Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Цётка (Алаіза Пашкевіч). Реферат

Июл/10

09

Яшчэ не ацэнена

(1876—1916)

Нарадзілася ў фальварку Пешчын на Вілейшчыне ў сям'і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі). Стала адной з заснаеальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львоеа) надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газетьі «Наша доля», у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У 1908—1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітзта. У 1911 г. выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Каўрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальнікам і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла.

Чутка йграеш, чулка йграеш
Ты на скрыпачцы сваей,
К пебу з думкай падлятаеш,
Шчасця зычыш для людзсй.

Я. Купала

На золаку XX ст., калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі цвёрда і ўпэўнена, паэтычна натхнёна загучаў голас Цёткі. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, настаўніца, публіцыст, вучоны, медыцынскі работнік — такую жанчыну падарыла беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бітваў. Цётка быццам знарок была народжана для такога бурлівага часу, які стаў для яе творчасці зорным. Паэтэса адкрывае новую старонку ў беларускай літаратуры — старонку мужнасці і барацьбы.

Палымяная творчасць Цёткі пачалася не на голым месцы: яна ўвабрала ў сябе дэмакратычныя ідэі і прынцыпы папярэднікаў, і перш за ўсё Ф. Багушэвіча. Нават назва яе зборніка «Скрыпка беларуская» асацыіруецца з назвамі зборнікаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». I калі Ф. Багушэвіч хацеў адшукаць «такой вадзіцы ды з такой крыніцы, што як хто нап'ецца, дык вольным стаецца», то Цётка марыць «зярном пшаніцы ўпасць на ніўкі вёскі, зазалаціцца без мятліцы, даць хлеб смачнейгоы трошкі». Але Цётка, у адрозненне ад Ф. Багушэвіча, жыла ў іншы час. Рэвалюцыя дапамагла таленту паэтэсы адкрыцца перад людзьмі, абудзіла няўрымслівае жаданне данесці праўду да свядомасці працоўных, выказаць яе голасна, ледзь не на ўвесь свет.

Бурлівы, кіпучы 1905 год цалкам захапіў Цётку. «Люблю ўраганы... У буры я адчуваю рай», — прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы «Мора» (яго падзагаловак — «Равалюцыя народная»), Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.

Мора вуглем цяпср стала,
Мора з дпа цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
. Мора хоча горы аыыць.

Раз'юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. I ніхто не можа стаць папярок дарогі народнаму гневу, які, як і мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.

Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грзцца,
У такім бою толькі пасць.

Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнет. У вершы «Вера беларуса» паэтэса сцвярджае, што беларускі народ стаіць на парозе сваёй свабоды, што яшчэ адзін націск — і падуць ланцугі.

Веру, братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На свет божы шырай глянеы,
Вск напіша нам закон.

Магутнасць народа яна параўноўвае з каменем, з жалезам, а душу яго — з дынамітам, якому дастаткова адной іскрынкі, каб узарваць і знішчыць ненавісны лад жыцця. Верш, поўны аптымізму і веры ў народную сілу, напісаны ў канцы 1905 г., калі рэвалюцыйны рух быў на ўздыме, і Цётка кідала свае вершы ў полымя рэвалюцыі, каб вышэй і ярчэй яно разгаралася.

Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвсрда, грудэь акута,
Пара, братцы, парваць путаі

Асаблівым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш «Хрэст на свабоду», які апявае саму рэвалюцыю і адлюстроўвае падзеі крывавай нядзелі 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі паказаў, што цар і самадзяржаўе з'яўляюцца галоўнымі ворагамі народа. Верш расказвае і пра бясслаўную руска-японскую вайну, у якой па віне цара «кроў ракамі льецца ў мора, салдат гіне там ад гора без кашулі і без хлеба». Разбуджаны расстрэлам студзеньскай дэманстрацыі, працоўны люд уздымаецца на барацьбу і патрабуе знішчэння «бюракратаў, антыхрыстаў», павешання цара. Сваёй палітычнай накіраванасцю, выкрывальным пафасам верш «Хрэст на свабоду» нагадвае паэтычную лістоўку (пракламацыю), што заклікала да ўсенароднага паўстання супраць цара і самадзяржаўя.

Цётка добра разумела, што ў барацьбе з царызмам працоўныя Беларусі не павінны быць ізаляванымі, што дабіцца перамогі можна толькі ў еднасці з іншымі народамі. У вершы «Суседзям у няволі» паэтэса звяртаецца да брацкіх народаў, якія таксама пакутуюць у няволі, з заклікам узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікаў:

Мы вам родны. Праўду знайцс:
Ці ў долі, ці ў нядолі —
3 вамі стапем ў адным полі,
Рука ў руку э вашым братам
За свабоду псрад катам.

Рэвалюцыйны пад'ём 1905 г. выявіў яшчэ адзін бок шматграннага таленту Цёткі — маЙстэрства псіхолага-апавядальніка. Стары, слабы, змучаны цяжкай працай і нястачай селянін Мацей з'яўляецца галоўным героем апавядання «Прысяга над крывавымі разорамі» (1906). Тры сыны Мацея разляцеліся, як птушкі, па свеце: адзін наняўся парабкам, другі стаў рабочым, трэцяга забралі ў войска. I прыходзіцца старому чалавеку, хвораму і нямогламу, апрацоўваць сваю зямлю самому. Змарыўся Мацей, прылёг адпачыць і заснуў. I сніцца яму, што на яго палосцы «сабралася моц народу» (і маладыя, і старыя, і мужчыны, і жанчыны, і дзеці) і ўсе крычаць: «Вузка! Цесна! Мала!» Беднякі з натоўпу ставяць пытанне: «А скуль узяць? Скуль дастаць?»— I ў адказ ім чуюцца галасы: «Глядзіце, во прасторы! Во нівы, лясы, палі! Усё гэта наша!» Сусед жа Мацея Астап запалохвае: «Не дадуць: то казённае, дворнае, — ні я, ні вы не маеце права... Не дадуць, паб'юць...» Сярод натоўпу бачыць Мацей і трох сваіх сыноў, якія становяцца на калені і прысягаюць: «Мы дамо! Мы — сіла! Мы — права!» Тры браты, якія сімвалізуюць адзінства рабочых, сллян і салдат, адольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея — не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» заканчваецца сімвалічна: «разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні...» Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці. Гісторыя пацвердзіла гэта. Змест твора супадае з сённяшнімі рэаліямі. Нам, беларусам, адзінства і згуртаванасць неабходны, як сонца і паветра. Любую бяду лягчэй пераносіць разам. Ніхто не дапаможа нам у вырашэнні сацыяльных, эканамічных, экалагічных праблем, калі мы самі, усе разам, не дапаможам сабе. Прыйдзе час, і разоры гісторыі запоўняцца новым сэнсам. I не кроў і слёзы будуць сімвалізаваць гэты час, а ўрадлівая ніва, каласы якой будуць згінацца пад цяжарам зерня.

Пасля паражэння рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цётка не губляе надзеі на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыі. Праўда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве «з стотысячнай сілай». Сваю веру ў будучую рэвалюцыю яна выказала ў алегарычным вершы «Бура ідзе». У творчасці пазнейшага перыяду адлюстроўваюцца горкія пачуцці і перажыванні паэтэсы, якія яна зведала ў эміграцыі. З'яўляюцца творы медытатыўыага і элегічнага характару («На магіле», «3 чужыны», «Грайка»). У іх пераважаюць матывы журбы, смутку, філасофскія разважанні аб жыцці і смерці, дружбе і каханні. Так, у вершы «На магіле» паэтэса як бы прадказвае сваю будучыню:

На магіле ўзыду дубам,
Пачну шалтаць братнім губам
Аб іх долі, аб свабодзе,
Стану песняй у народзе!

У гэты перыяд асабліва прыкметнай становіцца сувязь творчасці паэтэсы з вуснай народнай творчасцю («Вясковым кабетам», «Гаданне», «Сірацінка»). Прыкладам можа служыць верш «Вясковым кабетам», які нагадвае народную песню з традыцыйнымі паўторамірэфрэнамі, выклічнікамі, параўнаннямі, звароткамі і зачынам. У ёй — споведзь душы вясковых дзяўчат-кветак, у якіх «шчокі слязьмі змяты», боль «у вачох хмурных», «срэбра ў косах густых». I ўзнагарода за такі нешчаслівы лёс — «дзве дошкі і крыж з хвоек ледзьве збіты». Жалем і смуткам вее ад апошніх радкоў верша:

Ой, кабеты, ой, вясковы,
Ой вы, кветкі лрызавяты
Ой, лілейкі вы без мовы,
Ой вы. птушкі бескрылаты!..

Цётка з'яўляецца аўтарам шэрага апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей («Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Сварба», «Сірата»), а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова», «Аб душы маладзёжы»), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніды беларусам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў, апавяданні і крытычныя артыкулы. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.

шмат памылак!!!!

шмат памылак!!!!

Цётка

Чаму няма аналіза вершаў па-асобку?????????????

Цётка

Не сюды публікаваць гэтую біяграфію. Але артыкул карысны.