Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Францішак Скарына. Рэферат.

Июн/10

25

Яшчэ не ацэнена

Францішак Скарына
(да 1490 — каля 1551)

Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўсяў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаўвучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ен бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову.

Каля 1520 г. Ф. Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сеаімі выданнямі маскоўскае грамадства, але тады асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы час служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. Скарына жыве ў Празе, працуе вучоным садоўнікам у каралеўскім батанічным садзе. Пам'ёр каля 1551 г. у Празе.

Любіце і шануйце, як святыню,
роднае слова, з якім вас літасцівы
Бог на свет пусціў.

Ф. Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. I наш славуты зямляк Францішак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае круга светнаепадарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Галілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іншыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка,батаніка, астранома.

Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Скарына бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў культурнага праграсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, якісаграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь ізавею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ракой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ствараўся на працягу XIII ст. да н. э. — П ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах. Складаецца Біблія з дэвюх частак: Огарога і Новага Запаветаў. У Старым Запавеце апавядаецца пра стварэнне свету (паходжанне зямлі, вады, неба, расліннага і жывёльнага свету, чалавека), гісторыю ізраільскага народа, прарокаў і прароцтвы. Поўны тэкст Старога Запавету ў католікаў і праваслаўных уключае 60 кніг, у іудаістаў і пратэстантаў — 39. Гэтапяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Другазаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі,Песні).

Новы Запавет, які складаецца з 27 кніг, аб'ядноўвае чатыры евангеллі (ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), пасланні апосталаў, «Адкрыццё Іаана Багаслова». Кнігі Новага Запавету прысвечаны жыццю і дзейнасці Ісуса Хрыста (нараджэнне, пакуты, смерць, уваскрэсенне) і яго апосталаў. У «Адкрыцці Іаана Багаслова» апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда. Усепераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполнтым к доброму наученню», Ён хацеў пашырыць асвету сярод суаЙчыннікаў, дапамагчы простымлюдзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтайкожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў даўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Так, у «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарына змясціў розныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (беларускія назвы месяцаў, знакаў аадыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. «Псалтыр» (зборнік 150 псалмоў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грамаце) Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатаку сякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасцінастольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псалмы «Псалтыра», лічыць Ф. Скарына, — «гата скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач духоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвятляюць і Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і накойчыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў малітвах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласцьмацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу заклікаюць!» Кніга «Іоў», эпіграф да якой напісаны сілабічным вершам, — гэта «зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі напісана. I аб уваскрэсенні цел нашых з мёртвых у ёйёсць». Па «Пеўніцах», на думку Ф. Скарыны, можна было навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку можна па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію —па кнізе Ісуса Навіна.

Немалаваяснае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перадсваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Дасвайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братня моя, Русь, людн посполнтые», Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: «Зверн, ходяшне в пустынн, знают ямы своя; птнцы, летаюшнепо воздуху, ведают гнезды своя; рыбы, плывушне Поморю н в реках, чуют внры своя; пчелы н тым подобнаяборонять ульев свонх. Тако нс н людн, нгде зродялнсян ускормлейы суть по Бозе, к тому месту велнкую ласку мають». У сучаснай інтэрнрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:

Ад вараджэння звяры,
што ў чашчобах блукаюць, —
ведаюць ямы свас;
Птушкі, паветра свідруючы, —
гнёзды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых —
чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць —
вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,
на шчасце ўскарміўшы, —
Ласку да месца таго
берагуць заўсягды!

Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы нароўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокіпаліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Скарына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца зчалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выгляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў умногіх краінах свету.

«Напісанае застаецца», — гаварылі старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, уякіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя праіпкнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна — крывіца мудрасці, ведаў і навукі,лекі для душы».

* * *

Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Вудны (1530—1593) і Васіль Цянінскі (1540—1603). Гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філолаг, гісторык, С. Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў у 1562 г. на беларускай мове «Катэхізіс» (кнігу аб хрысціянскіх догматах у пытаннях і адказах) і трактат «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік, гуманіст-асветнік, В. Цяпінскі заснаваў у сваім радавым маёнтку Цяпіна друкарню і ў 1580 г. выдаў «Евангелле», тэкст якога надрукаваны ў два слупкі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Да «Бвангелля» В. Цяпінскі напісаў палымяную патрыятычную прадмову.

На Беларусі працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць пасля ад'езду з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Спачатку яны працавалі ў мястэчку Заблудаве. Потым Іван Фёдараў пераехаў на Украіну, а Пётр Мсцілавец у Вільню, дзе ў доме беларускіх купцоў Мамонічаў заснаваў новую друкарню. 3 друкарні Мамонічаў выйшлі першыя друкаваныя помнікі беларскага і літоўскага заканадаўства «Трыбунал» і «Статут Вялікага княства Літоўскага». У Вільні таксама дзейнічала брацкая друкарня, якая выдавала падручнікі, палемічыя артыкулы. У XVII ст. шырока разгарнулася кнігадрукаванне і ва Усходняй Беларусі:у Магілёве і мястэчку Куцейна пад Оршай. Тут з 1630 г. працаваў вядомы друкар Спірыдон Собаль, які выпускаў танныя кнігі для пачатковага навучаняя і хатняга чытання. У Магілёве ў канцы XVII ст. працавалі вядомыя друкары Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Яны выдавалі танныя, але пры гэтым багатаілюстраваныя кнігі. Друкарні існавалі таксама ў Брэсце, Вялынічах, Ашмянах, Лоску, Любчы, Слўцку, Полацку, Шклове, Слоніме і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.

Спасибо!

Спасибо!