Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Авг/10

20

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Раману «Птушкі і гнёзды» у Брылёвым мастацкім летапісе другой сусветнай вайны належыць адметнае месца. Гэта твор вялікай эпічнай формы, у якім усе праяўленні фашызму паказаны менавіта знутры. Пісьменнік даследуе, як проста чалавек рабіўся звышчалавекам.

Раман нарадзіўся, як «горкая памяць ахвяр...», як «светлая памяць сяброў...», як « трывожная дума пра тое, што будзе..».

Калі дачытваем раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды» да канца, то бачым даты: 1942—1944,1962—1964. Раман пісаўся доўга, з перапынкамі. Гэта, бадай, самы біяграфічны твор у гісторыі беларускай літаратуры, у ім вельмі шмат укладзена ад асабіста перажытага яго аўтарам. Сам Я. Брыль і не называе яго раманам, а «кнігаю адной маладосці». Гэтым самым як бы папярэджвае чытача, што гэта твор «не пра самога сябе — не!», а «пра народ, пра наш час, дзе меў і маю свае месца і я».

Нетрадыцыйнасць рамана яшчэ і ў тым, што ён паказвае вайну як трагедыю, што забірае ў чалавека ўсё, ператварае яго ў бежанца, у раба абставінаў, якім могуць пагарджаць арыйцы, заваёўнікі. Твор адкрываецца жудаснай сцэнай здзекаў з ваеннапалонных у стацыянарным лагеры. Ужо ў самым пачатку рамана сышліся жорсткасць і дабрыня, бессардэчнасць і замілаванасць тым, што было раней. I невыпадкова Брыль у загаловак рамана выносіць два словы — «Птушкі і гнёзды»: птушкі навідавоку ва ўсяго жывога, чалавека, пільнуюцца сваіх гнёздаў, на нейкі час здраджваюць ім, але вяртаюцца з выраю. Так і людзі, схопленыя злоснымі сіламі, кінутыя, будуць ляцець у свае гнёзды. Ляцець, падстаўляючы сэрца пад кулі, але дасягаць мэты — свайго гнязда, сваёй Радзімы.

У назве рамана — старадаўні вобраз-сімвал. Чатыры з паловай стагоддзі таму назад выдатны гуманіст Ф. Скарына ўвёў гэты вобраз у прадмову да першай беларускай кнігі: «Птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя... — тако ж и люде, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Быццам рэха паўтарыла праз стагоддзі гэтую адвечную ісціну пра птушак і гнёзды ў рамане Я. Брыля: «Птушка і тая з чужых краін дамоў ляціць, а гэта ж чалавек!..». А ў чалавека сувязь з радзімай мацнейшая, чым птушыны інстыйкт.

Асноўныя праблемы рамана — гэта вайна і мір, чалавек і вайна, чалавек і радзіма.

Адметнасць таленту Янкі Брыля заключаецца ў тым, што ў сваіх творах ён ідзе ад уласна перажытага, ад таго, што з'яўляецца часткай біяграфіі яго самога. У прадмове да рамана «Птушкі і гнёзды» Янка Брыль пісаў: «Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага». Героі твора маюць сваіх прататыпаў, найперш гэта датычыцца сям'і Алеся Руневіча, сваякоў, сяброў даваеннай пары і ваеннага часу.

Раман задуманы як споведзь адной маладосці з заходнебеларускай вёскі. Герой у пошуках Бацькаўшчыны прайшоў праз суровее змаганне супраць заняволення радзімы Польшчаю, праз фашысцкі палон, праз партызанскае змаганне за вызваленне свайго народа ад «карычневай» чумы. Таму ў цэнтры ўвагі пісьменніка лес Алеся Руневіча. Менавіта праз успрыманне галоўнага героя перадаецца суровая праўда тых дзён, калі чалавецтва вяло змаганне супраць фашызму. Усе астатнія героі рамана эпізадычныя, але яны даюць мажлівасць паўней і глыбей раскрыць вобраз галоўнага героя, яго ідэалы і памкненні. Значнае месца адведзена ў рамане і другарадным вобразам, каб паказаць тое асяроддзе, якое фарміравала характар і светапогляд Алеся Руневіча — сына заходнебеларускай вёскі. Прырода надзяліла яго чулай, уражлівай душою, эмацыянальнасцю, здольнасцю адгукацца на хараство, захапляцца прыгажосцю прыроды і жанчыны. Герой хораша спявае, тонка ўспрымае музыку. Адметнасцю яго характару з'яўляецца любоў да радзімы. Апынуўшыся ўдалечыні ад яе, на чужыне, Алесь прагне жаданнем вярнуцца дадому, бо усведамляе значэнне Айчыны і роднага краю не проста як месца, дзе ён нарадзіўся, а як увасабленне духоўнага хараства, як сэнсу і мэты жыцця.

Алесь Руневіч — беларус не толькі па нацыянальнасці, а па духу, па сваёй сутнасці. У героя абвострана нацыянальнае пачуццё, бо яно ганьбавалася ў Заходняй Беларусі, высмейвалася і прыніжалася. Герой не толькі не хавае сваёй нацыянальнасці, а, наадварот, заўсёды падкрэслівае яе. Для яго характэрна абвостранае пачуццё справядлівасці, глыбокая вера ў перамогу чалавечнасці над дзікунствам, адчуванне сваёй годнасці. Пісьменнік паказвае, што Руневіч умее сябраваць, умее быць верным у дружбе. Галоўнае для яі-о ў сяброўстве — адзінстве ідэелеў, праве кожнага чалавека на сваю думку, на дыскусію ў пошуках ісціны.

Для Алеся характэрна стойкасць характару, ён адольвае ўсе выпрабаванні, каб застацца самім сабою. Яго ні зламілі ні штрафныя каманды, ні турма, ні першыя няўдалыя ўцёкі з палону.

Галоўны герой рамена Алесь Руневіч — вязень фашысцкага лагера, парабак у шматлікіх нямецкіх баўэраў, нядаўні салдат польскай арміі, сялянскі хлопец з заходнебеларускай вёскі, чалавек тонкай і чулай душы, вострага і дапытлівага розуму, сапраўдны інтэлігент. Герой змагаецца не толькі дома ў партызанах, але і на нябачным фронце свядомасці — гэта змаганне за сваю душу і душы сяброў, таварышаў. Скразною тэмай з'яўляецца барацьба на гэтым унутраным фронце змагання, таму і называе мастак сваю кнігу «біяграфіяй душы».