Водгук на камедыю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". Крытыка царскіх чыноўнікаў
"Пінская шляхта" - першая беларуская камедыя сатырычнага зместу. Значны ўплыў на стварэнне п'есы аказала паўстанне 1863-1864 гадоў, паражэнне якога В. Дунін-Марцінкевіч перажываў вельмі балюча.
Дзеянне- адбываецца ў адной з самых глухіх ваколіц беларускага Палесся, сярод балот Пінскага павета. Дзве сям'і пасварыліся паміж сабой. і ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага му-жыком. Пінскі шляхціц не можа дйраваць такую "смяротную" крыўду. Пад пагрозай апынулася і каханне дзяцей названых шляхціцаў - Грышкі і Марысі. У гэ-ты закінуты мядзведжы куток прыязджае на разгляд судовай справы станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Шсулькіным. Збіраецца ваколічная шляхта, і "судо-вы чалавек" пачынае расследаванне "крымінальнай справы аб пабоях". Затым абвяшчаецца прыгавор, які тут жа адмяняецца, таму што абодва бакі далі дрыста-ву немалы хабар.
Паколькі асноўнай тэмай п'есы з'яўляецца крытыка царскага суда, пастолькі дзейнай асобай у ёй высту-пае судовы чыноўнік - станавы прыстаў Кручкоў.
Кручкоў - тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён усякую судовую справу разглядае з пункту гледжання асабістай нажывы, як "харошае жніво". Кручкова менш за ўсё цікавіць сутнасць разглядаемай справы, ён не задаецца мэтай вы-светліць, хто вінаваты і на чыім баку праўда. Ён заў-сёды судзіць у сваю карысць. Для яго не існуюць такія паняцці, як справядлівасць, сумденнасць, чалавекалюбства. Трапную характарыстыку атрымоўвае ён ужо ў пачатку п'есы. Героя няма на сцэне, але дра яго ўжо складваецца пэўнае ўяўленне як пра хабарніка. " Абдзярэ, як ліпку", - гаворыць пра яго Ціхон Пратасавіцкі. "У яго і рукі даўжэйшыя. Чырвонае - бедае ўсё перадзелае", - гаворыць пра яго Куторга. "Дзе ўнадзіцца юрыста, вымеце хату дачыста", - спявае той жа Куторга ў куплетах.
Пры стварэнні вобраза Кручкова аўтар карыстаецца прыёмам пераўвелічэння. Такі прыём дазваляе пісьменніку зрабіць вобраз прадметам усеагульнага емеху. Цяжка паверыць, што Кручкоў не ведаў, колькі ў месяцы дзён, у які час ён жыве. У час судовай справы ён выказвае такія "ісціны", якія можа абвергнуць дзе-сяцігадовае дзіця. Па словах Кручкова, у месяцы каст-рычніку - 45 дзён, у красавіку - 49, у сакавіку - 69. Ён сцвярджае, што імператрыца Лізавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 годзе, у той час як сам дзейнічае ў 60-х гадах XіX стагоддзя. і гэтую бязглуздзіцу слухае шляхта - былое рыцарства польскіх каралёў і феадалаў. Яна нават прыходзідь у захапленне ад юры-дычных здольнасцяў прыстава. Гэтым аўтар высмен-вае не толькі тупасць, нахабства, самавольства царскіх чыноўнікаў, але і абмежаванасць шляхты, яе невуцтва, якое так на руку хціваму Кручкову. Той наскрозь ба-чыць закасцянелую, пыхлівую шляхту і выкарыстоўвае любую магчымасць вывудзіць з яе кішэняў грошы.
Мова Кручкова характарызуе яго як чалавека абмежаванага, тупога. У час выканання службовых абавязкаў яна насычана мноствам юрыдычных тэрмінаў, спецыфічнымі словамі і выразамі, канцылярызмамі, Ён блытае рускія і беларускія словы. Тэта мова некультур-нага, малапісьменнага і абмежаванага чалавека. У другім выпадку, калі Кручкоў не вядзе следства, а размаўляе з сялянамі, яго мова іншая. Ён размаўляе на чыста бела рускай мове, гэта мова звычайнага селяніна, толькі па сэнсе вызначаецца непрыкрытым крывадушдіам.
Кручкоў можа быць і жартаўніком, можа і выпіць, і патанчыць, і ў лад сказаць. Маральная сапсутасць у ім пачынаецца з хабарніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрыўпісьменнік праз вобраз Кручкова.
Двайніком свайго непасрэднага начальніка, яго вер-ным слугою і надзейным памочнікам з'яўляецца пісар Пісулькін. Ён, як і Кручкоў, займаецца хабарніцтвам. 3 вялікім задавальненнем пісар прызнаецца: "Харашо быць шсьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць". В. Дунін-Марцінкевіч у вобразах станавога прыстава Кручкова і яго памочніка Пісулькіна па-мастацку дас-канала і знішчальна выкрыў царскае чыноўніцтва Расіі, для якога характэрнымі былі хцівасць, хабарніцтва, гру-басць, свавольства, невуцтва, п'янства. Напэўна, па гэтай прычыне ў 1890 годзе віленскі губернатар рашуча запра-тэставаў супраць друкавання камедыі. і толькі ў 1918 го-дзе выдатны твор В. Дуніна-Марцінкевіча ўбачыў свет.
Дыскусіі
2 года 38 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 37 недель назад
3 года 37 недель назад
3 года 48 недель назад
4 года 38 недель назад
4 года 39 недель назад
4 года 39 недель назад
5 лет 27 недель назад
5 лет 30 недель назад