Сімяон Полацкі. Рэферат
Сімяон Полацкі
(1629—1680)
Нарадзіўся Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітніяновіч (гэта сапраўднае імя і прозвішча паэта) у Полацку ў заможнай купецкай сям'і. Скончыў Кіева Магілянскую калегію і, па меркаванні некаторых даследчыкаў, Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1656 г. вярнуўся ў Полацк, дзе, прыняўшы манаства, выкладаў у брацкай школе пры Багаяўленскім манастыры. У час прыезду цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк і Віцебск Сімяон прадэманстраваў свой паэтычны і педагагічны талент расійскаму манарху": 12 яго вучняў віталі цара тэатралізаванымі хвалебнымі «метрамі». Гэта з'явілася адной з прычын запрашэння Сімяона Полацкага пераехаць у Маскву. У Маскве ён быў сакратаром і перакладчыкам александрыйскага і антыяхійскага патрыярхаў, узначальваў лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. 3 1667 г. быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей, што, безумоўна, садзейнічала росту яго аўтарытэту. Памёр у жніўні 1680 г„ пахаваны ў маскоўскім Заіконаспасаўскім манастыры.
Літаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветніка і філосафа Сімяона Полацкага даволі разнастайная і непаўторная. Ён складаў оды, элегіі, гімны, казанні, панегірыкі, загадкі, эпітафіі, плачы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі і напісанні праекта першай у Расіі найвышэйшай навучальнай установы, паводле якога пазней была ўтворана Славяна-грэкалацінская акадэмія. У царскіх харомах Сімяон Полацкі адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнігай якой стаў «Букварь языка славенскага, снречь начало учення детем хотяіцым учнтнся чтенлю пнсаннй». Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Міхайлавіча.
Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, Сімяон Полацкі лічыў абавязкам несці людзям веды ў літаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлігійным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлі, яе гарадам (Полацку, Віцебску) і святыням. Так, у элегіі «Пралог да прападобнай маці Ефрасінні» паэт, услаўляючы асабістыя заслугі ўнучкі Усяслава Чарадзея, разважае аб гістарычным лёсе Айчыны, трывожыцца за яе будучыню. Творчасць паэта захоўвала традыцыі славянскай гімнаграфіі, і таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўнай асобе, падзеі. Безумоўна, культ асобы маскоўскага цара ў творах набывае асабліва манументальны характар. Паэт ідэалізуе яго як абаронцу радзімы, мудрага і справядлівага дарадчыка («Метры», «Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта», * «Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі» і інш.).
Творчасць Сімяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокім ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-філасофскія і гістарычныя пытанні, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая іерархія, выказваюцца адносіны да «праведных» і «няправедных» войнаў, да творчай дзейнасці асобных мастакоў кансерватыўнага, архаічнага напрамку, прапагандуецца ідэя далучэння Беларусі да Маскоўскай Русі, ідэя пашырэння асветы, культуры і навукі.
У вершы «Глас последннй ко господу Богу царя Алексея Мнхайловнча» паэт ад імя памерлага расійскага цара разгортвае перад сынам-спадкаемцам вялізную, грунтоўна прадуманую праграму дзяржаўнай, грамадскай і асветніцкай дзейнасці, уключаючы і выдавецкую справу.
У Маскве Сімяон Полацкі зрабіў вершаваны пераклад «Псалтыра». Ён прызначаўся для сямейнага чытання і быў упрыгожаны цудоўнымі гравюрамі, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. У 1678 г. Сімяон Полацкі падрыхтаваў да друку два зборнікі. У першым — «Рыфмалагіёне, або Вершаслове» — былі змешчаны ўзнёслыя вершы пра царскую сям'ю і яе акружэнне, а таксама «Камедыя прытчы пра блуднага сына» і трагедыя «Пра Навухаданосара цара...». Другі зборнік — «Вертаград мнагацветны» — з'яўляўся на той час сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, філасофіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад