Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на аповесць Васіля Быкава "Аблава". Выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму

Ноя/10

04

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Васіль Быкаў — шсьменнік-грамадзянін, сумленны чалавек, латрыёт. Аб гэтым можяа ўпэўнена сказаць, чытагочы яго творы. Сам па сабе такі вывад узнікае, калі знаёмішся з яго аповесцю «Аблава». Мэта гэтага твора, на мой погляд, — выкрыць ганебную, нечалавечую па-літыку Сталіна і яго прыбліжаных ў адносі-нах да жыхароў вёскі, паказаць, як лёгка ў ча-лавечым грамадстве могуць узнікнуць звярыныя адносіны, калі кіраўнік гэтага грамадства страціў чалавечае аблічча.
Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба, ад-шчапенец не па сваёй волі. Такім яго зрабіў час, такім яго прымусілі стаць «людзі». Сам па сабе Хведар — добры чалавек і сумленны грама-дзянін. 3 самага дзяцінства быў парабкам, гнуў спіну на гаспадара. 3 прыходам савецкай ула-ды з'явілася надзея атрымаць уласны кавалак зямлі. Хутка гэта надзея спраўдзілася, у Хве-дара сапраўды з'явілася свая зямля. Хведар ра-зумеў, што гэтым ен абавязаны савецкай ула-дзе і быў удзячны ей. Прымушаць працаваць гэтага чалавека не трэба было: праца на ўлас-най зямлі прыносіла толькі асалоду і радасць. Нібы адчуваючы, што да яе адносяцца беражлі-ва і з павагаю, зямля адказвала тым жа: давала багаты ўраджан.
Падрасталі ў Хведара дзеці — старэйшы Міколка і маленькая Волечка, добрай і спагад-лівай была жонкаГануля. Здавалася б, толькі жыць ды радавацца.
Аднак хутка тая ж улада, што дала Хведару зямлю, пакарала яго. Хведар быў аб'яўлены ворагам народа, кулаком. і гэта з-за таго, што чалавек абжыўся, завёў добрую гаспадарку. Як кулак, Хведар з сям'ёй быў высланы далёка на поўнач. Чаго толькі не давялося перажыць гэ-таму сумленнаму чалавеку: расстанне з Бацькаў-шчынай, з роднымі людзьмі, смерць дачушкі, жонкі...
Пасля смерці родных жаданне вярнуцца на радзіму стала нястрымным, і, дзякуючы ней-маверным намаганням, Хведар ажыццяўляе сваю задуму. Але тое, што чакае гэтага гарот-нага чалавека ў родных мясцінах, не ўкладва ецца ў галаве. Яго, як небяспечнага звера, ло-вяць землякі, і ўперадзе ўсіх — сын Міколка.
Гэтым эпізодам Быкаў паказвае, наколькі жахлівай і бесчалавечнай была тагачасная сістэма, калі так проста сын мог навесці дула пісталета на роднага бацьку. Разам з тым аў-тар усхваляе бацькоўскія пачуцці Хведара, яго дабрыню і чалавечнасдь. і ў гэтай нялюдскай сітуацыі ён знаходзіць апраўдаыне свайму дзіцяці: «Бедны Міколка!.. і яму во лезці сюды! Мусіць, аднак, не ад салодкай жызніі»
Час сталінізму даўно мінуў. Але мы не павін-ны ніколі забываць, што сярод мільёнаў знідгча-ных болыыасць былі простыя сяляне, падобныя да Хведара Роўбы. Не павінны забываць, каб той жудасны час ніколі не паўтарыўсяі.