Лірыца у творах Максіма Багдановіча. Рэферат
Тэма Радзімы — асноўная ў грамадзянскай лірыцы Максіма Багдановіча. У пазтычным зборніку «Вянок» яе асэнсаванне пачынаецца ўжо ў першай нізцы вершаў, якая называецца «У зачараваным царстве». Паэзія лесу, багны, азёр складае «зачараванае царства», у якім жывуць такія міфічныя істоты, як лесуны, вадзянікі, змяіны цар, русалкі. Усе вершы цыкла прасякнуты светлым сумам, адчуваннем радасці жыцця. М. Багдановіч захоплены гармоніяй, якая разліта ў прыродзе.
Тэма атрымлівае далейшае развіццё ў цыклах Згукі бацькаўшчыны» і «Старая Беларусь».
У цыкле «Згукі бацькаўшчыыы» паэт спрабуе зазірнуць у твар сваіх суайчыннікаў праз прызму народнай песні. Прыгадаем такія вершы, як «У чыстым полі вецер вее, навявае, — ты пакінь мяне, нуда мая нямая!», «А дзе ж тая крынічанька, што голуб купаўся» і ініп. Нялёгкая доля герояў народных песень. Напрыклад, на вачах стомленай маці памірае сын («Ян і маці»). Вершы цыкла прасякнуты сумам.
Нізка «Старая Беларусь» — гэта позірк М. Багдановіча ў мінулае радзімы. Жывучы марамі пра Беларусь, паэт смуткуе з прычыны яе заняпаду, але менавіта тут, на гзтай зямлі, жылі людзі, што стварылі напгу культурную спадчыну, якая застанецца на вякі. Вось летапісец, што схіліўся ў манастырскай келлі над летапісам народнага жыцця («Кніга», «Перапісчык» «Летапісец»), вось дзяўчаты ткуць дарагія слуцкія паясы, а думкі іх — пра родны лес і поле, дзе квітнеюць васількі («Слуцкія ткачыхі»).
У наступных раздзелах «Вянка» тэма Радзімы набывае глыбокае мастацкае ўвасабленне. Прыгадаем вершы «Упалі з грудзей Пана Бога...», «Краю мой родны! Як выкляты Богам...», «Кінь вечны плач свой аб старонцы!», «Нашых дзядоў душылі абшары лясоў». Адзін з самых яркіх твораў грамадзянскай лірыкі паэта — верш «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» У ім гучыць заклік збірацца з сіламі, бо вялікае гора «сціснула... дыхание ў народзе», пастаўлена пытанне, у якім чуецца надзея: «Брацця! Ці зможам народнае гора?»
Вялікі патрыёт сваей зямлі, М. Багдановіч верыць, што калі зярняткі не губляюць сваей жыватворнай сілы нават праз тысячу гадоў (санет «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі»), то тым больш не загіне душа народа. Паэт верыць у адраджэнне Беларусі:
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Незадоўга да смерці паэта напісаны верш «Пагоня» (1916). Тэты твор можна лічыць патрыятычным запаветам М. Багдановіча. Мастак слова паэтызуе ў ім сімвал Вялікага княства Літоўскага — старажытны герб Пагоня. Срзбныя рыцары на белых конях, поўныя адвагі і волі бараніць родную зямлю ад захопнікаў, нібы зрываюцца з герба ў пагоню за ворагам:
Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
М. Багдановіч імкнецца абудзіць у сваіх сучаснікаў гістарычную памяць, пачуццё годнасці. За кім жа сёння імчыць наўздагон Пагоня? Адказ мы знаходзім у настунных радках:
Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Але ёсць і сапраўдныя сыны ў Маці-Краіны, якія гатовыя ахвяраваць жыццём у імя вызвалення радзімы:
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішаецца гэтакі боль...
Ты прабач. Ты прымі свайго сына.
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Верш «Пагоня» і сёння гучыць як песня-гімн пра Беларусь.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад