Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Вікенція Равінскага "Энеіда навыварат"

Ноя/10

04

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Доўгі час паэма "Энеіда навыварат" лічылася ананімнай. Сёння шматгадовыя спрэчкі наконт яе аўтарства літаратуразнаўцы (услед за вядомым даследчыкам Г. Кісялёвым) вырашаюць на карысць Вікенція Равінскага, удзельніка войнаў з французамі 1805-1807 і 1812 гг. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускім часопісе "Маяк" у 1845 г., з'яўляецца перайманнем, наследаваннем старажытнарымскай паэме Вергілія (70-19 гг. да н. э.). Такія ж пародыі ўзніклі (праўда, крыху пазней) і ў іншых славянскіх літаратурах ("Энеіда" ўкраінскага пісьменніка і. Катлярэўскага, "Вергіліева Энеіда, вывороченная наізнанку" рускага паэта М. Осіпава). Усе яны высмейвалі нарматыўную эстэтыку класіцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокім стылем, занадта ўзвышанымі і гераічнымі вобразамі. Вергілій у сваёй паэме расказвае пра гераічныя подзвігі Энея, унука траянскага цара, які за доўгія 7 гадоў дасягае італіі і становіцца там царом. Персанажамі беларускай "Энеіды навыварат", як і "Энеіды" Вергілія, з'яўляювда старажытнагрэчаскія і старажытнарымскія багі і героі. Узаемаадносіны паміж антычнымі багамі і траянцамі нагадваюць узаемаадносіны паміж панамі і прыгоннымі сялянамі. Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багіня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўніца шлюбу. Яна паказана як "баба злая, адроддзя панскага, ліхая". З адкрытай нянавісцю адносіцца яна да траянцаў і ўсіх простых людзей, бесчалавечна абыходзіцца з прыгоннымі. Помслівай і жорсткай намалявана ў "Энеідзе навыварат" Дыдона — багіня Месяца, заснавальніца Карфагена. Дзесяцкага яна "прыбіла" за тое, што той "распраўшчыны не знае і без пашпортаў усіх пускае". Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткім войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багіня прыгажосці Венера — засцянковая шляхцянка-модніца. Вобраз вярхоўнага бога, цара і бацькі багоў і людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калі да яго прыйшла з паклонам Венера, Зеўс:
...сядзеў у клеці,
Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Без сораму, як малы дзеці,
З падоння пальцам калупаў.
Багі падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з прыхільнасцю і сімпатыяй ставіцца да траянцаў. У , паэме яны параўноўваюцца з валачобнікамі. Гэта простыя рамеснікі і прыгонныя сяляне. Сярод іх — працавітыя, кемлівыя, вынаходлівыя, сумленныя Піліп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб і знахар). Аўтар паказвае іх працу, звычаі, абрады і вераванні. Галоўным героем "Энеіды навыварат" з'яўляецца Эней. Ён хоць і пан, але з павагай адносіцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якім "паны не будуць так багаты", дзе будуць новыя парадкі. Паэма "Энеіда навыварат" праўдзіва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалістычныя вобразы сялян і прыгоннікаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная літаратура класіцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязі беларускай літаратуры XіX ст. як з вуснай народнай творчасцю і народнай паэзіяй, так і з літаратурамі, што дасягнулі высокага ўзроўню развіцця.