Водгук на аповесць Васіля Быкава "Знак бяды"
Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» (1982) мкнецца раскрыць прыроду ўзнікнення сацыяльных і маральных дэфармацый у грамадстве. Менавіта гэтым тлумачацца два планы, якія непасрэдна звязаны ў творы: вайна і перадваенны перыяд. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова аповесці дапамагла чытачу глыбей зазірнуць у сутнасць з'яў і яшчэ раз пераканацца ў тым, што ўсё ўзаемазвязана ў акаляючым свеце, што несправядлівасць, жорсткасць бумерангам вяртаюцца. Зло спараджае зло, абыякавасць адгукнецца абыякавасцю.
Так у творы ўзнікае тэма адказнасці асобы — адна з самых надзённых сёння. Адказнасвд за слова і ўчынак перад чалавекам, народам, чалавецтвам.
Галоўная гераіня аповесці Сцепаніда Багацька, разважаючы пра нелюдзяў, што прыйшлі і топчуць яе родную зямлю, адзначае, што ўжо той факт, што немцы прыйшлі са зброяй, значыць, што праўда не на іх баку. У каго праўда, таму не патрэбна зброя. Гераіня робіць вывад, што ніколі не скарыцца ворагу, таму што яна чалавек, а яны звяры. Паражэнне немцаў у вайне аўтар тлумачыць тым, што яны парушылі чалавечы закон дабра і зла. Здзейсніўшы зло, яны тым самым падпісалі сабе смяротны прысуд.
Аповесць «Знак бяды» — адзін з самых глыбокіх твораў В. Быкава па філасофскім асэнсаванні жыцця. У ім пастаўлены праблемы вельмі актуальныя для нашага часу: праблема супрацьстаяння гераізму і здрадніцтва, сацыяльнай і маральнай шкоднасці двайной маралі ў грамадстве, трагічных вынікаў беспрынцыпнасці і безадказнасці ў паводзінах чалавека.
Высокія маральныя перакананні, ідэалы заўсёды існавалі і існуюць у народзе, нягледзячы на ўсе перажыткі гістбрыі. Менавіта ў сцверджанні гэтых маральных ідэалаў і ёсць пафас усёй быкаўскай творчасці і аповесці «Знак бяды». Менавіта з мэтай падкрэсліць грунтоунасць маральных ідэалаў аутар апелюе ў творы да хрысціянскага вучэння, да Бібліі.
В. Быкаў пераканальна раскрывав ў творы, як абставіны часу, палітыка дзяржавы ўздзейшчаюць на характеры людзей: адных ламаюць, іншьіх — яшчэ больш загартоўваюць, пераконваюць у веры ў дабро і справядлівасць, як, напрыклад, Петрака і Сцепаніду. Пісьменнік у творы даследуе і паказвае, як працэс калектьгвізацыі ў той жорсткай форме, у якой ён праводзіўся; калечыў чалавека духоўна, прыводзіў да пагібелі тысячы сапраўдных гаспадароў зямлі. Упершыню калектывізацыя паказана як вялікая падзея і, у той жа час, вялікая трагедыя народа. Падзеі вайны нібы па-новаму асвятлілі ўсё, што адбывалася да вайны. Галоўнае, ад чаго хоЧа адвесці чытача В. Быкаў — ад спрошчанага разумения гераізму і патрыятызму народа.
Страшныя, трагічныя падзеі перадваеннага часу не знішчылі ў людзях чалавечую годнасць, любоў да Радзімы, якую героі не дэкларуюць, яны проста ахвяруюць сабой у імя вызвалення роднай зямлі ад зла. Гарыць хутар, што падпаліла Сцепаніда, як пратэст супраць рабства і гвалту. Па сутнасці, гэта ахвяраванне сабою ў імя дабра і волі.
В. Быкаў раскрывав гістарычныя падзеі ў жыцці народа праз успрыманне герояў, якіх адносяць да «простых» людзей. Такім чынам, пісьменнік імкнецца ўбачыць усё нібыта знутры. Прычым вачыма розных людзей: Петрака з яго патрыярхальна-хрысціянскай псіхалогіяй і Сцепаніды, якая ўсім сэрцам успрыняла ідэі рэвалюцыі.
Гісторыя жыцця герояў намалявана В. Быкавым трагічнымі фарбамі. Радасць заўсёды паварочваецца для Петрака і Сцепаніды яшчэ большым горам. Гісторыю народа аўтар успрымае як трагедыю, у якой народ паўстае ахвярай.
У паслярэвалюцыйныя гады героі па-рознаму станяцца да таго, што яны сталі гасйадарамі зямлі. Для Сцепаніды гэта радасць, вялікае шчасце. Пятрок жа разгублены, напалоханы, на яго думку, тое, што яны ўзялі сабе чужое — вялікі грэх. I вось ужо Пятрок і Сцепаніда імкнуцца атрымаць прабачэнне ў пана Яхімоўскага, але нават словы іх былога гаспадара, што ён іх не асуджае, не прыносяць героям чаканага супакою.
Ратуючыся ад бяды, героі звяртаюцца да Бога, ставяць крыж на сваей зямлі, якая ў далейшым атрымае назву Га л гофа. Галгофай стане гэтая зямля для Сцепаніды і Петрака да канца іх дзён. Пакуты герояў не змяншаюцца, а становяцца ў далейшым зусім невыноснымі.
Адкуль жа знак бяды на гэтай зямлі, якая як бы становіцца правобразам усёй Беларусі? Хто парушыў закон сумлення?
Новая ўлада дала і зямлю, і каня, і карову. Героі адчулі шчасце, нарэшце збылася іх мара. Але калі пан Яхімоўскі сказаў, на першы погляд, банальную ісціну: «Грэх зарыцца на чужое», — гэтыя словы болем адгукнуліся ў душы Сцепаніды.
В. Быкаў прыгадвае чытачу хрысціянскі запавет аб тым, што нельга пабудаваць шчасце на чужым няшчасці, і праводзіць гэтую думку праз увесь твор.
На падзеі, звязаныя з калектывізацыяй, аўтар глядзіць вачыма Сцепаніды. Менавіта таму, што Сцепаніда ўсёй душой прыняла новае ў жыцці вёскі, ёй многае раптам становіцца незразумелым, а калі гераіня бачыць, што зло перамагае дабро, яна пратэстуе, не хоча, каб яе рукамі тварылася жорсткасць і несправядлівасць. Пратэстуе, але разумев, што бяссільная перад бядой, што насоўваецца, як хмара.
Сцепаніда ніяк не можа зразумець, адкуль тое зло, якое знішчае такі звычны, такі дарагі для яе свет.
Па-філасофску асэнсоўваючы гісторыю народа, пісьменнік вяртае чытача да асноў народпай маралі, сцвярджаючы, што маральнае адчуванне ніколі не падводзіла людзей працы.
Маленькі хутар Яхімоўшчына — гэта правобраз роднага краю, невыпадкова менавіта сюды, па аўтарскай задуме, лёс прыводзіць кіраўніка рэспублікі Чарвякова. Герой стомлена слухае Сцепаніду, дае ёй чырвонец, сцвяржаючы гэтым думку, што нічым больш не ў стане дапамагчы такім, як Пятрок і Сцепаніда. Але Пятрок і Сцепаніда адчулі ў ім сумленнага чалавека, і менавіта да Чарвякова ідзе за дапамогай Пятрок у самыя трагічныя для вёскі дні, а даведаўшыся, што Чарвякова няма ў жывых, герой адчуў поўную бездапаможнасць, усё здалося «чужым, пастылым, і вельмі захацелася дамоў».
Пятрок вяртаецца ў сваю хату «на краю Галгофы», да свайго маленькага кутка «на гэтай неласкавай вялікай зямлі».
Такім чынам, В. Быкаў, апавядаючы пра дэфармацыі, якія адбываліся ў грамадстве напярэдадні вайны, прыводзіць чытача да думкі аб тым, штовялікая трагедыя ў жыцці народа, якой стала вайна з фашызмам, паказала ў новым святле мінулае і сённяшняе людзей і праявіла з усёй сілай сапраўдную каштоўнасць маральных ідэалаў, якія заўсёды жылі ў народзе. Зло і дабро ўжо больш не зліваюцца: зло з'явіцца злом, а дабро — дабром. Пятрок і Сценаніда Багацькі, пакутуючы, прыходзяць да пераканання, што праўду і дабро нельга знішчыць. Гэта яны і даказваюць сваёй смерцю, якая падобная на подзвіг.
Гарыць хутар Яхімоўшчына, гарыць уся беларуская зямля, нібы ачышчаючыся ад цёмнага мінулага, жорсткага антычалавечага сённяшняга, несучы надзею на ачышчэнне і ўзвышэнне свету.
я
очень много ошибок