Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэзію Максіма Танка. Матывы, вобразы

Авг/10

20

Яшчэ не ацэнена

Мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальнікаў, суровая заходнебеларуская рэчаіснасць вызначылі кірунак і змест танкаўскай паэзіі давераснёўскага перыяду. М. Танк адлюстраваў жыццё працоўных Заходняй Беларусі, іх беззямелле і галечу, эканамічны, сацыяльны і нацыянальны ўціск, мужную барацьбу за ўз'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі. Галоўны герой давераснёўскай лірыкі — гэта прафесійны рэвалюцыянер, змагар за вызваленне свайго народа.

У вершы «Спатканне» гаворыцца аб тым, як стары селянін прыходзіць да сына ў турму на спатканне. Сын, пачуўшы ў словах бацькі спагаду, разумение, выказвае глыбокую веру ў канчатковую перамогу. Аўтар паказвае адзінства думак сына і бацькі:

Стары, я знаю, верыць мне
I сам гаворыць аб вясне,
Здаецца, падужэў, падрос.
Хоць вочы мокрыя ад слёз...

Верш «Паслухайце, вясна ідзе» прадаўжае тэму, вызначаную ў «Спатканні». Тут цвіценне бэзу для нявольніка — сімвал свабоды, квітнеючага жыцця, вызвалення з няволі.

Глыбокім чалавечым зместам напоўнены вобраз лірычнага героя ў гэтым вершы. Твор уяўляе маналог-споведзь вязня-рэвалюцыянера, у якім выяўляюццаяго глыбокія душэўныя перажыванні. М. Танк у гэтым вершы вывеў вобраз духоўна багатага і эмацыянальнага чалавека, якому краса прыроды множыць сілы ў змаганні за красу жыцця. Яго рэвалюцыйныя парыванні не пазбаўлены агульначалавечых гуманістычных вытокаў.

Вызваленне Заходняй Беларусі Максім Танк сустрэў вершам «Здарова, таварышы!» (1939). Падзея была такой велічнай для ўсяго беларускага народа і для самога паэта, што трэба было неадкладна на яе адгукнуцца. Пра яе трэба было расказаць знарок проста. На вачах у паэта тварыўся эпас. Народ здабыў жаданую свабоду, якой ён столькі чакаў, за якую заплаціў жыццём сваіх лепшых сыноў. Пра гэты дзень не раз марыў паэт. Ён бачыўся яму з этапных дарог і турэмных камер.

У вершы ўслаўляюцца вызваліцелі, паэт гаворыць, што людзі не толькі марылі аб свабодзе, але і змагаліся за яе. Верш налісаны ў форме прывітання, выклікае радасны настрой, бо мара людзей ажыццявілася.

У ваеннай лірыцы М. Танка, сабранай у зборніках «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл», цэнтральны вобраз — Беларусь-партызанка, паланёная, але няскораная.

Першыя вершы, якімі пачалася ваенная тэма ў творчасці паэта, мелі характер заклікаў. Гэтая форма непасрэднага звароту, публіцыстычнага маналога найбольш адпавядала грозным і трагічным падзеям, на якія трэба было адгукнуцца неадкладна. «Не шкадуйце, хлопцы, пораху...» — звяртаўся Максім Танк да беларускіх партызан.

Гэтай формай верша-закліку паэт будзе карыстацца і пазней. «Вастрыце зброю!» — з такім заклікам звернецца ён да воінаў, якія з цяжкімі баямі гналі ворага на захад.

Тэмы і вобразы ваеннага перыяду разнастайныя. Паэта хвалюе лёс роднай зямлі. Пакуты яго Радзімы становяцца яго пакутамі. У вершы «Хмары з захаду...» паэт паказвае, што журавы, якіх выгнаў дым пажараў з родных гнёздаў, напамінаюць, як родная зямля чакае сыноў сваіх, давярае і спадзяецца на іх.

У паэзіі Максіма Танка з вялікай любоўю намаляваны вобраз роднай зямлі. Нянавісць і гнеў да праклятага ворага, боль за пакуты народа, мужная вера ў перамогу — вось галоўныя матывы вершаў паэта ваеннай пары.

М. Танк апявае подзвіг беларускага народа, расказвае пра аднаўленне жыцця на руінах гарадоў і сёлаў. У гзты ж час паэт услаўляе родную мову, заклікае берагчы яе, захаваць.

Многа думак выклікае верш Максіма Танка «Родная мова» (1943).

У мове ўвасоблена духоўнае жыццё народа — яго гісторыя, яго слава і веліч, яго мінулае і сучаснае.

Максім Танк глыбока разумеў, якім духоўным скарбам для народа з'яўляецца яго мова. Калі памірае мова народа, паміраюць яго песні, казкі і паданні.

Верш Максіма Танка пачынаецца з узнёслага гімна роднай мове, якая ўвабрала ў сябе цэлы свет, усе колеры зямлі і неба, усе гукі — пачынаючы ад птушынага шчэбету і смеху дзяцей і канчаючы шалясценнем ніў і гоманам пушчаў:

3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —•
Ты выткана, дзіўная родная мова.

У вершы сцвярджаецца ідэя бяссмерця нашага народа. Верш гучыць як гімн роднай мове.

У лірыцы пасляваеннага часу і сучаснай лірыцы М. Танка мы знаходзім водгук амаль на ўсе падзеі нашага часу. У яго паэтычных вобразах адлюстроўваюцца мары людзей працы аб шчаслівым жыцці. Паэт піша пра прыгажосць кахання, аб прыродзе, разважае аб сэнсе чалавечага жыцця, уздымае праблемы міру і дружбы паміж народамі, пытанні экалогіі і развіцця нацыянальнай культуры. Пацверджаннем гэтага можна назваць зборнік паэта «Перапіска з Зямлёй», які прыпадае на 60-я гады. У гэты час паэт глыбей асэнсоўвае праблему паэта і паэзіі. Верш «Перапіска з зямлёй» у гэтых адносінах характэрны, ім кніга і адкрываецца.