В. К. Л.“ паставілі 125 тэатраў былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы і Балгарыі. Сільнікаў — у тэатры імя Я.Купалы.