Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на трылогію Якуба Коласа "На росстанях"

Июл/10

27

Сярэдняя: 3.4 (16 галасоў)

Новым крокам на шляху станаўлення беларускай прозы стала трылогія Я. Коласа «На ростанях». Першая частка «У палескай глушы» была апублікавана ў 1923 г., другая — «У глыбі Палесся» — у 1927, трэцяя — «На ростанях» — у 1954 г. Гэта першы буйны твор нацыянальнай прозы, у якім адлюстравана жыццё беларускага народа і інтэлігенцыі на пачатку XX ст. Аўтар праз маляўнічыя бытавыя сцэны, народныя легенды і паданні, праз апісанні народных абрадаў і рэлігійных свят стварае шырокую карціну народнага жыцця.

Галерэя герояў трылогіі даволі разнастайная. Тут і сяляне бабка Мар'я, дзед Мікодым, стары Мікіта, Грыгор, Сцяпан Рылка, Бязручка, Цімох Жыга, Аксён Каль, і настаўнікі Андрэй Лабавовіч, Алесь Садовіч, Янка Тукала, Саханюк, Анцыпік, Шырокі, Турсевіч, і памочнік начальніка раз'езда Сухавараў, пісар Дулеба, старшыня воласці Захар Лемеш, ляснічы Бяляўскі, і «найлепшая палеская кветка» Ядвіся. Дзеючай асобай у трылогіі з'яўляецца і пейзаж — маляўнічыя карціны палескай прыроды, якія як бы клічуць сумленных людзей «на шырокі прастор», да барацьбы за лешпую долю.

Ужо на першых старонках твора мы знаёмімся з палешукамі — людзьмі мудрымі, асцярожнымі і разважлівымі. У вобразах школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора. Старыя палешукі захоўваюць у памяці старажытныя легенды і гістарычныя падзеі. 3 захапленнем слухае Лабановіч расказ аб старым Грыгоры, які адабраў у мядзведзіцы медзведзяня і прынёс яго з лесу. Легенда пра Яшукову гару гучыць у творы як напамінак пра помсту народа сваім крыўдзіцелям. Здзіўляюць багатыя назіранні палешукоў над з'явамі прыроды, іх незвычайная мудрасць. Без агранамічнай адукацыі явы ведалі, у які дзень трэба пачынаць ворыва, пры якіх умовах сеяць тую ці іншую збажыну. Я. Колас расказвае аб цяжкіх умовах жыцця палешукоў, іх беднасці, непісьменнасці. Гэтыя людзі не страцілі пачуцця чалавечай годнасці, захавалі глыбокую веру ў праўду і справядлівасць. Дзед Мікодым, напрыклад, падтрымлівае ў целыпынцаў веру ў непераможнасць праўды, якую нельга, як скварку ў кашы, з'есці, праглывуць.

Тыповым прадстаўніком найболып свядомай часткі сялян з'яўляецца ў творы Аксён Каль. Ва ўсім яго абліччы адчуваецца сур'ёзнасць, прыгажосць. Дванаццаць гадоў Аксён вядзе судовую справу з панам Скірмунтам за сялянскія затокі і паплавы. Па гэтай прычыне ў воласці яго лічаць чалавекам неспакойным і небяспечным. Герой твора ўпэўнены ў станоўчым вырашэнні справы, але яшчэ не зусім добра ведае шляхі барацьбы і таму, як і болыпая частка сялян, верыць у добрага цара. Пад уплывам рэвалюцыйных ідэй таго часу, а таксама гутарак з Лабановічам нязломны праўдашукальнік пазбаўляецца гзтай веры. Ён прымае актыўны ўдзел у барацьбе сялян супраць Скірмунта і ў сутычцы з паліцэйскімі, якіх выслалі для падаўлення сялянскага бунту.

Значнае месца ў трылогіі займаюць прадстаўнікі «крапіўнага насення», «мёртвых душ», якія парвалі ўсялякую сувязь з народам, дбаючы толькі аб уласным дабрабыце. Былы прыяцель Лабановіча Турсевіч ператварыўся ў эгаіста, абывацеля, паддаўся згубнаму ўплыву «балота», знайшоў свае палітычныя ідэалы ў кадэцкай думе. Падобны да Турсевіча выганаўскі пісар Дулеба (былы настаўнік), які не пагрэбаваў сотняй рублёў для земскага начальніка за перавод на пісарскую пасаду. Ён настолькі адышоў ад перадэвых ідэй, што ў час рэвалюцыі гатовы быў біць дэмакратаў. Хатовіцкі настаўнік Саханюк свой творчы патэнцыял скіраваў у бок набывання грошай, гаспадаркі, добрага парсючка. Ён не саромеецца браць плату за навучанне дзяцей, за напісанне пісем. Няма ніякіх спраў да жыцця народа і грамадскіх падзей тых часоў начальніку раз'езда Сухавараву, старшыні воласці Захару Лемешу, ляснічаму Бяляўскаму, настаўнікам Анцыпіку, Шырокаму. Жыццёвая філасофія іх заключалася ў спакойным, ціхім, сытым і ўтульным жыццімарненні. Кожнаму з іх Я. Колас дае трапную параўнальную характарыстыку. Так, галаву Дулебы пісьменнік параўноўвае з павялічанай у разоў дваццаць галавой дзятла, рукі дзяка Бацяноўскага — з вялізнымі лапамі крата, «настаўнік і грамадскі дзеяч» Базыль Трайчанскі нагадвае курыцу, валасны старшыня Язэп Брыль — акулу.

Прадстаўнікам панямонскай інтэлігенцыі ў трылогіі проціпастаўляюцца Андрэй Лабановіч і яго блізкія сябры. Алесь Садовіч і Янка Тукала выйшді з гушчы народа і рана пазналі ўсе беды працоўнага чалавека. Людзі творчыя па натуры, яны не могуць сядзець склаўшы рукі і назіраць за ясыццём збоку. Праўда, не заўсёды знаходзяць яны адказы на многія жыццёвыя пытанні. не ведаюць дакладна, як знайсці выйсце з цяжкага паднявольнага становішча сялян. Явка Тукала параўноўвае сябе і сваіх сяброў з дрэвам, галіны якога гнуцца туды, куды дзьме вецер. Лабановіч, удакладняючы гэта параўнанне, дадае: «Няхай мы — тыя дрэвы ў полі, што стаяць пад ветрам, няхай нахіляюцца галіны ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацаць галінамі гэтае сонца». Гэтыя словы даюць вобразную характарыстыку прадстаўнікам інтэлігенцыі таго часу, якіх рэвалюцыйная бура раскідала ў розныя бакі. I толькі лепшыя з іх, блукаючы па жыццёвых прасторах, не парвалі сувязі з народам, імкнуліся да праўды, да сонца.