Беларускае летапісанне ў XV—XVI ст. Рэферат.
У XV—XVI ст. высокага ўзроўню дасягнула беларускае летапісанне. Беларуская мова ў той час выконвала дзяржаўную функцыю ў Вялікім княстве Літоўскім (на ёй вялася дыпламатычная і прыватная перапіска, па-беларуску пісаліся граматы, лісты, дагаворы і іншыя службовыя паперы). На беларускай мове быў напісаны Статут Вялікага княства Літоўскага, а таксама чатыры даволі вядомыя летапісы: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». У гэтых летапісах адлюстроўвалася гісторыя беларускага і літоўскага народаў перыяду іх сумеснага жыцця, апісваліся шматлікія паходы і бітвы з інюаземцамі за незалежнасць Бацькаўшчыны.
3 летапісаў паўстаюць велічныя фігуры першых валадароў Новагародскага княства Рынгольда і Міндаўга. Пры Міндаўгу сталіцай княства становіцца Новагародак (цяперашні Навагрудак), куды перамяшчаецца з Полацка цэнтр палітычнага і эканамічнагажыцця Беларусі. Тут былі добра развіты земляробства, гандаль, рамёствы, у прыватнасці наладжана вытворчасць розных вырабаў з жалеза, апрацоўка каляровыхі каштоўных металаў. Новагародскае княства было развітой феадальнай дзяржавай.
Пачынаючы з часоў Гедыміна (1316—1341), сталіцаю дзяржавы становіцца горад Вільня. Князь клапоціцца аб абароне межаў Айчыны, будуючы на паўночным захадзе цэлы шэраг замкаў (у Троках, Вільні, Медніках, Новагародку, Лідзе, Мядзелі). Нашчадкі Гедыміна (Альгерд, Кейстут, Вітаўт) далучылі да літоўска-беларускай дзяржавы практычна ўсе беларускія, а таксама частку рускіх і ўкраінскіх земляў. У 1385 г. князь Ягайла ажаніўся з польскай каралевай Ядзвігай, і, па КраўскаЙ уніі таго ж года, была ўтворана канфедарацыя дзяржаў на чале з адзіным каралём. Пры гэтым Вялікае княства Літоўскае амаль поўнасцю захавала свой суверэнітэт. Аб'яднанне ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў дазволіла літоўска-беларускаму князю Вітаўту і польскаму каралю Ягайлу атрымаць у 1410 г. рашучую перамогу над крыжакамі пад Грунвальдам. Гэтай бітве ў леталісах прысвечана нямала старонак.
У XV—XVI ст. Вялікае княства Літоўскае дасягнула росквіту і найвышэйшай магутнасці. Некаторыя гісторыкі лічаць гэты перыяд «залатым векам» беларускай культуры. I сапраўды, высокага ўзроўню тады дасягнула царкоўнае і свецкае пісьменства. Старабеларуская мова ў той час выконвала функцыю дзяржаўнай мовы. На ёй быў напісаны Статут (асноўныя канстытуцыйныя нормы дзяржавы), прасякнуты ідэяй гуманізму і дэмакратызму. У пачатку XVI ст. Ф. Скарынам было распачата кнігадрукаванне. Багатую спадчыну на лацінскай мове пакінулі М. Гусоўскі (аўтар «Песні пра зубра») і Ян Вісліцкі (аўтар «Прускайвайны»). Палымянымі змагарамі за нацыянальныя традыцыі былі даеячы рэфармацыйнага руху Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, складальнікі першых грувтоўных граматык і слоўнікаў Мялецій Сматрыцкі і ЛаўрэнціЙ Зізаяій. У эпоху Адрадэкэння значных поспехаў дасягнулі навука, мастацтва. Узнікаюць першыя тэатры, развіваецца гравёрнае майстэрства, удасканальваецца іканапіс, скульптура. Залаты век характарызаваўся і высокім патрыятычным пафасам, ідэямі Асветніцтва, гуманізмам і чалавекалюбствам.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад