Аналіз сучаснай беларускай прозы. Тэматыка, асноўныя героі
Агульна прынята лічыць, што сучасны перыяд развіцця ўсей савецкай, у тым ліку і нцыянальнай літаратуры, пачынаецца з сярэдз. 50-х гадоў. У гэты час з'яуляюцца такія творы, якія вызначаюцца ўвагай пісьменніка да чалавечай працы, да яго духоўнага жыцця, чуйна ўлоўліваючы патрабаванні часу празаікі смела ўскрываюць маральна-этычныя канфлікты сучаснасці.
Сучасная беларусская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асбных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяу жыцця.
Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з'явіліся новыя тэмы, уласцівыя мінавіта сённяшняму дню. Гэта перш за ўсё Чарнобльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х годоў. Больш абвострана ставіцца пытанне аб жыцці сённяшняй вёскі і яе праблемах, аб неабходнасці беражлівых адосін да пріроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы.
У рамане В. Адамчыка "Чужая бацькаўшчына” выкрываюцца меркантыльнасць, уласніцтва, прага нажывы, бездухоўнасць. Раман прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У цэнтры яго — сям'я ўласа Курсака. Жыццё самога ўласа, здаецца, не заслугоўвае папроку: не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпу "мая хата з краю". Не кому ён асабліва не дапамог, заўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё ўлас, пры гэтым не страціўшы ў сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўшы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка імполя. За тым атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няутульна становіцца і імполю, для якога шырокі свет закрыўся вузкаэгаістычнымі, дробнымі і нтарэсамі.
У другім рамане В. Адамчыка "Год нулявы” (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеі адбываюцца ў 1939 годзе, калі Заходняя Беларусь сустракала воінаў Чырвонай Арміі. З тымі, хто выйшаў на сустрач воінам быў і імполь.
З большай сілай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб роднай прыродзе і клапатлівых адносінах да яе. Праблема ўзаімаадносін чалавека з прыродай пастаўлена ў рамане і. Пташнікава "Мсціжы” (1972). Кожнае дрэва ў лесе і кожная жывая істота ў ім да дробніц знаёма галоўнаму герою рамана Андрэю Вялічку. Жыццё яго арганічна зліта з прыродай. У сутыкненні са спажывецкімі настроямі, з бяздушнымі адносінамі да людзей і прыроды Вялічка выходзіць пераможцам і застаецца жыць у Мсціжках. Ён не пакідае родных мясцін, дзе пражыў амаль усё сваё жыццё, дзе пахаваў дарагога яму чалавека.
СШN31 БОБРУЙСК
даже не думайте списывать это сочинение! всё уже занято!!!