Сяргей Законнікаў. Аналіз творчасці. Рэферат
Творчасць Сяргея Законнікава сведчыць аб яго непаўторным асэнсаванні рэчаіснасці, уменні гаварыць з чытачом эмацыянальна-напружана і ў той жа час душэўна-даверліва. Сваю жыццёвую пазіцыю паэт адкрыта заявіў у вершы «Спрадвечны круг жыцця і смерці»:
Я ведаю, спазнаўшы поўна
Цану і радасці і бед,
Мне не ўсё роўна, не ўсё роўна,
Якім пакіну бслы свет.
Я крэўнасцю намортва звяэан
3 усім, што будзе, ссць, было.
I мой галоўны абавязак
Рабіць дабро і нішчыць зло.
У паэтычных зборніках «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Вера, надзея, любоў» (1983), «Сутнасць» (1987), «Заклінанне» (1990) С. Законнікаў асэнсоўвае гістарычныя падзеі ў сувязі з днём сённяшнім, разважае над складанымі праблемамі сучаснага існавання людзей, асуджае мяшчанскія погляды на свет чалавечых пачуццяў, выступае супраць вайны, паказвае мужнасць людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звяртаючыся да свайго сучасніка, паэт напамінае: «Ты сам зямлі часцінка... Ёй — маці — не змані, каб не сысці з гасцінца любові, дабрыні».
У С. Законнікава асабліва многа вершаў аб жыцці і смерці. Асэнсоўваючы праблемы жыцця, паэт падыходзіць да іх вырашэння аптымістычна, жыццесцвярджальна:
Даўно э бяссмерцем людзі ў добрай згодзс.
Яно эаўжды трымаецца на тым —
Мы каласамі ў гэты свст прыходзім,
Каб сілу даць зярняткам залатым.
Паэма С. Законнікава «Чорная быль» прысвечана жахлівай экалагічнай катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. У ёй аўтар спрабуе выявіць прычыны трагедыі, заклікае да барацьбы з беспрынцыпнасцю, безадказнасцю, абыякавасцю людзей, папярэджвае аб наступленні духоўнага Чарнобыля:
Калі ж і зараз ты не эагукаеш,
А будзеш жыць пад страхам 1 прынукай,
Чарнобыль не такі яшчэ чакае
Тваю зямлю, тваіх дэяцей і ўнукаў.
Аўтар паэмы паказвае трагічны лёс старых людзей, якія ўсё жыццё пражылі на гэтай зямлі, а зараз вымушаны ехаць на чужыну. Паэт нагадвае выпадак з бабуляй, якую затрымалі ў зоне забруджання. Ёй напомнілі, што навокал радыяцыя, а старая «выцірала слёзы чорнай ссохлай жменькай»:
Дзсці не пускалі, уцякла, як злодзей.
Самі мае ножанькі прывялі дадому...
Драматычным напалам, пачуццём адказнасці за ўсё, што адбываецца на роднай зямлі, патрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай і горкай, поўняцца радкі паэмы С. Законнікава:
Маўчыць, нібы камень, эямля,
Палын невядомасцю свеціць...
Што будзе, што будае пасля? —
Не скажа ніхто ў гэтым свецс.
Ёсць праўда адна — праўдай жыць,
Няхай і суровай, і горкай...
У небе над намі стаіць,
Як эніч, палыновая эорка.
Узд. СШ#2 забито, 2016 год
Узд. СШ#2 забито, 2016 год