Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Авг/10

18

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Раман «Трэцяе пакаленне» быў створаны ў 1935 г. і надрукаваны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі». Ёсць у гэтым творы пей кал прыцягальнасць, таму што больш за ўсё спрэчак сярод літаратуразнаўцаў, асабліва пры канцы 80-х гг., выклікаў менавіта гэты твор.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. У цэнтры твора два галоўныя героі — Міхал і Зося Тварыцкія. Праблемы «чалавек і грамадства», «чалавек і час» вырашаюцца менавіта праз раскрыццё характараў гэтых герояў. Зося ўвасабляе сабой новых людзей, якія прынялі рэвалюцыю і тыя змены, што адбыліся ў грамадстве. Міхал — тып селяніна, які больш за ўсё клапоціцца пра свой дабрабыт. Надзеі аўтар звязвае з трэцім пакаленнем, якое будзе назаўсёды вызвалена ад *памылак» сваіх бацькоў і дзядоў.

Такім чынам, Зося, якая ненавідзіць свет уласніцтва, з'яўляецца носьбітам новай, калектывісцкай маралі, а Міхал — уласнік, прадаўнік на зямлі.

Чытач назірае за ўзаемаадносінамі паміж галоўнымі героямі на працягу даволі значнага часавага перыяду. Калі мы ўпершыню знаёмімся з Міхалам і Зосяй, ім па 14 гадоў, і яны толькі распачынаюць самастойнае жыццё. У фінале твора мы бачым сталых людзей, якія вызначылі свой далейшы жыццёвы шлях. Раман «Трэцяе пакаленне» можна назваць «раманам выхавання», таму што ў ім асноўная ўвага звёрнута на станаўленне вобразаў-персанажаў і іх перавыхаванне.

Тры пакаленні людзей праходзяць перад намі ў творы. Да першага пакалення мы з поўным правам адносім бацькоў галоўных герояў, а таксама заможнікаў — Скуратовіча, Сцепуржынскага, Седаса.

У рамане адлюстравана класавая барацьба ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі тыпу Скуратовіча, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады. Нельга не пагадзіцца з даследчыкамі рамана, што К. Чорны стварыў тып ворага — злоснага і жорсткага праціўніка савецкай улады, згодна з заказам часу. Хто ж супрацьстаіць у творы кулаку Скуратовічу, Сцепуржынскаму і інш.? Кандрат Назарэўскі, Антон Несцяровіч. Пісьменнік паказаў людзей, якія жылі і тварылі па новых законах. Па якіх жа законах? Кандрат Назарэўскі ў творы выкрывае Міхала Тварыцкага не толькі за тое, што схаваў украдзеныя з банка дзяржаўныя грошы. Ён абвінавачвае яго ва ўсіх вядомых і невядомых грахах.

Назарэўскі не верыць Міхалу і дае задание Зосі знайсці схаваныя грошы. А калі грошы знойдзены, то Зося, Назарэўскі і суддзі выкрываюць Міхала як ворага народа, уласніка і патэнцыяльнага здрадніка Радзімы. Логіка іх разважанняў простая: уласнік — значыць вораг савецкай улады. Самой Зосі нічога не трэба. Яе не цікавіць зямля і нават уласная хата. Таму з такой лёгкасцю яна пакідае гаспадарку і разам са Славачкай пераязджае на будаўніцтва. Яна не адчувае сувязі з той глебай, на якой вырасла, з той мясцовасцю, дзе прайшло яе маленства, і памятае толькі змрочнае, што давялося перажыць, калі яна працавала батрачкаю на хутары Скуратовіча. Зося хоча вучыцца, марыць стаць інжынерам, наракае на сваю горкую долю: многія аднагодкі маюць адукацыю, а яна, цёмная, толькі працуе.

Свой хутар Зося ўспрымае як змрочную нару. На будаўніцтве гераіня твора жыве з дачкой у чужой хаце, былой кулацкай, ужо занятай краўцом.

Аўтар падкрэслівае, што людзям, якія працуюць на будаўніцтве, нічога ўласнага не трэба. Калі Тварыцкі прыносіць золата для Славы, то бачыць, з якой абыякавасцю людзі глядзяць на жоўтыя кружочкі. Сцэна гэта кульмінацыйная ў творы. Сімволіка заключаецца ў тым, што ўсё, што здавалася Міхалу сэнсам, мэтай жыцця, вышэйшай яго каштоўнасцю, на самой справе падман. Вось і помсціць Міхал Тварыцкі Толіку Скуратовічу, калі змагаецца з ім каля «Чортавага Вока». Перамога над Толікам азначае перамогу над старым, тым, што перашкаджае глядзець на свет. Менавіта так раскрыта аўтарская пазіцыя ў творы.

Сёння мы з іншых пазіцый ацэньваем твор, бачым супярэчнасщ ў адлюстраванні жыцця і людзей. Міхал паказаны ў творы як уласнік і працаўнік. Сёння мы бачым у героі перш за ўсё працаўніка. Любоў да працы — асноўнае ў характары героя. Зося пай шла за яго замуж, бо, як сама прызнаецца, «паважала ў ім працавітасць». Разрыў паміж героямі адбываецца ў той момант, калі грошы і багацце сталі для Міхала Тварыцкага асноўнай мэтай жыцця. Нельга не пагадзіцца, што праблема сэнсу жыцця сёння стаіць перад моладдзю вельмі востра. I сапраўды! Ці могуць быць грошы, багацце сэнсам жыцця чалавека? Адназначна на гэтае пытанне адказаць немагчыма.