Аналіз творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Пан і селянін
Самым вядомым пісьменнікам другой паловы XіX стагоддзя па праву лічыцца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Паэт, драматург, тэатральны крытык, ён усхваляў працавіты і шчыры беларускі народ, крытыкаваў прыгонны лад і прыгоннікаў.
У сваіх творах пісьменнік ставіць і спрабуе вырашыць актуальную для таго часу праблему пана і мужыка. Ён марыў, каб адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі грунтаваліся не на прыгоннай залежнасці, а не брацкім паразуменні, швазе, былі такімі, якімі, здавалася яму, яны з'яўляліся ў даўнія, старыя часы. У вершаванай аповесці "Вечарніцы" гэты свой грамадскі ідэал пісьменнік увасабляе ў вобразе князя Грамабоя - добрага, спагадлівага гаспадара, клапатлівага апекуна сваіх падданых. Грамабой мала чым адрозніваецца ад простых людзей, ён нават ходзіць у лапцях, а затым жэніцца з сялянскай дзяўчынай - сірацінкай Касяй. Зразумела, ідэал пісьменніка быў утапічны, неажыц-цявімы. Памешчыкі - гаспадары жыцця - не маглі перарадзіцца, стаць абаронцамі народных інтарэсаў, як бы таго ні хацеў пісьменнік, як бы ён ні намагаўся ўздзейнічаць на іх сваімі творамі.
Глыбока сомпатьізуючы селяніну, імкнучыся дапамагчы яму, палешныць яго жыццё, В. Дунін-Марцінкевіч у ранняй творчасці не ішоў далей намеру дабіцца болын гуманных адносінаў да народа, даць сялянскім дзецям магчымасць вучыцца, даць народу кнігу на роднай мове. У вясковых аповесцях і ў некаторых творах на польскай мове("Благаславёнаясям'я", "Літаратарскіяклопаты", "Люцынка...") Дунін-Марцінкевіч светлымі фарбамі малюе паноў і паненак, якія спрабуюць неяк узняць ду-хоўны ўзровень сялян. У вершаваным апавяданні "Бла-гаславёная сям'я" ўзорам такой дабрачыннасці і гуманнасці з'яўляецца маладая дзяўчына Аліса. Добрым словам, парадаю дапамагае яна бедным людзям, і тыя называюцьяе "збавіцелькай", "дабрадзейкайсвятою". У паэме "Гапон" аўтар паказвае чулую пані, якая не ла-кідае ў горы бедную і пакрыўджаную сірату Кацярынку, бярэ яе пад сваю апеку і вучыць чытаць і пісаць.
Прыглядаючыся да жыцця, Дунін-Марцінкевіч заўважаў, што, насуперак яго жаданням і асабістым намаганням, грамадскія норавы не паляпшаліся, а, наадварот, лагаршаліся. Пісьменнік пакуль што не страціў веру ў магчымасці перавыхавання паноў, але яна слабела. На яго думку, добрых паноў і магнатаў на свеце ; стала мала, "днём з запаленай свечкай трэба шукацьіх". Больш якраз такіх, "што ў злоце жывучы, мыюць душы свае ў балоце".
У асобных выпадках Дунін-Марцінкевіч ідзе за ходам жыцця. Шсьменнік адзначае, што бедняку ўсю-ды нялёгка жывецца: і ў горадзе "з вакон скрыўле-ных хацінак дзівіцца галота", і ў вёсцы мужык, "гаруючы цяжка, рэдка калі сыты>. Аб цяжкай і няўдзячнай паднявольнай працы селяніна дае падставу меркаваць праўдзівая замалёўка вясковага жыцця з вершавана-га апавядання "Літаратарскія клолаты": Там гудзе машына, Млын фурчыць няспынна, Селянін падданы Хлеб малоціць пану. Пыл віецца, точыць Вушы, нос і еочы, Горла забівае, На твар асядае. і грызе за шыю, А сяляне тыя Шлюць праклён з-пад носа, Пазіраюць скоса, Што жывеш іх працай Сыты ў палацы.
Дунін-Марцінкевіч схіляецца ў сваіх вершаваных аповесцях да зусім пэўнага і бескампраміснага прызнання, што селянін з'яўляецца чалавекам шчодрай душы, чулага сэрца, светлага розуму. Якраз тады, калі паэт працаваў над вясковымі аповесцямі, у адрас беларускага мужыка багата сьшалася абразлівых слоў з боку рэакцыйных польскіх і рускіх літаратараў. Селяніна спрабавалі паказаць гранічна абмежаваным і тупым.
Насуперак рэакцыйным поглядам на беларускага селяніна, мужык у творах Дуніна-Марцінкевіча паказ-ваецца чалавекам прывабным і цікавым. "Горды, смелы, зухдзяціна, за сваіх умеў стаяць", - такім паўстае сялянскі хлопец Гапон, герой яго аднайменнай паэмы. Шсьменнік не бачыць у грамадстве справы і працы, з якімі не справіўся б селянін. Той самы Гапон, што быў першым на вечарынках, у арміі стаў афіцэ-рам, "чыноў, почасцей нажыў". Такія шчаслівыя вы-падкі здараліся, вядома, вельмі рэдка. Дзверы ў шы-рокі свет перад сялянскімі дзецьмі былі амаль што наглуха зачынены. Але, паказваючы свайго героя афі-цэрам, надзяляючы яго прывабнымі рысамі характару, Дунін-Марцінкевіч лічыў селяніна духоўна і інтэлектуальна ніколькі не горшым за пана. А ў маральных адносінах ставіў сялян непараўнальна вышэй за па-ноў, імкнуўся бараніць іх ад несправядлівых і здзеклівых нападкаў.
3 глыбокай сімпатыяй расказвае аўтар у аповесці "Купала" аб высакароднасці простай сялянскай дзяўчыны Агаткі, якая адхіліла каханне паніча, калі заўва-жыла няшчырасць у яго паводзінах. Яна не паквапілася на багацце і аддала перавагу хлопцу "ў мужчынскім стане". А якой з'едлівай іроніяй прасякнута ў аповесці аўтарская характарыстыка панскіх і княжацкіх жо-нак, няверных, лянівых, негаспадарлівых:
Вось княжава жонка такога наварыць
Не раз мужу піва, так надакучае,
Што ён сваю долю часта праклінае.
А паньская ж жонка? - і та не святая!
Як мужык із хаты - яна запрашае
Дзецюкоў у хорам - галубіць, частуе
і мужаву працу наліха марнуе!
Затое простая вясковая жанчына і "для мужыка верна", і ў адносінах да людзей, такіх жа беднякоў, чулая, добрая, шчырая.
Паэтызацыя народнага жыцця і побыту, услаўлен-не станоўчых духоўных якасцяў людзей працы азна-чала развіццё здаровай і вельмі плённай тэндэнцыі ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад