Аналіз творцасці Максіма Танка. Реферат
Максім Танк
(1912—1995)
Нарадзіўся Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна. Скончыўшы польскую сямігодку, вучыўся ў беларускай і рускай гімназіях. Удзельнічаў у рэвалюцыйна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі, за што неаднаразова арыштоўваўся ўладамі буржуазнай Польшчы. У віленскай турме Лукішкі арганізаваў падпольнае выданне рукапіснага літаратурнага часопіса «Краты», уякім змяшчаліся творы паэтаў-вязняў. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейская праўда». У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Саеецкую Беларусь» і агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Пасля вайны быў літаратурным рэдактарам часопіса «Вожык», галоўным рэдактарам «Полымя», першым сакратаром і старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта Беларусі. За кнігу паэзіі «Нарачанскія сосны» ў 1978 г. прысуджана Ленінская прэмія. Памёр 7 жніўня 1995 г., пахаваны на радзіме.
Рэкі смутку і радасці
Я пераходзіў не раз.
Хвалі іх бурныя вымылі
3 сэрца нямала руды.
Толькі чамусьці пакінулі
Чуласць — нібыта яна
Самай была непадатлівай,
Самай цяжэйшай была.
М. Танк
Паэзія Максіма Танка, народнага паэта Веларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі, сагрэта дабрынёй і даверам да чалавека. Для паэта вершы — гэта і прызванне, і праклён, і шчасце, і мука, і свяшчэНны абавязак.
Сваю першую кніжку, якая была надрукавана ў 1936 г., паэт-падпольшчык назваў «На этапах». У ёй адлюстраваны падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі. Мастацкай пераканаўчасцю вылучаецца верш «Спатканне», у аснову якога леглі рэальныя факты з жыцця палітычных зняволеных. Стары селяяін прыходзіць да сына (палітычнага вязня) на спатканне. Замест сына-пакутніка бацька ўбачыў мужнага байца, чалавека, моцнага духам, якога не палохае асабістая няволя.
Верш «Паслухайце, вясна ідзе» прадаўжае тэму, вызначаную ў «Спатканні». Палітвязень, устаўшы вясновай раніцай, не пазнаў куста бэзу: ён «расцвіў, агнём гарыць, такім пахучым, мяккім, сінім». Цвіценне бэзу для нявольніка — надзея на хуткае вызваленне, квітнеючае полымя вольнага, свабоднага жыцця, а свабода — найвялікшае хараство. I таму вельмі зразумелае жаданне героя верша вырвацца з-за кратаў на свабоду:
Я ціха разбудзіў другіх.
Ад слёз сіпелі вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках іржавас жалсэа.
Імкненне народа да ажыццяўлення вызваленчых нацыянальных задач знайшло сваё адлюстраванне ў журботна-лірычным вершы «Песня кулікоў». Пад завыванне завірухі селянін, які зведаў усе цяжкасці паднявольнага жыцця, гутарыць з госцем (падпольшчыкам):
У словах селяніна адчуваецца нянавісць да прыгнятальнікаў, хваляванне за будучыню народа, заклапочанасць не толькі сваім матэрыяльным становішчам, адсутнасцю ў хаце маладога гаспадара (сына яго пасадзілі на 10 гадоў у астрог), але і нацыянальнымі праблемамі («Каб далі вучыцца нам на мове роднай»). Рэвалюцыянер-падпольшчык умацоўвае веру старога селяніна ў хуткае вызваленне і шчаслівую будучыню:
Кажаш, — ужо хутка выпрастаем плечы,
Кажаш аб шырэйшых нінах, аб вясне.
Вось і я, здаецца, вылеэ бы з-за псчы,
Хай пакліча толькі моладзь і мянс.
Верш прасякнуты сімволікай. Вельмі мнагазначным з'яўляецца матыў песні кулікоў, якія звычайна спяваюць вясной. Маладая жанчына, жонка асуджанага, напязае малому калыханку, і ёй самой здаецца, што гэта не мяцеліца галосіць у полі, а ў імгле плачуць кулікі:
Спі, засні, малснькі... або лепш паслухай,
Як, эблудэіўшы недэс, плачуць кулікі.
Песня кулікоў зімой — гзта добры знак, і хоць мяцеліца, сімвал прытнечанасці, яшчэ вые ў полі, але яе змяняе спеў кулікоў. Сустрэча юнака-падполыпчыка і старога селяніна сведчыць аб еднасці пакаленняў, у якіх адзіная мэта, адзінае жаданне.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад