Аналіз творчасці Янкі Лучыны. "Не я пяю - народ божы"
Нядоўгім, але творча насычаным было жыццё Янкі Лучыны. Пісаць ён пачаў рана, яшчэ ў дзевяцігадовым узросце, у час навучання ў прыватным пансіёне. Першы верш, "Не дзеля славы ...", напісаны па-руску, носіць дэкларатыўны характар. Аўтар гаворыць, што ўсё жыццё ён будзе служыць "стране глухой, забітой, где мрак невежества царіт, в лачуге где, соломой крытой, мужік печально дні влачіт." Аб паэтычных і эстэтычных прыярытэтах Я. Лучыны можна меркаваць па яго перакладах з польскай мовы, у прыватнасці, па перакладзе верша ўл. Сыракомлі "Не я пяю — народ божы...". Пісьменнік адкрыта заяўляе, што сваёй творчасцю ён выказвае спрадвечныя мары і спадзяванні народа, што яго творчасць — гэта голас цёмнага і прыгнечанага народа:
З ім я зліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Творчасць Я. Лучыны на трох мовах выконвала ролю своеасаблівай пасярэдніцы ў польска-рускім літаратурным дыялогу, адлюстроўвала розныя аспекты беларускай рэчаіснасці канца 19-га ст. Калі ў польска- і рускамоўных вершах паэт застаецца традыцыяналістам, то ў сваёй беларускамоўнай творчасці ён з'ўляецца наватарам. Адметнасць беларускіх вершаў Я. Лучыны ў тым, што яны ўяўляюць сабою вынік удалага перапляцення рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў. і гэта невыпадкова, бо напрыканцы 19-га ст. у рускай літаратуры была моцнай рэалістычная, а ў польскай — рамантычная плыні. У беларускай жа літаратуры Я. Лучына заслужана лічыцца пачынальнікам філасофскай лірыкі. Беларускія вершы Я. Лучыны выйшлі асобным зборнікам ("Вязанка", 1903) ужо пасля яго смерці. Тэматыка творчасці пісьменніка не вызначаецца асаблівай шырынёй: гэта пераважна жыццё беларускай вёскі. Галоўным героем звычайна з'яўляецца просты селянін — найбольш варты, на думку аўтара, прадстаўнік роднай зямлі і носьбіт высокіх маральных якасцей. З асаблівай любоўю і лірызмам піша пра яго паэт у вершы "Што думае Янка, везучы дровы ў горад". Аўтар па-мастацку тонка і выверана перадае трывожны ўнутраны стан героя, яго перажыванні за свой лёс і крыўду на жыццё, у якім "усюды песні і гулянкі", адзін толькі ён вымушаны ехаць прадаваць дровы ў горад, каб купіць трохі жыта. Рамантызм Я. Лучыны, спалучаны з рэалістычным адлюстраваннем жыцця, надае значную адметнасць, у параўнанні з польскамоўнай спадчынай, такім яго беларускім вершам, як "Сівер","Вясна" і "Роднай старонцы". Жыццё сялян параўноўваецца ў гэтых творах з лютай зімой, якая ніяк не хоча саступаць месца вясне. Так, звяртаючыся да сіверу, галоўны герой верша ўсклікае:
Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,
Хоць бы раз у свой час адышла бы зіма!
Ўстрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзі,
Дый забылі бы мы мора смутку дый слёз...
Такім чынам, перамены да лепшага звязваюцца з надыходам вясны, — якая асацыіруецца са светлай зарой, пасля ўзыходу якое селяніна спаткае шчаслівая доля. Паэт непахісна верыць у надыход такога часу. Аб гэтым сведчыць і яго прасякнуты аптымізмам верш "Роднай старонцы": і будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю. Я. Лучына не прызнаваў капіталістычных адносін у грамадстве, але верыў, тым не менш, у тэхнічны прагрэс, народжаны капіталізмам. Не прымаў паэт таксама і спажывецкіх настрояў у адносінах да прыроды. Таму цалкам заканамерным было з'яўленне польскамоўнай паэмы Я. Лучыны "Паляўнічыя замалёўкі". Галоўны герой паэмы, Грышка, "дзіця прыроды вольнага Палесся" жыве ў гармоніі з прыродай і людзьмі, таму ён балюча ўспрымае ідэю аб пракладцы чыгункі праз запаветныя лясы. Паэма, у якой паказаны жыццё і побыт лесніковай сям'і, з'явілася своеасаблівым прадвесцем "Новай зямлі" Я. Коласа. Я. Лучына не толькі паэт, але і аўтар двух нарысаў, драматычнага абразка і шматлікіх перакладаў твораў Ул. Сыракомлі, М. Някрасава, Г. Гейне, Гамера. Яго творчасць адыграла значную ролю ў паглыбленні лірызму нацыянальнай паэзіі, яе гуманістычнага пафасу і аптымістычнага погляду ў будучыню.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад