Водгук на камедыю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб. Мова персанажаў
Увагу В.Д.-М. прыцягваюць паблемы, звязаныя з падзеямі пачатку 60-х гг. — рэформа 1861г., паўстанне 1863г. У камедыі "Пінская шляхта” пісьменік выступае з рэзкай крітыкай царскага чыноўніцтва і шляхты. Тэму камедыі падказала жыцце. Пасля паражэння паўстня 1863г. чыноўніцтва стала паўнаўладным гаспадаром на Беларусі, яно ажыццяуляла ўладу жорсткім і бессаромным чынам.
Пісьменнік вызначыў жнр "П. ш.“ – “фарсвадэвіль у адной дзеі”. Фарс і вадэвіль — разнавіднасці камедыі. Фарс — невялікая п'еса з прыемамі грубага камізму, з моцнымі перавялічваннямі. Такі характар маюць сцены суда, дзеянні Кручкова. Вобраз Крчкова пададзены ў сатырычным плане. У вобразе Кручкова пісьменнік паказаў усё характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, грубасць, п'янства. У "П. ш.” ёсць адзнакі вадэвіля — легкай камедыі, пабудаванай на займальным сюжэце, любоўнай інтрызе з песнямі-куплетамі. Такі характар мае сцена кахання Грышы і Марысі, смешнае заляцанне да Марысі 60-гадовага кавалера Куторгі. У сцэнах пераважае гумар, нярэдка адчуваецца вострая іронія. Пісьменнік паказвае пустую фанабэрлівасць, абмежаванасць ваколічнай шляхты.
У п'есе не даецца прамой характарыстыкі герояу. Але яна выразна выяуляецца праз паводзіны і размовы дзеючых асоб. Героі камедыі ўчэпіста трымаюцца за свае "дваранскае” званне, адстойваюць яго, нават кулакамі, дапускаючы знявагу над сабой, аддаючы чыноўнікам-кручкатворам усе незапашанае дабро.
Ціхан Пратасаіцкі і іван Ліпскі — людзі духоўна аблінава ныя. Яны нецікавыя і як чалавечыя індывідуальнасці. У іх характарыстыках падкрэслена адно: яны ўпарта трымаюцца за шляхецтва, нават ставяць пад пагрозу шчасце сваіх дзяцей Грышкі і Марысі. Больш разнабакова паказаны Харытон Куторга. Гэта бывалы, нават "пісьменны чалавек". Ён не паўзбалены пачуцця гумару, досціпу. Куторга выдае сябе за чалавека свецкага з далікатнымі манерамі. Ён пры сустрэчы з жанчынамі цалуе ім ручкі, умее спяваць любоўныя рамансы, хітрэйшы за астатніх. Маючы 60-і гадовы, ён сватаецца да 17-гадовай Марысі, згаджаецца нават "крыва прысягнуць” супраць Ліпскага, каб Пратасавіцкія аддалі за яго дачку. Але стары залетнік трапляе ў недарэчнае становішча. Яго заляцанні з пагардай адхіляе Марыся.
У пісьменніка адносіны да прадстаўнікоў пінскай шляхты не адназначны: ён кпіць і пацяшаецца з іх недарэчнай прэтэнзіі да дварянства, але ён бачыць у іх сялян-хлебаробаў, якія самі працуюць на зямлі, самі здабываюць сабе хлеб, ён малюе іх у гумарыстычным плане, паказвае, што гэтыя людзі не паўзбаўлены жыццевай мудрасці.
Кручкоў, які прыязджае на разгляд справы Ліпскага і Пратасавіцкага, паводзіць сабе нахабным чынам, дзейнічае ад імя "найяснейшай кароны", увесь час спасылаючыся на "усемілайсцівейшыя царскія ўказы". Паводзіны Кручкова сярод шляхты — з'едлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў ён пачаць "разбірацельства", а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар. Кручкоў добра ведае натуру цемнай шляхты і ўпэўнены, што кожны вытрасе кашалёк, каб не быць бітым лазой. Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод цемнай, запалоханай яго прыгаворамі і штрафамі шляхты што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яуляе вінаватым тых, хто ні якіх адносін да справы не мае.
У знешнім абліччы Кручкова відаць камічнае завастрэнне. аўтар звяртае ўвагу на яго доўгія вусы. Кручкоў — вобраз гратэскавы . У ім сабрана самае характэрнае для царскага чыноўніцтва. Марцінкевіч сімпатызуе асобным прадстаўнікам шляхты — якія менш "хварэюць на шляхецтва". Гэта Грышка і Марыся. Вышэй за ўсе яны ставяць свае шчасце, свае пачуцці. Грышка і Марыся – станоўчыя героі камедыі. Яны пратэстуюць супраць устарэлых поглядаў і звычаяу. Маладыя людзі ўспрымаюць недарэчнасць старых саслоўных традыцый не столькі разумам колькі сэрцам. Яны яшчэ не ўзнімаюцца да ўсвядомленага пратэсту супраць аджыўшых форм жыцця. Свае шчасце хочуць уладзіць з дапамогай станавого прыстава якога задобрываюць хабарам.
Мова персанажа п'есы вельмі разнастайная. Напрыклад, мова Кручкрва не звычайная таму, што ён карыстаецца выразамі, запазычанымі з судовых дакументаў: "лічнасць падвергнецца апаснасці", "гэта ўгалоўнае прыступленне, Сібірам пахне” і г. д. У мове Куторгі нямала трапных выказванняу, ён часта ўжывае народныя прыказкі і прымаўкі: "не цяпер, то ў чацвер", "як чорта з балота", "даганяючы не нацалуешся". Ціхан Пратасавіцкі, дык той зусім грубым чалавекам здаецца, калі гаворыць свае любімыя словы: "хрэн табе ў вочы", "чортаў сына” (пра Грішку), "сабака” (пра Ліпскага). Разам з тым, мова шляхты вельмі багатая на вострыя і дасціпныя народныя вобразы: "здаровы, як рыжыкі баровы". Праз мову драматург перадае іх характары і настрой. Калі ўзлаваны і заніжаны прыездам Кручкова Пратасавіцкі пачынае гаварыць са сваёй жонкай ці дачкой, то мова яго становіцца грубай і рэзкай, але яна становіцца лаготнай і льсцівай, калі яму даводзіцца гаварыць з "найяснейшай каронай” Кручковым. А з такімі "далікатнымі людзьмі", як Куторга, Пратасавіцкі стараецца гаварыць шляхецкай далікатнай мовай, якой, на яго думку, належыць гаварыць людзям шляхетскага стану.
Дыскусіі
19 часов 40 минут назад
19 часов 41 минута назад
17 недель 1 день назад
39 недель 2 дня назад
40 недель 1 день назад
42 недели 6 дней назад
48 недель 2 дня назад
49 недель 5 дней назад
50 недель 2 дня назад
51 неделя 2 дня назад