Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Мікола Матукоўскі. Аналіз творчасці. Рэферат

Авг/10

18

Сярэдняя: 5 (1 голас)

М. Матукоўскі з'яўляецца аўтарам вядомых п'ес «Амністыя», «Наследны прынц», «Апошняя інстанцыя», «Мудрамер», «Калізей». У іх раскрываюцца надзённыя маральна-этычныя праблемы, асуджаюцца бюракратызм, чыноўніцтва, абыякавасць, узнімаецца пытанне аб адказнасці бацькоў перад даецьмі за іх выхаванне. У камедыі «Мудрамер» расказваецца пра вынаходніка-энтузіяста Мікалая Мурашку. Ён сканструяваў прыбор, які вымярае інтэлектуальныя здольнасці чалавека, вызначае, хто разумны, а хто дурны. Калі ў крэсла з рычагом-падгалоўнікам садзіцца таленавіты чалавек, то гучыць арыя князя Ігара, калі дурань — льюцца журботныя гукі паланеза Агінскага... У час апрабацыі вынаходніцтва выказваюцца розныя погляды на практычнае выкарыстанне мудрамера. Супраць укаранення прыбора ў вытворчасць болып за ўсё выступае намеснік міністра па пярэчаннях Папсуева, у вобразе якой аўтар высмеяў чалавечую недалёкасць, абмежаванасць. Наогул жа п'еса выкрывае чыноўнікаў і функцыянераў, якія, запаланіўшы міністэрствы, перашкаджаюць тэхнічнаму і духоўнаму развіццю грамадства.

П'еса «Бездань» (1992) прысвечана экалагічнай тэме. У ёй аўтар уздымае праблему адказнасці людзей за экалагічны стан акаляючага асяроддзя, за лёс сваіх суайчыннікаў. Галоўнай дзеючай асобай драмы з'яўляецца рэдактар рэспубліканскай газеты Траян Аляксей Сцяпанавіч, у якога ў радзільным доме памерла жонка, а дзіця нарадзілася мёртвым. Апублікаваныя ім артыкул і фотаздымкі аб высокай дзіцячай смяротнасці і страшнай экалагічнай сітуацыі абляцелі ўвесь свет. 3 ААН вылецела вялікая група экспертаў, якая пацвердзіла, што гораду пагражае фізічная смерць, I як прадказанне вялікай катастрофы, як абвінаваўчы акт тым, хто ператварыў горад у ртутную звалку, гучаць у п'есе словы галоўнага эксперта місіс Джэксан: «Ад сонечнай радыяцыі загінуць многія віды жывёлін і раслін. Але перш за ўсё гэта адчуе чалавек. Яго імунітэт будзе знішчаны цалкам... На кожны квадратны кіламетр вашага горада за суткі выпадае ад трох да пяці тон пылу... Вы сталі добраахвотнымі самагубцамі... Ваша жыццё — гэта «пнр во время чумы...» Такі прагноз нікога не мог пакінуць раўнадушным і абыякавым. Хто адкажа за такую экалагічную (і яшчэ больш — чалавечую) бездань? Можа, Траян, які заканчвае жыццё самагубствам, спадзеючыся, што яго смерць прынясе пэўную карысць: прымусіць людзей задумацца, ці так мы жывём? «Вось толькі ці задумаемся мы? Ці хопіць яам смерці Траяна для одуму?» — такімі пытаннямі заканчваецца п'еса.

У 1996 г. М. Матукоўскі напісаў камедыю-фарс «Калізей». Праз падзеі ў Тубыліі (на парозе XXI ст.) і дзеючых асоб Правадыра, Ваеннага Міністра, Галоўнага Жраца, Путаны, разведчыцы Абібіі аўтар у алегарычнай форме паказаў сённяшняе жыццё нашага грамадства, адносіны народа і ўлады.