Аналіз творчасці Францішка Багушэвіча. Разуменне ролі мастацтва ў жыцці народа. Яго эстэтычныя погляды. Думкі паэта аб роднай мове
Аб ролі мастацтва ў жыцці народа Б. выказаў свае думкі ў зборніках "Дудка беларуская", "Смык беларускі". Кожны са сборнікаў — асабістая старонка ў жыцці і творчасці паэта, асобная мастацкая з'ява. Са сваімі вядучымі вобразамі, ідэйна-эстэтычнымі задачамі. Вялікае значэнне маюць прадмовы да гэтых сборнікаў Гэтыя прадмовы прысвечаны пытанням развіцця бел. мовы і літаратуры. Паэт імкнецца абуздаць у народа пачуцці нацыянальнага самаўсведамлення, любоў да роднай мовы і літаратуры. З вялікай цеплыней гаварыць ён у прадмовах аб высокіх вартасцях бел. мовы, вельмі багатай гісторыяй і традыцыямі. “ Мова наша — есць такая ж людская, ” — пісаў Б., — “як і французкая, або нямецкая, або іншая мова". У прадмовах, поўных патрыятычнага пачуцця да Радзімы, роднай мовы, перадавой нацыянальнай культуры Б. гнеўна дакарае "Вялікіх паноў", якія грэбуюць роднай мовы, адракаюцца ад яе, ахвотней гавараць на франц., чым на сваёй. Любоў да роднай мовы спалучаеца ў Б. з павагай да мовы і нацыянальнай культуры іншых народаў. Паэт лічыў пажаданным і нават неабходным, каб беларусы, апрача роднай мовы ведалі і суседскія мовы. Барацьба Б. за родную мову і літаратуру была барацьбой за дэмакратыю, палітычную і нацыяную свабоду. Прадмовы садзейнічалі абуджэнню нацыян, свядомасці народа, развіццю белар. мовы і літаратуры., сцвярдженню эстэтычнага срэдства паэта, яго адносіны да народнай культуры, да фальклора.
Б. пачаў пісаць вершы яшчэ ў нежынскім ліцэі, але займацца літаратурнай дзейнасцю стаў толькі пасля вяртання на Радзіму. Царізм праследаваў паэзію Б. Таму паэт вымушаваны быў друкаваць свае вершы па-за межамі Радзімы, 1891г., у Кракаве пад псеўданімам “Мацей Бурачок” быў надрукаваны першы сборнік паэзіі "Дудка беларуская". Затым у 1854 г. пад псеўданімам “Сашок Рэўка з-пад Барісава” выйшаў яго сборнік "Смык белрускі". А другія сборнікі "Беларуская скрыпачка” і "Беларускія расказы” царская цензура не дапусціла да друку.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад