Водгук на паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Карціны роднай прыроды
"Новая зямля” — энцыклапедыя беларскай прыроды. Прырода ў паэме адухоўлена і быццам жыве сваім жыццём. Прырода — месца працы і адпачынку любімых герояу Я.Коласа. Паэт вельМі любіў лес, ведаў адмеднасць кожнага дрэва. Таму ўжо ў першым раздзеле паэмы даецца апісаніе лесу і асобных дрэў так, што мы іх уяуляем зрокам. “Каля пасады лесніковай...“ Чатыры пары года ў паэме — гэта ўвесь каляндар працоўнай дзейнасці сялян: у той час, калі ідэе вясна, калі поле запахла зноў раллёй, Міхалу хацелася "жыць, ушыр разняцца, за долю лепшую змагацца". Асабліва пашанцавала ў паэме летнім пейзажам, бо недарэмна народная мудрасць гаварыць, што "летні дзень год корміць". Вось малюнак працы на лузе: "А дождж шуміць, дождж ідзе” Колас любіў навальніцу, тую, што бывае на Беларусі, у якой чуеца моц і прастор, сенакосную пару, калі і самому цяжка завіхацца з касою "Я шчасця большага не знаю, ці знаць яго ўжо не прыйшлося, як толькі тут, на сенакосе!".
У Я.Коласа прырода — самастойны герой паэмы. Тонка адчуваючы яе прыгажосць, чалавек працы глядзіць на прыроду вачыма практыка. Ад таго, якое стаіць надвор'е, у жыцці сялян залежыць многае. “Вясна павінна быть ураджайнай, вада шуміць штоль незвычайна". Працаўніку здаецца, што "песнямі аб глебе зальюцца жаваранкі хорам". а ў гаспадыні есць прыкмета: "Снег на куццю, грыбы на лета". “Такая суш, крый бог пажару” — непакоіцца Міхал. Паэта радуе адвечная прырода і тая, да якой дакранулася рука чалавека. “Эх, скошан луг, і зніклі краскі” — шкадуе паэт. і як радасна, калі ўсе зробле на ў пару. “А глянь на луг у вечар, браце” — запрашае паэт палюбавацца, У паэме адразу можна заўважыць, як паны абыякава адносяцца да прыроды, калі прыязджалі ў яе пастраляць глушакоў, прырода нібы пратэставала супрць знішчальнасці яе і як бы чакае, каб няпрошаныя госці выбраліся хутчэй. “Стаяць вакол маўкліва хвоі...“ Затое як абудзіўся лес, калі прыйшлі сюды грыбнікі-сяляне з навакольных весак. “Настроіў струны лес маўклівы на лад вяселы, на шчаслівы". Па-сапраўднаму родны край любіць той, хто ахоўвае і ўмела ператварае прыроду, толькі тады яна дарыць чалавеку прыгажосць.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад