Водгук на паэму Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Вобраз князя Вітаўта
Век залаты той названы па простай прычыне:
Дзяржаўца
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае - злата дзяржавы.
М. Гусоўскі
У творчай спадчыне нашага славутага земляка Міколы Гусоўскага асаблівае месца займае "Песня пра зубра". Гэты твор, дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта, стаў песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, кнігай жыцця зямлі "пад зоркай Палярнай". У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў Вялікага княства Літоўскага — Вітаўта і Жыгімонта. Апісанню Жыгімонта — смелага паляўнічага, які першым кідаецца на раз'юшанага звера, — у творы адводзіцца нямнога радкоў. Паэт аддае перавагу Вітаўту, які выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, выхавацель, многабакова развітая асоба. Відавочным з'яўляецца тое, што пры стварэнні сваёй паэмы Гусоўскі арыентаваўся на добра вядомы яму "Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх". "Летапісец" заканчваецца так званай "Пахвалой Вітаўту", у якой высока ацэньваюцца дзяржаўна-палітычныя заслугі князя: і Вялікі Ноўгарад, і Вялікі Пскоў — Усе паслухмяны былі вялікаму князю Вітаўту. Цары і князі ў вялікай прыязні з ім былі, А іншыя служылі яму і гонар вялікі, і дары шматлікія прыносілі яму. Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія магчымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў "багацце духоўнае — злата дзяржавы". У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўрапейскімі краінамі. З князем стараліся жыць у міры і згодзе многія суседзі, якія не столькі палохаліся яго, колькі паважалі яго за адважнасць, мудрасць, справядлівасць: Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, і называюць той век залатым. Вітаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлівы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў. Князь па заслутах і шчодра адорваў воінаў-змагароў, але сурова і справядліва караў баязліўцаў, клятваадступнікаў, ілжывых сведак: Строга й сурова караў звычкі дурныя людзей. Ён справядлівасць любіў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьці абходзіў закон... Жорстка ўладар катаваў ілжывых падкупленых сведкаў З тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў. З мэтай падрыхтоўкі сваіх воінаў да барацьбы з ворагам Вітаўт часта наладжваў у пушчах паляванні, якія лічыліся своеасаблівай школай вайсковага выхавання. Палюючы на лясных звяроў, воіны прывучаліся валодаць кап'ём, рагацінай, лукам. У гэтых дзікіх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воіна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымі якасцямі воіна, на думку Вітаўта, лавінны быць смеласць, адважнасць, ваяўнічасць, баявое майстэрства. Вітаўт быў для М. Гусоўскага ідэалам кіраўніка, палітыка і грамадскага дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславіць дзейнасць свабоднай, мужнай і адважнай асобы, шчыра адданай сваёй Бацькаўшчыне.
Дыскусіі
2 года 39 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 38 недель назад
3 года 38 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 40 недель назад
5 лет 28 недель назад
5 лет 31 неделя назад