Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе". Ідэйна-эстэтычная накіраванасць. Асаблівасці жанру твора. Вобраз Тараса

Ноя/10

04

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

"Тарас на Парнасе” — адзін з самых выдатных твораў беларукай паэзіі ХVіі стагоддзя. Якім шляхам пойдзе маладая беларуская літаратура, на якія мастацкія ўзоры будзе арыентавацца — пра гэта сведчыць паэма.
Галоўны пафас паэмы заключаецца ў сцвяджэнні перадавых поглядаў на літаратуру, высмейванне псеўданароднасці і абароне сапраўднай народнасці.
Паэма сцвярджала права беларускага народа мець сваю літаратуру на роднай мове. Вобразамі і карцінамі даводзіла, што свет народнага жыцця вельмі цікавы, варты самай пільнай увагі пісьменнікаў. “Т. на П.“ — твор парадыйна-сатырычны. Некаторымі асаблівасцямі ён збліжаецца з "Энеідай навыварат", у тых карцінах, дзе ў налічным плане малююцца старажытна-грэчаскія і рымскія багі. Падабенства выдавочна сведчыць пра тое што аўтар добра ведаў папулярную ў яго час "Энеіду навыварат", працягваў яе традыцыі. Парадыйнасць паэмы мае іншы сэнс. аўтарская сатыра ў творы скіравана не на дваранскі класіцызм, а на тыя з'явы, што перашкаджалі развіццю прагрэсіўнай літаратуры ў час напісання паэмы.
У паэме ставіцца важная, значная тэма, буйным планам паказаны галоўны герой. Тэма раскрываецца сваеасабліва, палемічна. аўтар вядзе скрытную, але вострую спрэчку з рэакцыйнымі пісьменнікамі, што прымушае яго звярнуцца да адпаведных прыемаў і сродкаў. Свае адносіны да літаратуры ён выказвае не прама, а праз іншасказані, мастацкія ўвасабленні. Вачыма Тараса аўтар глядзіць на пісьменнікаў. Пушкін, Гоголь, Лермантоў, Жукоўскі — характаразуюцца па-народнаму проста і выразна: “Чатыры добрых малайцы", "прайшлі, як павы". Пісьменнікі рэакцыянеры ва ўскрашанні Тараса "агалелыя паны”. Выяувіўшы свае адносіны да пісьменнікаў, аўтар паказвае, што робіцца на Парнасе г. зн. У літаратуры. Ён малюе карціну сустрэчы Тараса з багамі на парнаскай гары, дзе Тарас і багі выступаюць як літаратурныя вобразы-характары.
Найвышэйшае значэнне ў выяуленіі ідэі твора мае вобраз палясоўшчыка Тараса. Вобраз раскрывацца ў 2-х планах. Яго бачым як канкрэтна-жыццевы характар з пэўнымі індывідуальнымі і тыповымі рысамі і як вобраз абагульнена-сімвалічны. У пачатку паэмы ен характаразуецца як чалавек мяккі, пакорлівы, рахманы, вельмі старанны ў адносінах да сваей службы: ён "балота з рання да цемнай ночы пільнаваў, за што быў у вялікай пашане ў пана”. У заключных радках паэмы пра Тараса гаворыцца іншае: "З тых пор Тарас ужо не ходзіць, так дужа рана па лясах". Тарас пасля сваіх прыгод-сустрэч з пісьменнікамі-наглядеўся на паводзіны паноў і змяніў свае адносіны да жыцця. На гары Парнас Тарас як асоба раскрываецца больш абагульнена, як народны харарктар. Ён смелы, дасціпны, здольны да танцаў. У аценках жыхароў Парнаса і пісьменніка Тарас выяуляе практычны розум, назіральнасць, пачуцце гумару, здольнасць захапляцца прыгожым.
Задума аўтара паэмы не абмяжоўвалася задачай стварэння конкрэтнага характару простага чалавека. Яна мела на мэце выявіць адносіны да літаратурнай барацьбы, даць аценку літаратуры з пазіцый народа. Гэта задача вырашаецца і праз вобраз Тараса. Яго вачыма аўтар глядзіць на пісьменнікаў і на з'явы літаратурнага жыцця. Сэнс карціны на Парнасе, калі Тарас знаходзіцца сярод багоў, можна растлумачыць як сутыкненне новага літаратурнага героя з традыцыйнымі персанажамі дваранскай літаратуры, якія выглядаюць смешнымі ў параўнанні з ім. Тарас бачыцца як увасабленне народнага характару, лепшых яго рыс.
Вобразам Тараса, простага беларускага селяніна, які настойліва ідзе на Парнас, г. зн. у літаратуру, аўтар сцвяржае думку аб тым, што нараджаецца новая, дэмакратычная літаратура, якая зробіць галоўным героем простага чалавека, раскрые багацце і прыгажосць яго душы, яго характару.