Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Вікенцій Равінскі. Реферат

Июл/10

08

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вікенцій Равінскі

(1786—1855)

Нарадзіўся ў в. Елісеевічы (ці Духаўшчыне) на Смаленшчыне ў сям'і земскага спраўніка. У 1800 г. яшчэ падлеткам паступіў на вайсковую службу. Прымаў удзел у войнах з французамі 1805—1807 і 1812 гг„ удзельнічаў у бітвах пад Аўстэрліцам, Шэнграбенам, Варадзіном. У 1816 г. пайшоў у адстаўку ў чыне палкоўніка, жыў на Смаленшчыне, ва Уфе, Пецярбургу, Пензе, Кастраме. Шматгадовыя спрэчкі наконт аўтарства паэмы «Энеіда навыварат» сёння літаратуразнаўцы вырашаюць на карысць В. Равінскага. Час напісання паэмы дакладна не ўстаноўлены. Захаваўся толькі пачатак паэмы, упершыню надрукаваны ў рускім часопісе «Маяк» у 1845 г.Апроч «Энеіды», В. Равінскі напісаў вершаваную камедыю «Шлюб па няволі», сатыру на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», шматлікія вершы.