Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Ніла Гілевіча "Родныя дзеці". Ідэйна-тэматычная накіраванасць рамана

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняу. Кожнае лірычнае адступленне з'яуляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі.
Першая, паэтычная, і трэцяя, гістарычная, даюць пачуць, што аўтар любіць сваю зямлю. Калі Сцяпан Вячорка прыехаў у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоў на могілкі. Першая праблема — бездухоўнаць нашага народа, звязаная з тым, што людзі адракліся ад народных традыцый ("Радзіма — зямля і могілкі"). “Так няможна, род звядзецца, калі магіл не шанаваць". Сярод многіх праблем у рамане аўтар узнімае экалагічную праблему ("Ляціць пыл, таму што асушаюць балоты"). аўтар паказвае ў рамане абыякавасць люзей да роднай зямлі. “Вінаваты не той, што раўняе рэчі, а той, хто загад другім дае".
Ніл Гілевіч узнімае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельніцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) і яркім прыкладам гэтага з'яуляецца Мікіта Зміцераіч. Таксама ў рамане Ніл Гілевіч звяртае ўвагу на апісанне хараства роднай прыроды:
а ў нас зямля — якую краску,
Якую былку не сарві,
Кладзі да сэрца, як лякарства
і здаравей, брат, і жыві.
Н. Гілевіч падкрэслівае, што толькі еднасць з роднай зямлей, бацькоўскім домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвіг, на творчасць. Н. Г. у сваім рамане прымушае задумацца аб назначэнні на зямлі кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма ні русізмаў, ні дыялекту. З кожнага радка струменіць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане і гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносіны да герояу. Сэнс назвы заключаецца ў дыялектычным асэнсаванні жыцця:
Мы — дзеці тройчы ў вечным крузе.
Мы — дзеці роднае сям'і
і дзеці маці Беларусі,
і дзеці матухны-зямлі.
Раман у вершах "Родныя дзеці” пачынаецца з таго, што ў родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбілею маці прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесійны музыкант, ён жа і галоўны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне — Аню Кудзелку. У центры ўвагі — пытанне пра бяздухоўнасць, аб назначэнні на зямлі кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоўнасць (у тым, што страцілі свае традыцыі, забыліся пра іх, забыліся пра сваю мову, беларусы размаўляюць на "трасянцы").