Водгук на раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім". Асноўныя праблемы і героі
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863—64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».
Матэрыялы пра паўстанне на Беларусі ў 1863— 64 гг. У. Караткевіч пачаў збіраць даўно, яшчэ ў той час, калі навучаўся ў Кіеўскім універсітэце. Работа над першай кнігай твора была скончана ў сярэдзіне 60-х гг. Чытачы ўспрынялі з'яўленне рамана вельмі прыязна, аднак другая кніга так і не была напісана аўтарам.
Да кніжнага выдання ў 1968 годзе пісьменнік падзяліў першую кнігу на дзве кнігі. Такі падзел захоўваўся і потым. Нягледзячы на тое, што падзеі паўстання 1863—1864 гадоў не апісаны ў творы, У. Караткевіч вызначыў прычыны, што выклікалі нацыянальна-вызваленчы сацыяльны ўздым на Беларусі. Неабходнасць яднання шляхецка-рэвалюцыйнага і сялянскага руху добра разумеюць Кастусь Каліноўскі і Алесь Загорскі. У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, створаныя фантазіяй пісьменніка, — дваране Алесь Загорскі, ягоныя бацька Юра і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Надзея Клейна, Яраш Раўбіч, Хаданскія, Кроер, сям'я Кагутоў, Чорны Война, мужыцкі заступнік Корчак і інш., — так і рэальныя гістарычныя асобы — Кастусь Каліноўскі, Зыгмут Серакоўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка, Уладзіслаў Сыракомля і г. д.
Дзея ў творы адбываецца ў сярэдзіне XIX ст. На карце Еўропы няма Беларусі, а ёсць Паўночна-Заходні край, дзе актыўна ідзе працэс русіфікацыі.
Сімвалічна гучыць у творы дыялог двух герояў, Алеся Загорскага і Кастуся Каліноўскага.
— Ты хто такі? — не вельмі ветліва спытаў ён.
— А табе што?
— Ну хто? Паляк? Мазур?
I тут ён пачуў такое, што вочы сталі круглый ад здзіўлення.
— Беларус, — спакойна адказаў хлопец.
— Што-о?
Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома таямніца, ягонае адкрыццё.
Усім ходам дзеяння ў творы У. Караткевіч падкрэслівае, што нацыянальная свядомасць выспявае у герояў рамана паступова і успрымаецца імі спачатку як вялікае адкрыццё свету і сябе ў свеце.
Калі гаварыць пра ахоп падзей у творы, то яны адбываюцца ў розных кутках Беларусі, а таксама Вільні, Варшаве, Маскве, Пецярбургу.
Раман «Каласы пад сярпом тваім» — эпічны, маштабны, шматпланавы і шматпраблемны. Акрамя праблем канкрэтна-гістарычных, такіх, як выспяванне нацыянальнай самасвядомасці народа, еднасці шляхецка-рэвалюцыйнага і сялянскага руху на Беларусь барацьбы народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, у творы пастаўлены цэлы шэраг праблем агульначалавечых: пошуку сэнсу жыцця і свайго месца ў жыцці, кахання і сяброўства, узаемаадносін розных пакаленняў.
Адна з асноўных праблем рамана — выспяванне нацыянальнай свядомасці народа. У адным з артыкулаў У. Караткевіч пісаў: «Што адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя на нашай зямлі! Народ адчуў сябе народам і ўзняўся на барацьбу за свае нацыянальныя і сацыяльныя правы. Згуртаванне народа, кансалідацыя нацыі, ці не адзінае ў гэтым выратаванне?».
Гістарычны раман патрабуе, каб побач з выдуманымі героямі дзейнічалі рэальныя гістарычныя асобы. Так, у рамане побач з будучым кіраўніком паўстання Кастусём Каліноўскім мы бачым маладога князя Алеся Загорскага.
Род князёў Загорскіх не толькі старадаўні, але з тых, хто старанна захоўвае лепшыя традыцыі народа. Таму і аддаюць бацькі маладога Алеся на выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Будучы гаспадар павінен не на словах ведаць, як жыве народ, яго звычкі і традыцьіі, усёй душой пераймаць наводную культуру. У гэтым сутнасць традыцыі дзядзькавання. Менавіта таму і любіць народ Алеся Загорскага, што ён не на словах ведае пра жыццё сялянства. Знаёмства з культурай, этыкай народа паступова прыводзіць героя да роздуму пра свой радавод, сваю гісторыю.
Фармаванне светапогляду Алеся Загорскага фактычна стварае рух у ідэйным змесце твора.Чым больш глыбока разумев герой сутнасць таго, што адбываецца ў краіне, тым шырэй разгортваюцца перад ім шляхі-дарогі, якія прыводзяць яго ў шэрагі паўстанцаў.
Нацыянальная і сацыяльная самасвядомасць Алеся Загорскага найболып поўна выяўляецца падчас яго выступления ў дваранскім клубе. Там герой гаворыць пра абавязак чалавека перад Радзімай і народам. Князя Алеся Загорскага нельга папракнуць у няшчырасці. Увесь час ён абараняе народ і яго правы, хоць часам сутыкаецца з праявамі варожасці. Дастаткова прыгадаць, як у час бунту селянін Корчак з нянавісцю гаворыць Алесю: «Не веру я табе. Усёй пародзе вялікай праклятай не веру... Ненавіджу я цябе. Не за тое, што ты гэтакі. За іншых я цябе ненавіджу. За Кроера. За ўсіх братоў тваіх. За ўсё».
Праўда, не ўсе сяляне прытрымліваюцца такой думкі, але гэтая пазіцыя таксама распаўсюджана. Далека не ўсе дваране бачаць сапраўднае становішча ў краіне. Зразумела, што заклікамі не аб'яднаеш народ і не пераможаш.
У кнізе «Сякера пры дрэве» адлюстраваны час, які папярэднічаў паўстанню. Гутарка ідзе пра падрыхтоўку адмены прыгоннага права ў Расіі і саму адмену. На першы план выходзіць праблема зямлі і правоў чалавека на яе.
Менавіта ў гэты час Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі рыхтуюць паўстанне.
Ствараючы ў рамане вобраз кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання, пісьменнік імкнецца да гістарычнай дакладнасці. Кастусь — ужо прызнаны лідэр, вядомы патрыёт і барацьбіт за волю народа. Алесю падабаецца бескампраміснасць Кастуся, ягоная ўпэўненасцьу тым, што «нельга больш цярпець, інакш страцім апошняе, душу сваю жывую».
Аскетызм Каліноўскага і яго паплечнікаў блізкі і Алесю Загорскаму, які перажыў глыбокае і прыгожае першае каханне да Міхаліны. Поўныя высокай рамантыкі старонкі твора, прысвечаныя каханню Алеся і Майкі, робяць яшчэ болын драматычнымі лёсы герояў. Алесь вымушаны зрабіць выбар, і ён яго робіць: Айчына вышэй за ўсё.
Значны ўплыў на станаўленне светаногляду Алеся Загорскага, членаў арганізацыі *Агул» адыграў старэйшы брат Кастуся Віктар, гісторык па адукацыі. Браты Каліноўскія робяць ўсё магчымае, каб аб'яднаць нацыянальную інтэлігенцыю дзеля адраджэння Беларусь
Асноўнае, што імкнуўся паказаць пісьменнік у творы, ствараючы атмасферу часу, — пачатак барацьбы, рэформы і рэакцыю народа. Колькі было паседжанняў, дзе абмяркоўваўся Маніфест аб скасаванні прыгону, розных думак, спрэчак, а паўстанне народа выспявала.
Не менш важным уяўляецца і адчуванне галоўнага героя рамана Алеся Загорскага: ён не аддзяляе сябе ад сялян, вучыцца любові, а не проста разуменню.
Па-сапраўднаму народ нікім не зразуметы, пакуль яго не палюбіш.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад