Андрэй Макаёнак. Аналіз творчасці. Рэферат
Народны пісьменнік Беларусі Андрэй Макаёнак (1920—1982) быў усебакова адораным чалавекам: ён добра маляваў, рэзаў па дрэве, валодаў талентам акцёра, быў паэтам, празаікам, драматургам, перакладчыкам. А. Макаёнак з'яўляецца аўтарам вядомых п'ес «Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце», «Каб людзі не журыліся», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Пагарэльцы», «Дыхайце ашчадна».
3 імем Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Першай такой камедыяй стала п'еса «Выбачайце, калі ласка!». У цэнтры яе — старшыня райвыканкома Калібераў, які з дапамогай падхалімаў Моцкіна і Печкурова спрабуе вывесці раён на першае месца па хлебанарыхтоўцы і тым самым вярнуць сабе страчаны аўтарытэт і цёплае месца ў Мінску. I толькі дзякуючы Ганне Чыхнюк, удаецца выкрыць махляроў і прыпісчыкаў і вывесці іх на чыстую ваду. Аўтар камедыі вядзе бескампрамісную барацьбу з рознымі махінатарамі, хапугамі, бюракратамі, з заганнымі метадамі кіраўніцтва народнай гаспадаркай, з паказухай і фармалізмам.
А. Макаёнак выступіў і ў новым для беларускай драматургіі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першыХ такіх п'ес — «Зацюканы апостал» — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалавечага характару любой краіны, у тым ліку і нашай.
Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.
У пошуках новых жанравых і кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанравых адносінах камедыі «Святая прастата». Дзеянне ў апошняй развіваецца ў двух планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яўляецца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яўляюцца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістычных дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыццёвай мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.
У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, А. Макаёнак адмаўляецца ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.
Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна», у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад