Водгук на паэму Вікенція Равінскага "Энеіда навыварат"
«Энеіда навыварат» — церайманне, наследаванне старажытнарымскай паэме Вергілія (70—19 гг. да в. э.). Такія ж народыі ўзніклі (праўда, крыху пазней) і ў іншых славянскіх літаратурах («Энеіда» ўкраінскага пісьменніка I. П. Катлярэўскага, «Вергнлнева Эневда, вывороченная наизнанку» рускага паэта М. Осіпава). Усе яны высмейвалі нарматыўную эстэтыку класіцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокім стылем, узвышанымі і гераічнымі вобразамі.
Вергілій у сваёй паэме расказвае пра гераічныя подзвігі Энея, унука траянскага цара, які за доўгія 7 гадоў дасягае Італіі і становіцца там царом. Персанажамі беларускай «Энеіды навыварат», як і «Энеіды» Вергілія, з'яўляюцца старажытнагрэчаскія і старажытнарымскія багі і героі. Узаемаадносіны паміж антычнымі багамі і траянцамі нагадваюць узаемаадносіны паміж панамі і прыгоннымі сялянамі.
Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багіня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўніца шлюбу. Яна паказана як «баба злая, адроддзя панскага, ліхая». 3 адкрытай нянавісцю адносіцца яна да траянцаў і ўсіх простых людзей, бесчалавечна абыходзіцца з прыгоннымі. Помслівай і жорсткай намалявана ў «Энеідзе навыварат» Дыдона — багіня месяца, заснавальніца Карфагена. Дзесяцкага яна «прыбіла» за тое, што той «распраўшчыны не знае і без пашпортаў усіх пускае». Вог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткім войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багіня прыгажосці Венера — засцянковая шляхцянка-модшца. Вобраз вярхоўнага бога, цара і бацькі багоў і людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калі да яго прыходзіць з паклонам Венера, Зеўс
...сядзеў у клеці,
Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Вез сораму, як малы дзеці,
3 падоння пальцам калупаў.
Багі падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўна адносячыся да багоў, з прыхільнасцю і сімпатыяй ставіцца да траянцаў. У паэме яны параўноўваюцца з валачобнікамі. Гэта простыя рамеснікі і прыгонныя сяляне. Сярод іх — працавітыя, кемлівыя, вынаходлівыя, сумленныя Шліп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб і знахар). Аўтар паказвае іх працу, звычаі, абрады і вераванні.
Галоўным героем «Энеіды навыварат» з'яўляепда Эней. Ён хоць і пан, але з павагай адносіцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якім «паны не будуць так багаты», дзе будуць новыя парадкі.
Паэма «Энеіда навыварат» праўдзіва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалістычныя вобразы сялян і прыгоннікаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная літаратура класіцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязі беларускай літаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю і народнай паэзіяй, так і з літаратурамі, што дасягнулі высокага ўзроўню развіцця.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад