Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Драматургічныя творы Кандрата Крапівы

Июл/10

27

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

У драматургію К, Крапіва прыйшоў у першай палове 30-х гг., калі беларуская драматургія дасягнула ўжо даволі высокага ўзроўню. Прыкметны след у ёй пакінулі творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Буйло. У паслярэвалюцыйны час з'яўляюцца п'есы аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны («Каля тэрасы» М. Грамыкі, «Бацькаўшчына» К. Чорнага, «Чырвоныя кветкі Беларусі» В. Гарбацэвіча), аб гістарычным мінулым беларускага народа («Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча, «Скарынін сын з Полацка» М. Грамыкі), пра сучаснае жыццё («Перамога» Е. Міровіча, «Мост» Я. Рамановіча, «Гута» Р. Кобеца), творы, засвавааыя на фальклорным матэрыяле («На Купалле» М. Чарота, «Машэка» Е. Міровіча, «Вяселле» В. Гарбацэвіча, «Пан Сурынта» У. Галубка, «Багаты і бедны» Л. Родзевіча).

Драматычная ніва, як бачна, была дбайна апрацавана, ды і плён быў неблагі. Новы «сейбіт» (К. Крапіва) прыйшоў на «загоны» драматычных жанраў з псіхалагічнай п'есай «Канец дружбы» (1934). У ёй драматург узнімае праблему дружбы паміж людзьмі. Гэта мастацкі дакумент 30-х гг., у якім выразна праявілася атмасфера таго часу (падазронасць, недавер, спекуляцыя палітычнымі паняццяні і інш.). У сучасным прачытанні п'есы некалі адмоўны персанаж Лютынскі выступае як станоўчы герой, барацьбіт за праўду і справядлівасць. Ён супрацьстаіць дэмагогу Карнейчыку, які, выконваючы інструкцыі вышэйшых начальнікаў, здраджвае свайму сябру Лютынскаму і аддае яго на расправу як «ворага народа». Пры гэтым Карнейчык забывае, што ў час белапольскай акупацыі настаўнік Лютынскі, рызыкуючы сваім жыццём, выратаваў жыццё яму, забывае сваё абяцанне прыйсці на дапамогу сябру ў цяжкую для яго часіну.

Наступным творам К. Крапівы стала народна-гераічная драма «Партызаны», прысвечаная барацьбе беларускага народа супраць інтэрвенцыі буржуазнапамешчыцкай Польшчы. Самы ж вялікі поспех выпаў на долю трэцяй п'есы К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» (1939).