Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на пенталогію Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце". Маральна-этычная праблематыка

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Пенталогія І. Шамякіна "Тревожнае шчасце” пісалась на працягу 1956-1964г., у яе ўвашлі наступныя аповесці: "Непаўторная вясна” (1957), "Начныя зарніцы” (1958), "Агонь і снег” (1959), "Пошукі сустрэчы"(1959), "Мост"(1964).
"НЕПаўТОРНАЯ ВЯСНА” — твор, у якім узнікае, расце, набірае сілу каханне Сашы Траянавай і Пятра Шапітовіча. Яны кахалі і былі самыя шчаслівыя людзі на свеце. Паміж імі ўзнікалі драбязныя непаразуменні, якія знікалі самі сабой. Лёс наладжвае сапраўднае выпрабаванне Сашы: пасля выпускнога вечара ў тэхнікуме Пятро захварэў. Аднак няшчасце мінаецца. Пятро ачуньвае. У вобразах Пятра і Сашы пісьменнік увасобіў тыповыя рысы таго пакалення савецкіх людзей, якое расло, дужела, набіралася сіл. Даносяцца грозныя навіны: фашыстская Германія напала на Польшчу. Аповесць канчаецца развітаннем Сашы з Пятром, які ідзе служыць у армію.
"НАЧНЫЯ ЗАРНіЦЫ” — Саша вельмі многа перажыла. Трывога за лес маленькай дачкі, за лес Пятра, які ваюе з ворагам у снягах паўночы. Саша ўступае ў падпольную арганізацыю, лечыць камісара партызанскага атрада Лялькевіча, памагае ў яго нялегкай дзейнасці. Не раз трапляла Саша ў драматычныя становішча, не раз зазірала ей у вочы смерць. Нянавісць да ворага, клопат і трывога за дзіця, за мужа, за меньшага брата памагаюць ей адолець страх, знасці сілы для барацьбы. У гэты суровы час нязменнай засталася вернасць у каханне, пяшчота да маленькай дачкі.
"АГОНЬ і СНЕГ” — форма дзенніка, які вядзе Петр Шапятовіч. Герой расказвае пра складанасць барацьбы з наймітамі варожай авіяцыі і парашутнымі дясантамі ў суровых умовах Кольскага паўвострава. Герой дзеліцца перажываннямі, трывогай за лес Сашы, дачкі, Пятро ператвараецца ў камандзіра батарэі, з вялікай адказнасцю ен ставіцца да сваіх падначальных. Агонь і снег. Гэтыя вобразы перадаюць умовы, у якіх ваюе Шапятовіч.
"ПОШУКі СУСТРЭЧЫ". Пераносяць на бел. землю. Пятро, ачуняушы ў шпіталі, трапляе ў родныя мясціны. Смелыя налеты на фашыстаў. Зноў цяжкае раненне. Доктар Марыя Сяргееўна, маці Сені Пясоцкага, з якім Пятро разам ваяваў на фронце, ратуе яму жыцце. Паказваецца змаганне партызан і падпольшчыкаў у тыле ворага.
"МОСТ". Пятро і Саша, у шчаслівае каханне якіх жорстка ўварвалася вайна і на доўгія гады параскідала па свеце, зноў разам. Былы лейтэнант, абаронца паўночных рубяжоў Радзімы, удзельнік партызанскага змагання на бел. зямлі П. Ш. працуе настаўнікам. Яго любімая Саша, падпольшч. у дні вайны, вярнулася да даваеннай прафесіі — лечыць людзей, яны шчаслівыя, што ў час вялікага гора былі разам з народам, што ў агульнай перамозе над ворагам ёсць іх доля. Яны працуюць, гадуюць дачку, дапамагаюць хутчэй загаіцца жахлівым ранам вайны.
1. Пісьменнік іранізуе над сваім героем, высмейвае залішнюю падазронасць закаханага. Пятру здаецца, што Саша залішне холадна яго сустракае, адольвае сумненне: ці кахае яго Саша. Саша, саромеючыся, што па весцы пойдзе навіна, быццам да яе прыехаў каханы, называе яго сваяком.
2. Саша, злавіўшы закаханы позірк Лялькевіча або бачычы, як ён стараецца не патурбаваць яе лішняй просьбай або даручэннем, злуецца і абураецца. Ей здаецца, што, адказаўшы на ласку Лялькевіча, яна здадзіць Пятру, які недзе пралівае кроў у суровых паўночных снягах.
3. Сцена смерці Цімкі. Саша і Лялькевіч правялі трывожную ноч. Яны перажываюць вялівае гора. Целую ноч яны не спалі, ратавалі Цімку. Маці Цімкі сэрцам адчула трывогу, раненька прыйшла да Траяновых. Пачалася размова. Усе супакойваюць маці святой маной, быццам Цімка пайшоў з партызанамі.