Аналіз перакладчаскай творчасці Янкі Купалы
Вялікая Кастр. сац. рэвал. прынесла у паэзію Янкі Купалы новыя матывы і вобразы. Першая кніга Я.К., выдадзеная у савец. час, — "Спадчына"(1922). Кніга адкрываецца вершам "Спадчына". Верш, напісаны у час, калі у выніку змовы імперал. дзержаў бел. зямля стала арэнай бітвы маладой Сав. краіны з узброенай інтэрвенцыяй. Верш прасягнуты вялікай любоўю паэта да радзімы. Яе вобразы і малюнкі ён убіраў з самага маленства. Слова "спадчына” з'яўляецца сінонімам "бацькаўшчына". Верш быццам звернуты у мінулае уяўляе сабою лірычны успамін. Ен увесь звязаны з часам, у які напісан. У вершы "Мая навука” (1919) Я.К. зноў звяртаецца да тэмы, якая яго турбавала. Ен акідвае позіркам пройдзены народам шлях у рэвалюцыю і таксама разгортвае перад намі пезажы пораў года, падае вобразы дарогі, палетка, сенажаці, якія складваюцца у вобраз роднай краіны.
У гады грамадзянскай вайны і змагання з інашаземнымі захопнікамі бел. народ вылучыў са свайго асяродзя многа мужных барацьбітоў. У вершы "На смерць Сцяпана Булата” (1921) Я.К. намаляваў вобраз канкрэтнага рэальнага чалавека, подзвіг якога роўны подзвігу легендарнага героя. Паэт расказвае пра удзел Сцяпана Булата у партызанскай барацьбе, пра яго непарыўныя суязі з народам.
Я.К. вельмі любіў прыроду. На улонні прыроды паэту добра думалася і марылася, прыходзілі у галаву новыя задумыі вобразы. Асабліва уладавалася Я.К. прыгожая мясціна Ляўкі на Аршаншчыне. Улетку 1935 г. ён напісаў у Ляўках вершы "Алеся", "Вечарынка", "Госці", "Дарогі". З вершаў і паэм Я.К. паўстае паэ тычны вобраз Беларусі. Вялікім болем адгукнулася у сэрцы Я.К. вестка аб тым, што белапольскія паны паводле несправядлівага Рыжскага дагавора захапілі заходнія вобласці Беларусі і Украіны. У дні самай вялікай радасці ен помніў пра пакуты працоўных за калючым дротам мяжы. Вызваленне працоўных Заходняй Беларусі і Украіны надышло у верасні 1939г. Верш "Беларускім партызанам” напісаны у верасні 1941г. У вершы выказваюцца адносіны аўтара да гераічнай барацьбы бел. партызан. У вершы ажываюць вобразы акрываўленага палетка, параненых чужынцамі крыніц і рэк.
У снежні 1921 г. у Мінску сабраўся Трэці Усебеларускі з'езд Саветаў. Перад адкрыццем з'езда, калі усе дэлегаты усталі і пад гукі аркестра заспявалі "інтэрнацыянал", упершыню на бел. мове загучала пралетарская песня. Прыкладна на гэты час прыпадае праца Я.К. над перакладамі "Слова аб палку ігаравым", выдатнага літарат. помніка трох братніх народаў. Перш паэт зрабіў празаічны пераклад, а потым паэтычны пад назвай "Песня аб паходзе ігара". У паэзіі Я.К. паслякастрычн. часу з'явіліся новыя тэмы і вобразы. Паэт з вялікай радасцю і горда сцю гаварыць пра небывалую энергію працоўных, раскрывае духоўны узлет чалавека. Значнае месца у творчасці Я.К. займае вобраз Сав. Беларусі. Паэт захоплены рамантыкай новага жыцця і для яго адлюстравання находзіць вобразы, характэрныя рамант. стылю. Асабліва выразна праяўляецца гэта у яго творах аб савецкай моладзі. Верш "Арлянятам” — гімн новага жыцця. Маладых людзей ен параўновае з арлянятамі, каб ярчэй раскрыць сілу, прыгажосць новага жыцця. Рамантызмам вызначаюцца малюнкі касьбы, сяўбы у вершы. Пясняр услаўляе Беларусь з яе гарадамі, фабрыкамі, заводамі. У творах "Беларусі ардэнаноснай” паўстае вобраз савецкай Беларусі як індустрыяльнай высокакультурнай рэспублікі. Вершы Купалы ляўкоўскага цыклу параўноўваюць з "Болдзінскай восенью” Пушкіна. У вершах гэтага цыклу — уласлівая прастата, шчырасць, шырокі лірызм. Паўната чалавеч. шчасця, радасці жыцця і працы маладой калгасніцы уяўляюцца у вершах "Я — калгасніца", "Лен", "Госці", "Вечарынка". Тэма паэта і паэзіі у вершах: "За усе", "Мая навука". У іх Я.К. выказвае свае погляды на ролю і задачы паэзіі, а у перакладах з рускай паэзіі не цяжка прасачыць сувязь Я.К. з рускай класічная паэзіяй ХіХ ст. Раннія купалаўскія пераклады Крылова — у гады Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ен пераклаў на бел. мову прозай і вершамі "Слова аб палку ігаравым". У юбілейныя пушкінскія дні у канцы 30-х гадоў паэтам была перакладзе на паэма "Медны коннік". Я.К. пераклаў на бел. мову раздзелы у паэме Някрасава "Каму на Русі жыць добра". Паэт перакладаў розныя па складанасці, ідэйнай праблематыцы творы Т. Шаўчэнкі "Кабзар". У гады першай рэвал. 1905-1907гг. Я.К. пераклаў з польскай мовы на беларускую творы Адама Міцкевіча, вершы Марыі Канапніцкай.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад