Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Івана Мележа "Людзі на балоце". Эвалюцыя духоўнага свету Ганны Чарнушкі

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3.5 (51 голас)

Ганна Чарнушка — галоўны вобраз рамана, з якім звязаны хвалюячыя лірычныя і драматычныя напружаныя старонкі. Расла яна, з маленства ўцягнуўшыся ў нялегкую сялянскую працу.
Васіля яна спачатку не вылучала з ліку сваіх равеснікаў. Усе пачалось з летняга вечара на сенажаці, калі ў іх адбылося першае нясмелае каханне. На вачах Ганна вырастае ў незвычайна прыгожую дзяучыну, поўную годнасці, чалавечай шчырасці, дабраты і спагадлівасці. Шчодрымі фабрамі намаляваў пісьменнік партрэт гераіні: “Цемныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чорныя бровы, чорныя косы, стройны стан.”
З псіхалагічнай абгрунтаванасцю раскрывалася першае каханне дзяучыны. Яна пакахала глыбока, аддана, з усім жарам нерастрачаных пачуццяу. З псіхалагічнfq глыбіней намалявана трагедыя дзяучыны, якая, кахаючы аднаго, сілай няумольных абставін вымушана выйсці замуж за другога. У Ганны абвострана пачуцце справядлівасці, маральнага абавязку.
Пісьменніе ўсебакова імкнецца абгрунтаваць, чаму Ганна, у якой развіта пачуцце ўласнай годнасці, якая не церпіць прымусу і сляпога падначалення чужой волі, вырашыла выйсці за Яухіма. Нялегка дасталося ей гэтае рашэнне. Чым больш дзяучына пераконвае сабе, што так было спрадвеку, што не ўсе выходзілі кахаючы, што з ей здарылася тое, што не раз было з дзяучатамі яе асяродзя і яе стану, тым глыбее разумеем мы трагедыю.
Пасля сватання Ганна пачынае жыць “у нейкім сне”. Яна робіць усе па заведзенаму звычаю, але аўтаматычна, без душі і ахвоты. “Сцерпіцца – злюбіцца," — угаворвала сябе Ганна. Але… не злюбілася і не сцярпелася. і чым даўжэй яна жыве ў сям'і Глушака, тым больш выразна разумее ўсю жахлівасць свайго становішча. Асабліва балюча адчула Ганна свае становішча жонкі-рабыні, калі нарадзіла дзіця. Стары Глушак прымусіў яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а пазней — памерла. "Бог даў — бог узяу", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.
Пасля смерці дачкі Ганна не можа больш жыць побач са сваімі "сведкамі", нелюбімым мужам. Яна кідае Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склаўся нялегка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэўнага спакою не прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда.

угараю с комментаторов

угараю с комментаторов

))

))

Скопировано

Скопировано

Потрачено

Г.Пинск,1-ая гимн)

забито

не брать СШ № 12 г.Гродно!! забито 10 "А"

Отбито

Гимназия г.Щучина 10 'А'

Отжато

Гимназия №10 г.Гродно!

Отворовано

Гимназией №1 г.Солигорска

Моё

Гимназия №1 г. Жодино

Отнято

СШ № 3 г.Кобрин

Скопировано

Скопировано

Стырено

+