Аналіз творчасці Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага. Значэнне літаратурна-асветніцкай дзейнасці
Кіпучая і разнастайная дзейнасць Францыска Скарыны мела выключнае значэнне ў развіцці беларускай культуры. Ён (Ф.С.) нарадзіўся ў Полацку ў 1490г. у сям'і купца. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў кракаўскім універсітэце. З вялікай энергіяй аддаецца паглыбленаму вывучэнню грамацкіх навуК.Каб пашырыць свае веды, ён едзе ў італію, вучыцца ў Падуанскі ўніверсітэт. Там вісіць яго партрэт у вядомай "Зале сарака". З італіі ён вяртаецца на Радзіму і пачынае рыхтавацца да кнігадрукавання. і дзеля гэтага едзе ў Прагу. За 3 гады прыбывання ў Празе Ф.С. выдаў па таму часу шмат кніг. Найбольш распаўсюдж. быў "Псалтыр” (1507). Па ёй вучыліся грамаце, ахвотна чыталі. Гэта кніга прызначалася, як дапаможнік для навучэння грамаце. Выданне "Псалтыря” на зразумелай беларускай мове мела станоўчае значэнне для пашырэння пісьменнасці на Беларусі. У Празе Ф. С. выдаў і пераклаў на белар. мову 22 кнігі, Бібліі. Пасля Чэхіі ен пераязджае ў Вільню, дзе былі надрукаваны 2 кнігі "Апостал", "Малая падарожная кніга".
Значэнне яго дзейнасці: ён дамагаўся, каб кнігі асвета, здабыткі навукі належылі простым людзям, служылі размнажэнню мудрасці і вельмі многа зрабіў для развіцця і ўзбагачэння бел. літар. мовы і перакладаў кнігі на бел. нар. мову. Ён уводзіў яе ў літар. ужытаК.Кнігі Скарыны, як уся яго навук. і друкарск. дзейнасць служылі вазвяленчай барацьбе бел. народа супраць чужаземн. панавання, за захаванне сваей мудрасці, роднай культуры, мовы. Скарына клапаціўся, каб выдаваемыя ім кнігі былі даступны і зразумелы. А для гэтага ен перакладаў царскія кнігі на зразумел. народн. мову, пісаў для іх прамовы і пасляслоў'і, змяшчаў на палях заўвагі, тлумачыў незразумелыя словы. Па тэхніцы друкавання кнігі Скарыны доўгі час служылі ўзорам для выдаўцоў іншых краін. Выдавецкая і культурна-асветніцкая дзейнасць Скарыны зрабіла вялікі ўплыў на кнігадрукаванне і асвету брацк. славянск. народаў, садзейнічала іх культурнаму збліжэнню.
Сымон Будны і Васіль Цяпінскі - паслядоўнікі Скарыны і Гусоўскага. Сучаснік Скарыны Мікола Гусоўскі — гэта паэт-гуманіст і асветнік. Адзін з самых адукаваных людзей "пад зоркай палярнай", як ён называе ў паэме "Песня пра зубра” свой край. Нарадзіўся ў сям'і паляунічага на Беларусі каля 1470г. Першапачатковую адукацыю атрымаў рана. Вучыўся ў Вільні, Польшчы, італіі. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі ён трапіў у Рым. Дыпламаты хацелі дамовіцца з папам Рымскім Львом 10-м аб стварэнні кааліцыі хрысціанскіх дзяржаў супраць турак і татар якія пагражалі княству Літоўскаму.
У 1552 годзе па просьбе папы Рімскага М.Г. напісаў паэму. Бой быкоў у італіі нагадвае паляванне на зубра на Беларусі. ”Песня пра зубра". Гэта паэма — гімн беларускай прыродзе, Радзіме. Выдаць кнігу ў Рыме ён не змог, бо папа Рымскі памер. Толькі ў 1553г. пры дапамозе польскай каралевы Боны паэма была надрукавана. Доўгі час яна была недаступна чытачу, бо была надрукавана на лацінскай мове. На беларускую мову паэма была перакладзена Язэпам Семіжонам, затым нядаўна ўладзімірам Шатонам, яго пераклад лічаць больш падобным да арыгінала.
Значэнне: уся творчасць М.Г. — яркі прыклад служэння народу. Аб вялікай каштоўнасці творчай спадчыны сведчыць тое, што яна ўжо 5 стагоддзяу выклікае ў чытача цікавасць. М.Г. высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм польск. шляхты. У гэтым прычына таго, што так рана згасла зорка вялікага паэтычнага таленту. Да канца жыцця М.Г. заставаўся ў Кракаве. Там напісаў свае паэмы "Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” (1524), "Жыцце і подзвігі вялікага Гіяцынта” (1525), напісаў некалькі пасланняу ў вершах.
Свой век дажываў у адзіноце, забыты каралеўск. дваром, разбіты паралічом, але не зломлены духам. М. Г. не паставіў сваю творчасць на службу рэлігіі, высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм і чванства польскай шляхты, што было не па душэ вельможам. У гэтым прычына ранняга згасу талента М. Г. Высокая мастацкая каштоўнасць тврчасці паэта ставіць яго ў рад прадстацнікоў бел. культуры эпохі Адраджэння.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад