Кастусь Каліноўскі. Реферат
Кастусь Каліноўскі
(1838—1864)
Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі нарадзіўся ў шляхецкай сям'і на Гродзеншчыне ў в. Мастаўляны (зараз тэрыторыя Беластоцкага ваяводства ў Польшчы). Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Атрымаўшы званне кандыдата права, вяртаецца на радзіму, дзе разам з паплечнікамі В. Урублеўскім (будучым генералам Парыжскай Камуны) і Ф. Ражанскім наладжвае еыпўск першай беларускай газеты «Мужыцкая праўда». Усяго ў 1862—1863 гг. выйшла сем нумароў газеты (спачатку ў Беластоку, потым у Вільні), падпісаных псеўданімам «Яська — гаспадар з-пад Вільні». 3 еосені 1862 г. К. Каліноўскі ўзначальваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, затым быў рэвалюцыйным камісарам на Гродзеншчыне і кіраўніком Віленскага паўстанцкага цэнтра.У канцы 1863 г. на кіраўніка паўстання было арганізаеана сапраўднае паляванне. У студзені 1864 г. ён быў арыштаваны пад імем Ігната Вітажэнца і 22 сакавіка таго ж года публічна павешаны на гандле'вай плошчы Лукішкі ў Вільні.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
I часам спамяні праэ Яську свайго,
Што эагінуў за праўду для дабра
твайго.
К. Каліноўскі
Барацьбітом за разняволенне, роўнасць, нацыянальнае адраджэнне Беларусі з'яўляецца правадыр паўстання 1863—1864 гт, Кастусь Каліноўскі. Друкаваная і рукапісная спадчына яго невялікая: 7 нумароў газеты «Мужыцкая праўда», шэраг рэвалюцыйных інструкцый і заклікаў, некалькі лістоў, сярод якіх і развітальнае слова «Шсьмо з-пад шыбеніцы». Газета «Мужыцкая праўда» па фармаце нагадвала лістоўку-заклік, у якой на адным ці двух баках папяровага ліста лацінскімі літарамі друкаваўся тэкст. Упершыню на роднай мове ў ёй апавядалася аб праўдзе, у чаканні якой так збалеліся сялянскія сэрцы.
Разгортваючы карціны народнага бяспраўя, крыўд, рэкруцкіх павіннасцей, газета ў даступнай форме паказвала автынародную сутнасць царскай палітыкі і суда, тлумачыла прычыну сацыяльнай няроўнасці, выкрывала грабежніцкі характар сялянскай рэформы 1861 г., дараванай царом Аляксандрам II «вызваліцелем». Суд, на думку К. Каліноўскага, быў толькі дадаткам царскай адміністрацыі. Ён справядліва параўноўвае судовых чыноўнікаў з воўчай зграяй, «дзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць». Бунтарская па ўсёй сваёй сутнасці, «Мужыцкая праўда» заклікала беларускі народ да ўзброенага паўстання супраць існуючага ладу. Так, заключныя радкі першага і трэцяга нумароў газеты заклікаюць сялян да згуртавання, да ўсведамлення сябе «людзьмі» высокай чалавечай годнасці, да ўсенароднай барацьбы за вольнасць, свабоду: «Возьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны схочуць трымацца з намі, так няхай жа робяць па святой справядлівасці, бо калі іначай — так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе... Няма чаго ждаці ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою, — не шкадуйце працы, каб і мужык быў чалавекам вольным». Апошнія радкі сёмага нумара поўныя аптымізму, бязмежнай веры і ўпэўненасці ў перамозе над царска-маскоўскім прыгнётам: «Станьма дружна разам за нашу вольнасць!.. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам».
Выяўляючы самой назвай газеты яе народяасць, паэтызуючы сялянскую мару аб справядлівасці і праўдзе, К. Каліноўскі сцвярджаў сацыяльна-палітычныя ідэі, даволі актуальныя і Ў вашы дві. Так, словы «не народ для ўрада, а ўрад для народа» (іх у якасці эпіграфа можна прачытаць на першай старонцы газеты «Рэспубліка») гучаць вельмі злабадзённа і сёння, у час адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Зямля ў новым грамадстве, лічыць К. Каліноўскі, павінна валежаць народу. «Чалавек вольны — гэта калі мае кусочак сваёй зямлі, за каторую ані чыншу і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні..., псарні, а на патрэбу цэлага народа...»
«Мужыцкая праўда» стала яркім выражэннем адносін яе аўтара да рэлігіі і шляхты. У цюстым нумары газеты К. Каліноўскі выступае ў абарону уніяцтва — фактычна нацыянальнай рэлігЦ нашых дзядоў-прадзедаў. Узнікшы паводле БерасцейскаЙ уніі 1596 г., гэты кірунак хрысціянства быў скасаваны ў 1839 г. Прызнаючы асноўныя каноны каталіцыэму а рымскім папам на чале, вернікі маліліся на. роднай мове па ўсходнім абрадзе. Падчас паўстання 1863—1864 гг. амаль 80 % насельніцтва Беларусі лічылі сябе уніятамі. I К. Каліноўскі, разумеючы абмежаванасць шляхты з яе саслоўнымі традыцыямі, класавым эгаіз> мам, імкнуўся ўзняць на паўстанве супраць царызму асноўныя масы сялянства.
Паўстанне пачалося ў студзені 1863 г. К. Каліноўскі ўзначальваў Літоўскі правінцыйны камітзт, аатым быў рэвалюцыйным камісарам на Гродзеншчыне і кіраўніком Віленскага паўставцкага цэнтра, які падзяліўся на дзве часткі: «чырвовых», йрыхільнікаў радыкальных змен, і «белых», гатовых да кампрамісу з царызмам. «Чырвоныя», прадстаўленыя дробнай шляхтай (часам беззямельнаЙ) і разначынцай Інтэлігенцыяй, ставілі сваёй мэтай утварзнне неэалежнай ад Расіі і Польшчы Беларускай Рэспублікі. «Белыя», прадстаўленыя «вялікімі беларускімі панамі» (У. Ігнатоўскі), стаялі за ўтварэнне вялікай Польшчы з захававнем старога ладу на Беларусі. Сяляне, прыслухоўваючыся да поклічу «чырвоных», прымаюць даейсны ўдзел у паўстанні і вядуць барацьбу на два франты: супраць 200-тысячнага войска генерала-вешальніка Мураўёва, прысланага на Беларусь для падаўлення паўстання, і супраць «белых» здраднікаў. Такая барацьба непасільвая для іх, і паўстанне паступова пачынае заціхаць. Уначы 10 лютага 1864 г. пад імем Ігната Вітажэнца быў арыштаваны К. Каліноўскі. Ваенна-палявым судом ён быў асуджаны і публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні. Царскі ўрад жорстка расправіўся і з удзельнікамі паўстання, баявымі сябрамі К. Каліноўскага: 128 чалавек асуджана на смяротную кару, болып за дзве з паловай тысячы паўстанцаў сасланы на катаргу, паселены ў аддаленыя месцы Сібіры, каля 9 тысяч аддадзены пад суд.
Перад смерцю К. Каліноўскі здолеў пераслаць з-за турэмных кратаў «Пісьмо з-пад шыбеніцы» — сваё развітальнае слова народу, свой хвалюючы запавет: «Браты мае, мужыкі родныя! 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду». Развітальныя словы «Пісьма з-пад шыбеніцы» арганічна перараслі ў вершаваныя радкі, звернутыя да ўсяго беларускага народа. Яны носяць тэстаментавы, запаветны характар: «Бывай здаровы, мужыцкі народзе, жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе...»
Пройдзе час. Запавет К. Каліноўскага беларускаму народу — ваяваць за сваё чалавечае права — ажыве ў творчасці іншых слаўных сыноў Беларусі. Яго жыццё і рэвалюцыйная дзейнасць стане тэмай многіх твораў пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў. Пра К. Каліноўскага створаны паэмы М. Танка «Каліноўскі», А. Куляшова «Хамуціус», М. Машары «Кастусь Каліноўскі», баладаП. Броўкі «Кастусь Каліноўскі», раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» і яго трагедыя «Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць». Паэтычныя і празаічныя творы, прысвечаныя К. Каліноўскаму, напісалі М. Лужанін, В. Вітка, А. Якімовіч, А. Лойка, А. Мальдзіс, Я. Сіпакоў і іншыя. У 1923 г. на сцэне БДТ-1 быў пастаўлен спектакль па гістарычнай драме Е. Міровіча «Кастусь Каліноўскі» (рэжысёр Міровіч, галоўную ролю сыграў Уладзімір Крыловіч). У наш час спектаклі па прысвечаных Каліноўскаму творах паказалі акадэмічны тэатр імя Я. Коласа (па п'есе У. Караткевіча), Брэсцкі абласны драматычны тэатр (па паэме А. Куляшова). У 1928 г. Беларуская кінастудыя сумесна з ленінградскай фабрыкай «Совкнно» стварыла фільм «Кастусь Каліноўскі» (сцэнарыст і рэжысёр У. Гардзін, у ролі Каліноўскага — М. Сіманаў). 3 музычных твораў неабходна нагадаць оперу «Кастусь Каліноўскі» (музыка Дз. Лукаса, лібрэта М. Клімковіча) і балет (музыка А. Янчанкі). Над увасабленнем гераічнага вобраза Каліноўскага працавалі ў розныя часы майстры беларускага выяўленчага мастацтва: скульптары А. Грубэ, 3. Азгур, С. Селіханаў, Л. Гумілеўскі, С. Бандарэнка, С. Логвін, жывапісцы В. Волкаў, П. Сергіевіч, А. Гугель, Р. Кудрэвіч, Л. Шчамялёў, Г. Вашчанка, Ф. Янушкевіч, А. Марачкін, Л. Дударанка, графікі С. Герус, М. Купава, М. Селяшчук, М. Басалыга, У. Крукоўскі і многія іншыя.
Ошибки
Ошибки, ошибки и еще раз ошибки. Проверяйте текст прежде чем его выкладывать. А так все основное есть.