Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім". Супярэчлівасць характару Тулягі
У камедыі Кандрат Крапіва (К.К.) ставіць і вырашае праблему духоўнага выпрамлення і аднаўлення чалавека ва ўмовах сацыяльнага грамадства на вобразе Тулягі. Драматург паказвае, што Туляга — чалавек крыштальнай сумленнасці, але вялікі баязлівец. Калі Гарлахвацкі перыядычна запалохваючы і шантажыруючы, спрабуе схіліць на несумленны шлях Тулягу, ен адважваецца заўважыць нахабніку, што пісаць навуковую працу для іншых — учынак несумленны, дрэнны. і няхай сабе пярэчанне Тулягі вельмі нясмелае, але сам факт, што да смерці запалоханны чалавек усе ж адважваецца на гэта, з'яуляецца сведчаннем яго высакароднасці, маральнай чысціні. Бессаромнасць Гарлахвацкага вельмі ўзрушыла і абурыла Тулягу, але ен пакуль што не адважваецца каму-небудзь расказаць усе, бо не ўпэўнены ў сваей праваце. К. знарок ставіць Тулягу ў недарэчныя, смешныя сітуацыі, каб найбольш моцна ўдарыць па баязлівасці Тулягі. Туляга лічыць свае становішча трагічным, з якога няма выйсця, і траціць спакой і сон. Гэта ўсе можна прасачыць у сцене, дзе Туляга з рознымі агаворкамі расказвае Левановічу пра ўсе сваі няшчасці. Адчуўшы сяброўскую падтрымку Веры, Чарнавуса і іншых супрацоўнікаў інсцітута, Туляга пачынае разумець безпадстаўнасць свайго страху. Ен узяуся пісаць для Гарлахвацкага працу пад выглядам таго бездапаможнага запалоханага Тулягі, якім дырэктар яго бачыў. Але пры гэтым думае: "Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Насмяяуся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з табе". У яго нараджаецца вялікі гнеў да праўдзісвета, нахабніка і кар'ерыста, рашучасць абавязкова яго выкрыць, адпомсціць за тое зняважанне, крыўду, якія цярпеў Туляга ад дырэктара. У канцы п'есы адбываецца духоўнае аднаўленне і перараджэнне Тулягі, яго радасць, гордасць ад здзейсненага і поўнае выкрыцце невуцтва Гарлахвацкага. Туляга канчаткова пераадольвае сваю безгрунтоўную баязлівасць і становіцца нармальным чалавекам, гатовым змагацца з такімі людзьмі, як Гарлахвацкі.
Нямала паздзекваўся Гарлахв. з Тулягі і іншых вучоных. Цяпер яны смяюцца з Гарлахвацкага апошнімі. У гэтым сэнс назвы твора.
гимназия новополоцка
гимназия новополоцка